Вы тут

Рэабілітацыя з камфортам


Аддзяленне рэабілітацыі адкрылася ў Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яно разлічана на 25 ложкаў.

Тут усталявана новае сучаснае абсталяванне. З яго дапамогай пацыентам будуць даступны самыя разнастайныя метады рэабілітацыі, заснаваныя на інавацыйных тэхналогіях. У аддзяленні будуць аказваць дапамогу хворым на парушэнні імуннай сістэмы, а таксама з іншымі паталогіямі. Будуць праводзіцца не толькі псіхатэрапія, але і эргатэрапія, водалячэнне, апаратная фізіятэрапія, цеплалячэнне, масаж, лячэбная фізкультура і іншыя працэдуры. У рамонт і закуп рэабілітацыйных трэнажораў укладзена звыш Br1,5 млрд.

Да канца года ў Гомельскай вобласці плануецца адкрыць яшчэ два буйныя медыцынскія аб'екты — абласное сасудзістае аддзяленне хуткага рэагавання на базе клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і новую раённую бальніцу ў Лоеве. Увогуле на ўмацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў аховы здароўя Гомельскай вобласці сёлета накіравана больш за Br200 млрд.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.