Вы тут

У Беларусі стартуе рэспубліканскі маладзёжны конкурс сачыненняў


У Беларусі стартуе рэспубліканскі маладзёжны конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру. Яго ініцыятарам выступае РУП «Белпошта».


Ідэя конкурсу заключаецца ў тым, каб абудзіць у падлеткаў жаданне пісаць лісты, развіць у падрастаючага пакалення здольнасць фармуляваць і выказваць свае думкі, перадаючы ўсе іх адценні... У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы ва ўзросце да 15 гадоў. У 2016 годзе для конкурсу прапануецца наступная тэма: «Напішы ліст самому сабе 45-гадоваму».

На першым этапе (з 1 лютага па 1 сакавіка) адбор твораў будзе праводзіцца камісіяй на ўзроўні раёна (горада), а далей — на ўзроўні абласцей. У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі ад Міністэрства адукацыі і РУП «Белпошта». Падвядзенне вынікаў нацыянальнага конкурсу адбудзецца ў першай палове красавіка.

Сачыненне, якое зойме першае месца, будзе накіравана ў штаб-кватэру Міжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза (г. Берн, Швейцарыя) для ўдзелу ў 45-м міжнародным маладзёжным конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру і апублікавана ў СМІ.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на партале Міністэрства адукацыі ў раздзеле «Выхаванне і моладзь».

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Напішы ліст сабе даросламу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.