Вы тут

Цана здароўя


Лепш доб­рыя звыч­кі, чым доб­рыя ле­кі

Усё яшчэ ду­ма­е­це, што зда­ро­вы лад жыц­ця, пра­фі­лак­ты­ка за­хвор­ван­няў — за­ба­вы для ба­га­тых? Ды гэ­та прос­та ва­шы ад­га­вор­кі і ля­но­та! Фіт­нес-цэнт­ры і за­мор­скія пра­дук­ты тут ні пры чым. Прос­та пры­га­дай­це, коль­кі сён­ня каш­туе ля­чэн­не на­ват са­ма­га прос­та­га за­хвор­ван­ня. Дый не аба­вяз­ко­ва ўсім рвац­ца на тэ­ніс­ны корт, асаб­лі­ва ка­лі не вя­до­ма, ці па­ды­хо­дзіць вам та­кая фі­зіч­ная на­груз­ка. Мо­жа быць, сён­ня і пра­сцей, і да­ступ­ней на­сма­жыць каст­ру­лю кат­лет, але ж ад­ной­чы ўсё роў­на да­вя­дзец­ца за­пла­ціць за іх трай­ны кошт. Кат­ле­ты, вя­до­ма, не атру­та, але што­дня ды без га­род­ні­ны ўжы­ваць іх не­бяс­печ­на.

Да­вай­це сён­ня раз­бя­ром­ся з са­мы­мі прос­ты­мі рэ­ча­мі на шля­ху да зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. Са­мае эле­мен­тар­нае — гэ­та хар­ча­ван­не, фі­зіч­ная на­груз­ка і на­ша свя­до­масць, якая да­па­мо­жа ўка­ра­ніц­ца но­вым ка­рыс­ным звыч­кам.

Раз­ва­жаць на гэ­ту тэ­му бу­дуць га­лоў­ны тэ­ра­пеўт Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га МАР­ШАЛ­КА, га­лоў­ны ўрач-ды­е­то­лаг кам­бі­на­та хар­ча­ван­ня «Ві­та­мін» Ма­ры­на ПА­ПО­ВА, урач-псі­ха­тэ­ра­пеўт Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ, за­гад­чык ка­фед­ры фі­зіч­на­га вы­ха­ван­ня і спор­ту Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, кан­ды­дат пе­да­га­гіч­ных на­вук, да­цэнт Кі­рыл РА­МА­НАЎ, урач-рэ­флек­са­тэ­ра­пеўт ад­дзя­лен­ня тра­ды­цый­най кі­тай­скай ме­ды­цы­ны Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра ме­ды­цын­скай
рэ­абі­лі­та­цыі і баль­не­а­ля­чэн­ня Тац­ця­на АБ­РА­МА­ВА.

Каб не ля­но­та...

— Ня­ўжо бе­ла­ру­сы не хо­чуць быць зда­ро­вы­мі і жыць доў­га?

Воль­га МАР­ШАЛ­КА:

17-13

— На­шы гра­ма­дзя­не па-ра­ней­ша­му ду­ма­юць, што зда­роўе — тое ж са­мае, што і ахо­ва зда­роўя. Са­мае важ­нае для мно­гіх, каб у па­лі­клі­ні­ках доб­ра ля­чы­лі, каб бы­лі пі­лю­лі ад усіх праб­лем. Маў­ляў, мы бу­дзем ра­біць са сва­ім ар­га­ніз­мам, што за­хо­чам, а ка­лі рап­там... То ўрач усё ад­но­віць. Па-пер­шае, у па­няц­ця «зда­роўе» ёсць кан­крэт­нае азна­чэн­не. Гэ­та стан поў­на­га фі­зіч­на­га, ду­хоў­на­га і са­цы­яль­на­га даб­ра­бы­ту ча­ла­ве­ка, а не толь­кі ад­сут­насць за­хвор­ван­няў. Па-дру­гое, ахо­ва зда­роўя — гэ­та за­бес­пя­чэн­не на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні да­ступ­на­га ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня. Улас­на ме­ды­цы­на, як вы ра­зу­ме­е­це, дае маг­чы­мас­ці, ура­чэб­ныя рэ­ка­мен­да­цыі для ад­наў­лен­ня зда­роўя, ад­нак яна не мо­жа вы­кон­ваць іх за нас.

За­кон «Аб ахо­ве зда­роўя» пра­ду­гледж­вае не толь­кі аба­вяз­кі ўра­ча ў да­чы­нен­ні да па­цы­ен­та, але і ад­каз­насць са­мо­га па­цы­ен­та. Кож­ны з нас аба­вя­за­ны кла­па­ціц­ца пра ўлас­нае зда­роўе і пры­маць свое­ча­со­выя ме­ры па яго за­ха­ван­ні, ума­ца­ван­ні і ад­наў­лен­ні. Вя­до­ма, што зда­роўе ча­ла­ве­ка ўся­го на 10-15 пра­цэн­таў за­ле­жыць ад сіс­тэ­мы ахо­вы зда­роўя, а на 50-55 — ад умоў і ла­ду жыц­ця.

