Вы тут

Як харчавацца дыябетыку?


«На­пі­шы­це, ка­лі лас­ка, якія га­тун­кі буль­бы змя­шча­юць менш крух­ма­лу, каб маг­лі ўжы­ваць яе хво­рыя на цук­ро­вы дыя­бет. Хо­чац­ца ве­даць кан­крэт­на, якія пра­дук­ты пры дыя­бе­це ўжы­ваць нель­га, а якія зні­жа­юць цу­кар у кры­ві.

Ала, По­лац­кі ра­ён».

Тлу­ма­чыць урач-эн­да­кры­но­лаг Мінск­ага га­рад­ско­га эн­да­кры­на­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра На­тал­ля АСА­ВЕЦ:

—Прын­цы­пы хар­ча­ван­ня пры цук­ро­вым дыя­бе­це ма­ла чым ад­роз­ні­ва­юц­ца ад прын­цы­паў зда­ро­ва­га хар­ча­ван­ня, які­мі па­він­ны кі­ра­вац­ца ўсе лю­дзі, ка­лі яны кла­по­цяц­ца пра сваё зда­роўе. Хар­ча­ван­не па­він­на быць зба­лан­са­ва­ным: вуг­ля­во­ды — 50–60% су­тач­най ка­ла­рый­нас­ці ра­цы­ё­ну, тлу­шчы — 10–20%, бял­кі — 15–30%. Не­аб­ход­на хар­ча­вац­ца 5–6 ра­зоў на дзень і не­вя­лі­кі­мі пор­цы­я­мі. Апош­ні пры­ём ежы па­ві­нен скла­даць не больш за 10% ад су­тач­на­га ра­цы­ё­ну, і гэ­та па­він­на быць не паз­ней за 3 га­дзі­ны да сну.

Важ­на раў­на­мер­на раз­мер­ка­ваць вуг­ля­во­ды на пра­ця­гу дня. Не ўжы­ваць лёг­ка­за­сва­яль­ныя вуг­ля­во­ды (са­лод­кае, пры­сма­кі). Асно­ву хар­ча­ван­ня па­він­на скла­даць га­род­ні­на, да­лей — бял­кі, а тлу­шчы — пе­ра­важ­на рас­лін­на­га па­хо­джан­ня. Мож­на ўжы­ваць 2–3 пор­цыі фрук­таў і ягад з ніз­кім вуг­ля­вод­ным ін­дэк­сам. Ад­на пор­цыя — гэ­та адзін апель­сін або два кі­ві.

Трэ­ба вы­трым­лі­ваць піт­ны рэ­жым. Зі­мой па­трэ­ба ар­га­ніз­ма ў піт­ной не­га­за­ва­най ва­дзе скла­дае ка­ля 1,5 л, ле­там — 2–2,5 л.

Па­цы­ен­ты, якім не­аб­ход­на зні­зіць ва­гу, трэ­ба кант­ра­ля­ваць су­тач­ную ка­ла­рый­насць ежы: яна не па­він­на пе­ра­вы­шаць 1400–1500 ккал.

Ка­лі мы не мо­жам змя­ніць сваю спад­чын­насць і нам да­во­лі праб­ле­ма­тыч­на па­зба­віц­ца цал­кам ад стрэ­саў (хоць трэ­ба ву­чыц­ца рэ­ага­ваць на іх), то ка­рэк­цыя хар­ча­ван­ня — не та­кая ўжо скла­да­ная за­да­ча.

Пра стра­вы з буль­бы мож­на ска­заць на­ступ­нае. Больш за ўсё ўзро­вень глю­ко­зы кры­ві па­вы­шае буль­бя­ное пю­рэ, у мен­шай сту­пе­ні — ва­ра­ная буль­ба і яшчэ менш — буль­ба сма­жа­ная. Але! Сма­жа­ная буль­ба ўсё ж та­кі на­огул не рэ­ка­мен­ду­ец­ца па­цы­ен­там з цук­ро­вым дыя­бе­там, па­коль­кі ва­ло­дае вы­со­кай ка­ла­рый­нас­цю, што не спры­яе зні­жэн­ню ва­гі.

Вы­моч­ваць буль­бу пе­рад га­та­ван­нем не мае сэн­су. Хар­чо­вых пра­дук­таў, якія зні­жа­юць уз­ро­вень глю­ко­зы кры­ві, не іс­нуе. А вось збо­ры цук­раз­ні­жаль­ных траў іс­ну­юць і пра­да­юц­ца ў ап­тэч­най сет­цы («Дыя­бе­тан», «Ар­фа­зе­цін»).

Ка­ля 2,7% бе­ла­ру­саў ма­юць та­кое за­хвор­ван­не, як цук­ро­вы дыя­бет. Па­вод­ле раз­лі­каў спе­цы­я­ліс­таў, раз­мо­ва па­він­на іс­ці пра 6%, а гэ­та зна­чыць, што па­ло­ва хво­рых не ве­дае пра свой ды­яг­наз і не атрым­лі­вае не­аб­ход­нае ля­чэн­не.

У аб­са­лют­най боль­шас­ці вы­пад­каў раз­мо­ва ідзе пра цук­ро­вы дыя­бет 2 ты­пу (1‑ы тып су­стра­ка­ец­ца ў ра­зы ра­дзей). Цук­ро­вы дыя­бет 2 ты­пу — за­хвор­ван­не, на ўзнік­нен­не яко­га ўплы­вае шмат фак­та­раў. Ся­род іх — ліш­няя ва­га і атлус­цен­не, спад­чын­насць, вост­рыя і хра­ніч­ныя стрэ­сы, пра­цяг­лы пры­ём не­ка­то­рых ле­каў, вост­рыя са­су­дзіс­тыя ка­та­стро­фы (ін­фарк­ты і ін­суль­ты). На­пра­мую з атлус­цен­нем звя­за­ны фе­но­мен не­ад­чу­валь­нас­ці да ўлас­на­га ін­су­лі­ну (ін­су­лі­на­рэ­зіс­тэнт­насць). Цук­ро­вы дыя­бет нель­га вы­ле­чыць, але яго мож­на і трэ­ба кант­ра­ля­ваць. Для гэ­та­га не­аб­ход­на пе­ра­гле­дзець лад жыц­ця.

Са­мы­мі важ­ны­мі тут бу­дуць:

}ра­цы­я­наль­нае хар­ча­ван­не;

}зні­жэн­не і кант­роль ва­гі;

}адэ­кват­ныя фі­зіч­ныя на­груз­кі;

}ад­мо­ва ад ку­рэн­ня, аб­ме­жа­ван­не ал­ка­го­лю;

}ме­ды­ка­мен­тоз­ная тэ­ра­пія.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.