Не­ка­лі ў ча­ла­ве­чай па­пу­ля­цыі пе­ра­ва­жа­лі ін­фек­цый­ныя за­хвор­ван­ні, і яны бы­лі асноў­най пры­чы­най смя­рот­нас­ці, ад­нак сён­ня ста­тус эпі­дэ­мій на­бы­ва­юць цук­ро­вы дыя­бет, хва­ро­бы сіс­тэ­мы кро­ва­зва­ро­ту, хра­ніч­ная аб­струк­тыў­ная хва­ро­ба лёг­кіх, траў­мы. Ся­род асноў­ных пры­чын смер­ці — сар­дэч­на-са­су­дзіс­тыя за­хвор­ван­ні, но­ва­ўтва­рэн­ні і знеш­нія пры­чы­ны. Усё гэ­та да­во­лі прос­та пра­фі­лак­та­ваць. На жаль, на­шы гра­ма­дзя­не ў боль­шас­ці сва­ёй лег­ка­дум­на ста­вяц­ца да свай­го зда­роўя. У пер­шую чар­гу трэ­ба вес­ці раз­мо­ву пра ніз­кую фі­зіч­ную ак­тыў­насць і ня­пра­віль­нае хар­ча­ван­не...

Ма­ры­на ПА­ПО­ВА:

17-14

— Наш кам­бі­нат ство­ра­ны для ар­га­ні­за­цыі ля­чэб­на­га хар­ча­ван­ня па­цы­ен­таў, якія зна­хо­дзяц­ца ва ўста­но­вах ахо­вы зда­роўя з ад­па­вед­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі. Ад­на з пры­чын іх уз­нік­нен­ня — як­раз ня­пра­віль­нае хар­ча­ван­не. Да­рэ­чы, з ім звя­за­на і зні­жэн­не іму­ні­тэ­ту ў цэ­лым, так што хар­ча­ван­не не мо­жа быць ней­кай ка­рот­ка­тэр­мі­но­вай ак­цы­яй, ся­дзен­нем на ды­е­це, гэ­та па­він­на быць асэн­са­ва­нае ра­шэн­не.

Су­час­ны ча­ла­век амаль круг­ла­су­тач­на зна­хо­дзіц­ца ў ча­ты­рох сце­нах, ён над­та за­ня­ты, як пра­ві­ла, ся­дзя­чай пра­цай. Пры гэ­тым яму ня­ма ка­лі пе­ра­пы­ніц­ца на раз­мін­ку, на абед. Толь­кі поз­нім ве­ча­рам ён з'я­дае ўсё тое, што па­ві­нен быў раз­мер­ка­ваць на тры-ча­ты­ры пры­ёмы ця­гам дня. А між тым як­раз пра­віль­нае, дроб­нае хар­ча­ван­не дае нам маг­чы­масць пры­маць эфек­тыў­ныя ра­шэн­ні на пра­цы.

Як вы­нік — кож­ны трэ­ці да­рос­лы бе­ла­рус па­ку­туе ад атлус­цен­ня або мае ліш­нюю ва­гу. Ужо на­ват кож­ны трэ­ці школь­нік з ліш­няй ва­гой, пры гэ­тым да­лё­ка не ўсе на­зі­ра­юц­ца ў спе­цы­я­ліс­таў. Але ад­ной­чы яны ўсё ж та­кі тра­пяць пад ува­гу ўра­ча — з хва­ро­ба­мі сэр­ца, са­су­даў, су­ста­ваў, ды­халь­най сіс­тэ­мы...

Зда­ро­вы лад жыц­ця па­чы­на­ец­ца з рэ­жы­му. З дня ў дзень не­аб­ход­на тры­мац­ца пэў­най сіс­тэ­мы — з пэў­най час­та­той пры­ёму ежы і да­стат­ко­вай коль­кас­цю вад­ка­сці (з раз­лі­ку 30 мл на 1 кг ва­гі). Мы па­ру­ша­ем і піт­ны рэ­жым, і час­та­ту ўжы­ван­ня ежы. А са­ма ежа, як пра­ві­ла, ад­на­стай­ная. Боль­шасць на­сель­ніц­тва зло­ўжы­вае прос­ты­мі вуг­ля­во­да­мі. Вя­до­ма, пра­сцей па­піць чаю з ней­кі­мі пры­сма­ка­мі, за­ва­рыць хут­ка­рас­тва­раль­ную ка­шу або шмат­кі. Ад­нак ка­лі гэ­тыя вуг­ля­во­ды не за­дзей­ні­чаць на фі­зіч­ную на­груз­ку, то яны пе­ра­тво­рац­ца ў тлушч. Нам па­трэб­на да­стат­ко­вая коль­касць бял­ку — мя­са, ры­бы, ма­ла­ка, здоль­ных вы­клі­каць па­чуц­цё на­сы­чэн­ня. Ры­ба не аба­вяз­ко­ва па­він­на быць мар­ская, еш­це хоць бы тую, што ёсць на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны. Вуг­ля­во­ды лепш спа­жы­ваць скла­да­ныя, а гэ­та ка­шы, га­род­ні­на, зла­ка­выя.

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

17-16

— Ка­лі на­шы гра­ма­дзя­не не зме­няць сваю свя­до­масць, яны не за­ме­няць са­сіс­кі на ры­бу, а бул­кі на яб­лы­кі. Без ма­ты­ва­цыі не­маг­чы­мы ні­я­кія зме­ны.

У асно­ве лю­бо­га дзе­ян­ня або з'я­вы — на­шы дум­кі. На Ус­хо­дзе най­перш ка­жуць пра ўсве­дам­лен­не мэ­ты. Якая ў нас мэ­та ў да­дзе­ным вы­пад­ку? Зай­мац­ца азда­раў­лен­нем, па­пя­рэдж­ваць ран­няе раз­віц­цё цяж­кіх за­хвор­ван­няў.

Без­умоў­на, най­леп­шы ва­ры­янт — пры­ві­ваць та­кія на­вы­кі з са­мых ма­лых га­доў. У Паўд­нё­вай Ка­рэі ў дзі­ця­чых сад­ках вы­кла­да­юц­ца ба­за­выя ве­ды су­джок-тэ­ра­піі, тлу­ма­чыц­ца, дзе на да­лонь­цы раз­мя­шча­юц­ца кроп­кі, якія мож­на па­ма­сі­ра­ваць, каб зняць ней­кія хва­ра­ві­тыя сімп­то­мы. І ма­лыя, і ста­рыя там зай­ма­юц­ца гім­нас­ты­кай у пар­ках. А як па­чы­на­ец­ца ра­ні­ца ў Кі­таі? На пры­ступ­ках яко­га-не­будзь бан­ка 10-15 хві­лін увесь пер­са­нал зай­ма­ец­ца за­рад­кай.

Тац­ця­на АБ­РА­МА­ВА:

17-15

— Нам не хо­чац­ца быць ад­каз­ны­мі, на­ма­гац­ца, і мы над­та ве­рым у ра­та­валь­ную пі­лю­лю. На­шы па­цы­ен­ты ча­ка­юць, што па­ху­дзе­юць пас­ля пер­ша­га се­ан­са ігол­ка­тэ­ра­піі — прос­та та­му, што яны на гэ­ты се­анс прый­шлі.

Ша­гам марш!

— Якой у нас мо­жа быць фі­зіч­ная на­груз­ка?

Воль­га МАР­ШАЛ­КА:

— Не­да­стат­ко­васць фі­зіч­най ак­тыў­нас­ці ад­зна­ча­ец­ца ў 35 пра­цэн­таў да­рос­лых, і толь­кі ў 35 пра­цэн­таў дзя­цей уз­ро­вень фі­зіч­най ак­тыў­нас­ці ад­па­вя­дае нор­ме. 6 з 10 ча­ла­век ні­ко­лі або вель­мі рэд­ка зай­ма­юц­ца фіз­куль­ту­рай і спор­там. Гі­па­ды­на­мія — праб­ле­ма не толь­кі Бе­ла­ру­сі. У Еў­ро­пе звыш 64 пра­цэн­таў да­рос­лых пра­вод­зяць звыш 4 га­дзін у дзень у ся­дзя­чым ста­но­ві­шчы. На­огул, не­да­стат­ко­вая фі­зіч­ная ак­тыў­насць ува­хо­дзіць у лік гла­баль­ных фак­та­раў, якія па­вы­ша­юць ры­зы­ку заў­час­най смер­ці ва ўсім све­це. Да­ка­за­на, што пры па­ве­лі­чэн­ні фі­зіч­най на­груз­кі мож­на зні­зіць коль­касць хва­ро­б сэр­ца, дыя­бе­ту, ра­ку ма­лоч­най за­ло­зы і ра­ку аба­до­чнай кіш­кі.

Кі­рыл РА­МА­НАЎ:

17-18

— У нас ёсць За­кон «Аб фі­зіч­най куль­ту­ры і спор­це», пра­гра­мы па фі­зіч­най куль­ту­ры для да­школь­ных уста­ноў, школ, ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных і вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў, ін­шыя нар­ма­тыў­ныя да­ку­мен­ты, якія рэ­гу­лю­юць пра­цэс ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чай ра­бо­ты ся­род роз­ных груп на­сель­ніц­тва. Так­са­ма іс­нуе шмат на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най лі­та­ра­ту­ры, на­прык­лад пад­руч­нік «Фі­зіч­ная куль­ту­ра», у якім так­са­ма да­юц­ца па­трэб­ныя рэ­ка­мен­да­цыі.

У са­вец­кі час фіз­куль­ту­ра ў шко­ле бы­ла трой­чы на тыд­ні, бо яшчэ ў 1960-х да­сле­да­ван­ні па­ка­за­лі, што толь­кі для пад­тры­ман­ня зда­роўя па­трэб­ны ме­на­ві­та тры ра­зы. Да­дат­ко­выя сек­цыі ві­та­юц­ца... Між тым, апош­нія коль­кі га­доў фіз­куль­ту­ра ў шко­ле і вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах — толь­кі двой­чы на тыд­ні.

Тут па­трэб­на вы­пра­ца­ваць звыч­ку — ра­біць за­рад­ку, ха­дзіць пеш­шу. Па­няц­це мы­шач­на­га го­ла­ду ву­чо­ныя яшчэ не ад­мя­ні­лі. 90 пра­цэн­таў бе­ла­ру­саў не так даў­но бы­лі ся­ля­на­мі, зай­ма­лі­ся цяж­кай фі­зіч­най пра­цай. Ця­пер та­кой пра­цы ня­ма, а та­му не­аб­ход­на суб­лі­ма­цыя, за­мя­шчэн­не.

Па­мя­та­е­це, якім быў пра­цоў­ны пе­ра­пы­нак у філь­ме «Са­мая аба­яль­ная і пры­ваб­ная»? Усе бя­гуць гу­ляць у на­столь­ны тэ­ніс. І так бы­ло на лю­бой вы­твор­час­ці. Бо за­меж­ныя ву­чо­ныя ўста­на­ві­лі, што 15-20 хві­лін за­ня­ткаў на­столь­ным тэ­ні­сам па­вы­ша­юць пра­ца­здоль­насць!

Для нас най­леп­шым ва­ры­ян­там бы­ло б вяр­тан­не да та­го, што іс­на­ва­ла пад­час са­вец­кай сіс­тэ­мы. Не­аб­ход­на вы­ву­чыць мі­ну­лы во­пыт і ўзяць тое, што не стра­ці­ла ак­ту­аль­насць. А пас­ля, дзе­ля раз­на­стай­нас­ці, мож­на пры­гле­дзец­ца і да не­ча­га за­меж­на­га. Тое, што доб­ра для іх, мо­жа аб­са­лют­на не па­ды­сці нам.

Ад­на спра­ва, на­прык­лад, цы­гун-гім­нас­ты­ка, і зу­сім ін­шая — ёга, якая ўяў­ляе са­бой фі­ла­соф­ска-рэ­лі­гій­нае, сур'­ёз­нае і гла­баль­нае ву­чэн­не.

Пры­хіль­нік ёгі ў пер­шую чар­гу ад­наў­ляе цыр­ку­ля­цыю энер­гіі ў ар­га­ніз­ме, а бе­ла­ру­сы прос­та вы­кон­ва­юць аса­ны, фі­зіч­ныя прак­ты­ка­ван­ні. Кож­нае з іх па­він­на ра­біц­ца на фо­не пра­віль­на­га ды­хан­ня. А ў нас, да­рэ­чы, ёсць свая, за­па­тэн­та­ва­ная, ды­халь­ная гім­нас­ты­ка!

А на­огул, у 1980-х га­дах у Ін­дыі пра­вя­лі адзі­ную за ўсе ча­сы яе іс­на­ван­ня дыс­пан­се­ры­за­цыю, пад­час якой вы­свет­лі­ла­ся, што най­гор­шы стан зда­роўя — у ёгаў. Па пры­чы­не пра­цяг­ла­га зна­хо­джан­ня ў не­ўлас­ці­вых для фі­зі­я­ло­гіі ча­ла­ве­ка по­зах і па­ста­ян­ных «чыс­так» ар­га­ніз­ма.

Тац­ця­на АБ­РА­МА­ВА:

— Са­мае важ­нае ў лю­бой прак­ты­цы — пры­вя­дзен­не ў па­ра­дак ду­мак. Пас­ля ча­го мож­на пры­сту­піць да вы­ка­нан­ня пэў­ных фі­зіч­ных прак­ты­ка­ван­няў.

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

— Так, ёга па­чы­на­ец­ца з ачы­шчэн­ня мыс­лен­ня. Да­лей не­аб­ход­на вы­трым­лі­ваць усе ба­за­выя прын­цы­пы. Кож­ную аса­ну — прак­ты­ка­ван­не — не­аб­ход­на вы­кон­ваць, ары­ен­ту­ю­чы­ся на ўлас­ныя ад­чу­ван­ні. Ка­лі та­бе штось­ці вель­мі не па­да­ба­ец­ца, ты ад­чу­ва­еш унут­ра­ны дыс­кам­форт, зна­чыць, зай­мац­ца нель­га. Пас­ля кож­на­га прак­ты­ка­ван­ня трэ­ба рас­сла­біц­ца на­столь­кі, каб ака­зац­ца на мя­жы сну. Ка­лі ты так не рас­сла­біў­ся, зна­чыць, гэ­та ўжо не ёга, а шко­да. Вя­до­ма, ні­во­дзін спар­тыў­ны цэнтр, які ар­га­ні­зуе па­доб­ныя за­ня­ткі, не мо­жа да­зво­ліць са­бе іх пра­вя­дзен­не ме­на­ві­та та­кім чы­нам — ча­ла­век бу­дзе рас­слаб­ляц­ца даў­жэй, чым вы­кон­ваць прак­ты­ка­ван­ні. У хар­ча­ван­ні ўпор трэ­ба ра­біць на фрук­ты і га­род­ні­ну, іна­чай бу­дзе дрэн­ная рас­цяж­ка, ін­шая энер­ге­ты­ка ў ар­га­ніз­ме. Трэ­ба піць шмат вад­ка­сці, аба­вяз­ко­ва вы­сы­пац­ца. Ка­лі вы не­да­сы­па­е­це, то доб­рае вы­ка­нан­не прак­ты­ка­ван­няў ады­хо­дзіць на зад­ні план. Што­дня вы па­він­ны ра­біць прак­ты­ка­ван­ні на мыш­цы спі­ны, бруш­но­га прэ­са, рук, ног. Ка­лі бу­дзе­це трэ­ні­ра­ваць толь­кі мыш­цы рук, то гэ­та не ёга. Вель­мі важ­на, аб чым вы ду­ма­е­це не­па­срэд­на пад­час за­ня­ткаў. Ка­лі ро­бі­це «бя­роз­ку» і не фік­су­е­це ўва­гу на шчы­та­па­доб­най за­ло­зе, то гэ­та так­са­ма не ёга. Хо­ча­це зай­мац­ца ёгай — ка­лі лас­ка, толь­кі ра­бі­це ўсё пра­віль­на.

Кі­рыл РА­МА­НАЎ:

— І ўсё ж та­кі спа­чат­ку па­ці­каў­це­ся ту­тэй­шы­мі ме­то­ды­ка­мі... А то ў нас заў­сё­ды так. Нех­та на Брас­ла­вах ні ра­зу не быў, за­тое Егі­пет увесь пра­тап­таў.

Воль­га МАР­ШАЛ­КА:

— Пад­трым­лі­ваю! Ча­му мы не хо­чам за­ўва­жыць тур­ні­кі ў два­рах, ха­кей­ныя і фут­боль­ныя пля­цоў­кі?

Па­чы­тай, па­ці­каў­ся

— Як жа не на­быць но­вых праб­лем, па­чы­на­ю­чы жыць на зда­ро­вы лад?

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

— Мож­на бы­ло б ска­заць: вазь­мі­це ган­тэ­лі ды па­чы­най­це... Але тут усё са­праў­ды скла­да­ней. Не­здар­ма мы за­га­ва­ры­лі вы­шэй пра свя­до­масць і зме­ну ду­мак. Каб не кі­нуць усё праз ты­дзень, па­спра­буй­це зра­зу­мець, хто вы і што вы... Якой лі­та­ра­ту­ры больш на ва­шых па­лі­цах? Што вы чы­та­е­це? Чым больш вы ра­зу­ме­е­це ней­кую тэ­му, тым больш яна ў вас пра­ні­кае, і вы ста­но­ві­це­ся ме­на­ві­та гэ­тым.

Воль­га МАР­ШАЛ­КА:

— Вось ча­му мы і ка­жам, што да та­го, як па­чаць зай­мац­ца ёгай, трэ­ба ва­ло­даць раз­на­стай­най ін­фар­ма­цы­яй, шмат ці­ка­віц­ца і чы­таць. Са­ма­аду­ка­цыя — вель­мі важ­ны склад­нік зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. Ін­фар­ма­цыя па азда­раў­лен­ні аб­са­лют­на да­ступ­ная. Трэ­ба па­чаць ці­ка­віц­ца! Не мо­жа­це ра­за­брац­ца, што ў ін­тэр­нэ­це праў­да, а што не — па­ды­дзі­це да ўра­ча, і ён пад­ка­жа, дзе ле­пей атры­маць тую ці ін­шую ін­фар­ма­цыю.

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

— Прос­та мы лю­бім пе­ра­клад­ваць ад­каз­насць за сваё жыц­цё на дзяр­жа­ву, на док­та­ра... Да­рэ­чы, та­кое стаў­лен­не ўлас­ці­вае не толь­кі бе­ла­ру­сам. Ін­шая рэч, за мя­жой зна­хо­дзяць спо­са­бы сты­му­ля­ваць гра­ма­дзян кла­па­ціц­ца пра ся­бе.

Тац­ця­на АБ­РА­МА­ВА:

— У нас так­са­ма ёсць ней­кія за­чат­кі гэ­та­га. Не­ка­то­рыя ар­га­ні­за­цыі па­збаў­ля­юць сва­іх ра­бот­ні­каў-кур­цоў прэ­мій, за­ба­ра­ня­юць ім ку­рыць і на сва­ёй тэ­ры­то­рыі, і на­ват по­бач з ёй.

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

— Япо­нец, які най­ма­ец­ца на ра­бо­ту, па­ві­нен за­поў­ніць ве­лі­зар­ную ан­ке­ту, дзе ёсць і пы­тан­не пра бія­да­баў­кі. Ка­лі ён пра­пус­ціць гэ­та пы­тан­не або на­пі­ша «абы-што», яго не возь­муць на пра­цу толь­кі з гэ­тай пры­чы­ны. Бо ён на­столь­кі не­ра­зум­ны, што не звяр­тае ўва­гі на ўлас­нае зда­роўе. Там лі­чаць, што ка­рыс­ней для кам­па­ніі ўзяць не та­ко­га пад­ка­ва­на­га ў пра­фе­сій­ным сэн­се (мож­на пад­ву­чыць у пра­цэ­се), чым та­го, хто бу­дзе час­та хва­рэць.

Кі­рыл РА­МА­НАЎ:

— На­шы лю­дзі лю­бяць пры­кі­нуц­ца ня­шчас­ны­мі, бо та­кіх шка­ду­юць, ім мно­гае да­ру­юць і менш з іх па­тра­бу­юць... Звы­чай­на ка­лі ў нас па­чы­на­юць за­дум­вац­ца пра зда­роўе? Ка­лі яно па­ча­ло пад­во­дзіць. Ка­лі ста­ла ця­жэй ра­біць тое, што не­ка­лі да­ва­ла­ся са­мо са­бой.

У фі­зіч­най куль­ту­ры ёсць прын­цы­пы свя­до­мас­ці і ак­тыў­нас­ці. Прын­цып свя­до­мас­ці як­раз аб тым, для ча­го, на­вош­та мне гэ­та. Ка­лі зна­ё­міц­ца з гэ­тым прын­цы­пам вам да­во­дзіц­ца з пры­чы­ны па­гар­шэн­ня зда­роўя, зна­чыць, па­чы­наць трэ­ба аба­вяз­ко­ва з аб­сле­да­ван­ня, з ві­зі­ту да тэ­ра­пеў­та. Тое, што ў шко­ле вы ня­бла­га бе­га­лі крос, ні аб чым ужо не га­во­рыць.

Агуль­ныя рэ­ка­мен­да­цыі мо­гуць быць на­ступ­ны­мі. Перш за ўсё — са­ма­кант­роль. Ад­соч­ва­ем пульс — у ста­не спа­кою, пас­ля 20 пры­ся­дан­няў і пас­ля за­спа­ка­ен­ня...

На­огул, іс­нуе ме­то­ды­ка вы­зна­чэн­ня ўзроў­ню зда­роўя: ён мо­жа быць вель­мі ніз­кі, ніз­кі, зда­валь­ня­ю­чы, доб­ры, вы­дат­ны. Вы­знач­це, на якім вы ўзроў­ні, а да­лей пад­бі­рай­це тое, што вам па­ды­хо­дзіць. Ёсць вя­лі­кая коль­касць комп­лек­саў за­ня­ткаў для тых, хто на­ле­жыць да груп вель­мі ніз­ка­га і ніз­ка­га ста­ну зда­роўя. Та­кой ін­фар­ма­цы­яй мо­жа ва­ло­даць і тэ­ра­пеўт, і ўрач ля­чэб­най фіз­куль­ту­ры, і ва­ле­о­лаг. Мож­на знай­сці яе і ў ін­тэр­нэ­це.

Ма­ры­на ПА­ПО­ВА:

— Фі­зіч­ную на­груз­ку мож­на рас­пі­саць пры­клад­на так, як урач-ды­е­то­лаг рас­піс­вае пра­гра­му ля­чэб­на­га хар­ча­ван­ня.

Воль­га МАР­ШАЛ­КА:

— Ка­лі док­тар па­тлу­ма­чыў вам стан ва­ша­га зда­роўя, да­лей, я мяр­кую, трэ­ба аца­ніць свой пра­цоў­ны дзень — коль­кі ў нас ёсць ча­су і ка­лі мы бу­дзем зай­мац­ца. Мо­жа быць, гэ­та бу­дуць прос­та пе­шыя пра­гул­кі па да­ро­зе на пра­цу і з пра­цы. Па­вод­ле на­шых ацэ­нак, мак­сі­маль­ная ад­лег­ласць, якую што­дня пе­ра­адоль­ва­юць бе­ла­ру­сы ва ўзрос­це ад 19 да 70 га­доў, — 1-2 кі­ла­мет­ры...

Кі­рыл РА­МА­НАЎ:

— А трэ­ба ка­ля 10! Гэ­та ад­па­вя­дае на­шым фі­зі­я­ла­гіч­ным па­трэ­бам, нар­ма­лі­зуе пра­цэ­сы ме­та­ба­ліз­му. Я ка­жу сва­ім сту­дэн­там так: наш ар­га­нізм, ка­лі мы ру­ха­ем­ся, — гэ­та рэч­ка з чыс­тай, праз­рыс­тай ва­дой, а ка­лі ўвесь час ся­дзім — гэ­та баг­на.

Што тут рас­це, тое і еш!

— Зда­ро­вае хар­ча­ван­не ў бе­ла­ру­саў па­він­на быць «сва­ім» ці лепш асвой­ваць тую ж між­зем­на­мор­скую ды­е­ту?

Ма­ры­на ПА­ПО­ВА:

— Пер­шы важ­ны мо­мант у хар­ча­ван­ні — гэ­та рэ­жым, з гэ­та­га трэ­ба па­чы­наць. Важ­на хар­ча­вац­ца ў адзін і той жа час пры­клад­на ча­ты­ры-пяць ра­зоў на дзень. Та­кім чы­нам наш ар­га­нізм бу­дзе па­спя­ваць пад­рых­та­вац­ца да пры­ёму ежы, вы­пра­цоў­ваць на­леж­ную коль­касць фер­мен­таў. Нель­га пра­пус­каць сня­да­нак, куб­ка ка­вы неда­стат­ко­ва. У пер­шай па­ло­ве дня ме­та­ба­ліч­ныя пра­цэ­сы пра­хо­дзяць най­больш ак­тыў­на. Ар­га­ніз­му па­трэб­на энер­гія. Уве­ча­ры ж ме­та­ба­лізм за­па­воль­ва­ец­ца, а мы ядзім шмат, пры­чым паў­фаб­ры­ка­ты і фаст­фуд... Ні­хто не ка­жа, што трэ­ба цал­кам за­быц­ца на блі­ны, пі­цу, ка­шы, буль­бу, ма­ка­ро­ны... Ад­нак яны не па­він­ны быць у ра­цы­ё­не што­дня, тым больш у якас­ці вя­чэ­ры.

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

— Пэў­на, ве­да­е­це, як хар­чу­юц­ца бар­цы су­мо? Днём амаль ні­чо­га, а ўве­ча­ры — вель­мі шмат. Пра­цяг­ласць жыц­ця ў іх — 35 га­доў.

Кі­рыл РА­МА­НАЎ:

— Гэ­та яшчэ мож­на зра­зу­мець, гэ­та свя­до­мая ах­вя­ра. Су­ма­іст — на­цы­я­наль­ны ге­рой у Япо­ніі. А дзе­ля ча­го на­шы лю­дзі так ро­бяць?

Ма­ры­на ПА­ПО­ВА:

— Не ра­бі­це рэз­кіх пе­ра­ко­саў у хар­ча­ван­ні, не са­дзі­це­ся на ды­е­ты, пас­ля якіх вяр­та­е­це­ся да ра­ней­шых звы­чак...

Яшчэ адзін важ­ны мо­мант — эк­за­тыч­ныя пра­дук­ты, фрук­ты. Не за­хап­ляй­це­ся імі! Ман­га, ава­ка­да, ана­нас цал­кам да­ступ­ныя, ад­нак ге­не­ты­ку не пад­ма­неш. Мы лепш за­свой­ва­ем тую ежу, якую ўжы­ва­лі яшчэ на­шы прод­кі, якая рас­ла на на­шай тэ­ры­то­рыі. Ка­лі лю­дзей з поўд­ня пры­му­сіць ес­ці тое, што ўжы­ва­юць на поў­на­чы, якасць іх зда­роўя хут­ка па­гор­шыц­ца.

Што да між­зем­на­мор­скай ды­е­ты, то па-пер­шае, гэ­та не ды­е­та, а спо­саб хар­ча­ван­ня. На сён­ня ён лі­чыц­ца са­мым зда­ро­вым не­за­леж­на ад мес­ца пра­жы­ван­ня. І спра­ва не ў аліў­ка­вым алеі, а ў вы­ка­ры­стан­ні але­яў для за­мя­шчэн­ня жы­вёль­ных тлу­шчаў. Аліў­ка­вы, кун­жут­ны, льня­ны, сла­неч­ні­ка­вы — лю­бы алей змя­шчае аме­га-3 і аме­га-6 по­лі­не­на­сы­ча­ныя тлус­тыя кіс­ло­ты, ад­роз­нен­не толь­кі ў су­ад­но­сі­нах. Іль­ня­ны алей па сва­іх ка­рыс­ных вар­тас­цях не са­сту­пае аліў­ка­ва­му... Важ­на ўжы­ваць алей не­ра­фі­на­ва­ны, не­ачы­шча­ны, каб за­праў­ляць ім са­ла­ты, не пад­вяр­гаць тэр­міч­най апра­цоў­цы. Ачы­шча­ны пра­дукт амаль не змя­шчае ка­рыс­ных рэ­чы­ваў.

Між­зем­на­мор­ская ды­е­та фар­мі­ра­ва­ла­ся на­ту­раль­ным чы­нам. Ста­ра­жыт­ны італь­я­нец браў з са­бой на паст­ву хлеб­ную алад­ку, тва­рог ды ві­но. Акра­мя та­го, у гэ­тых кра­ях заў­сё­ды бы­ло шмат га­род­ні­ны і фрук­таў.

Я не за­клі­каю бе­ла­ру­саў ад­мо­віц­ца ад буль­бы. Трэ­ба прос­та ве­даць, што чым больш яна за­хоў­ва­ец­ца, тым менш у ёй ві­та­мі­ну С. Трэ­ба ва­рыць яе ў мун­дзі­рах або за­пя­каць, а не сма­жыць на са­ле. Не трэ­ба ес­ці буль­бу што­дня, за­бы­вац­ца на грэц­кія кру­пы, хлеб з вот­руб'­ем. А на­ша ма­лоч­ная пра­дук­цыя? Яна вы­дат­най якас­ці! Да­баў­це мяс­цо­вую га­род­ні­ну і фрук­ты. Рэ­ка­мен­ду­ец­ца ка­ля 400-500 г фрук­таў і га­род­ні­ны ў су­ткі.

Пры ней­кіх хра­ніч­ных за­хвор­ван­нях спа­чат­ку прос­та мя­ня­юць тэх­на­ло­гію прыгатавання страў. Пе­ра­ста­юць сма­жыць і па­чы­на­юць за­пя­каць, ва­рыць, ту­шыць. Ка­лі ж ка­тэ­га­рыч­на нель­га штось­ці ўжы­ваць, шу­ка­юць да­стой­ную за­ме­ну. Стро­гіх вы­клю­чэн­няў і за­ба­ро­ны амаль не іс­нуе. Да­пус­цім, ёсць лю­дзі з не­да­стат­ко­вай коль­кас­цю фер­мен­таў для пе­ра­траў­лі­ван­ня ма­лоч­на­га цук­ру (лак­то­зы). Та­кі ча­ла­век вы­дат­на ве­дае, што цэль­нае ма­ла­ко для яго — пад за­ба­ро­най. Ад­нак мож­на ж ужы­ваць кіс­ла­ма­лоч­ныя пра­дук­ты.

Не­аб­ход­на ска­заць яшчэ аб тым, што не­ка­то­рыя ама­та­ры фіз­куль­ту­ры і спор­ту асце­ра­га­юц­ца ес­ці за дзве-тры, а то і бо­лей га­дзін да трэ­ні­ро­вак. Не­за­леж­на ад та­го, якая ме­на­ві­та на­груз­ка нас ча­кае, ці ма­ем мы на мэ­це па­ху­дзець, пры­клад­на за дзве га­дзі­ны да на­шых за­ня­ткаў мы па­він­ны ўжы­ваць ежу. Па­жа­да­на вуг­ля­вод­ную. Вуг­ля­во­ды пач­нуць «спаль­вац­ца» ў ар­га­ніз­ме і за­пус­цяць ін­шыя энер­ге­тыч­ныя пра­цэ­сы. Ка­лі ж мы зай­ма­ем­ся на га­лод­ны страў­нік, то ў ар­га­ніз­ме ак­тыў­на рас­па­да­ец­ца бя­лок і страч­ва­ец­ца вад­касць. Ад­бы­ва­ец­ца так зва­ная «ўсуш­ка», што аб­са­лют­на не­фі­зі­я­ла­гіч­на і не ста­су­ец­ца са зда­ро­вым ла­дам жыц­ця. Пас­ля за­ня­ткаў не­аб­ход­на ўжы­ваць ва­ду і бял­ко­вую ежу.

Кі­рыл РА­МА­НАЎ:

— «Усуш­ка» азна­чае не што ін­шае, як ста­рэн­не ар­га­ніз­ма. На­огул, ад­наў­лен­не ар­га­ніз­ма ад­бы­ва­ец­ца не ў мо­мант за­ня­ткаў, а пас­ля іх. Як ка­жуць ама­та­ры бо­дзі­біл­дын­га, мыш­цы рас­туць, ка­лі ты спіш. А не­па­срэд­на ў мо­мант фі­зіч­най на­груз­кі ў ар­га­ніз­ме за­пус­ка­юц­ца ме­ха­ніз­мы су­пер­кам­пен­са­цыі. Ка­лі мы тра­цім энер­гію, па­вы­ша­юц­ца функ­цы­я­наль­ныя рэ­зер­вы ўсіх сіс­тэм. Ар­га­нізм «ра­зу­мее», што заўт­ра зноў мо­гуць быць на­груз­кі, а та­му спат­рэ­біц­ца за­пас сіл. Так ад­бы­ва­ец­ца не прос­та кам­пен­са­цыя, а кам­пен­са­цыя з «за­па­сам». Гэ­ты пра­цэс, праў­да, не доў­жыц­ца бяс­кон­ца. Пас­ля кож­на­га цык­ла — праз ме­сяц ці квар­тал (у за­леж­нас­ці ад та­го, якой ін­тэн­сіў­нас­ці трэ­ні­роў­кі) — не­аб­ход­на ра­біць пе­ра­пы­нак для поў­на­га ад­па­чын­ку ця­гам тыд­ня-двух. Так мож­на зноў за­пус­ціць пра­цэс су­пер­ад­наў­лен­ня.

Абсалютна нармальны эгаізм

— Вя­до­ма, што фі­зіч­ная на­груз­ка зні­мае стрэс, па­ляп­шае эма­цы­я­наль­ны стан, але, мо­жа быць, ёсць яшчэ якія-не­будзь сак­рэ­ты пад­тры­ман­ня ду­шэў­най раў­на­ва­гі і за­ха­ван­ня псі­хіч­на­га зда­роўя?

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

— Вазь­мі­це на ўзбра­ен­не адзін з най­важ­ней­шых прын­цы­паў ёгі: скан­цэнт­руй ува­гу на га­лоў­ным. На са­бе і сва­іх ад­чу­ван­нях. Не­аб­ход­на ўсвя­до­міць: Я заў­сё­ды ў ся­бе з са­бой? Я па­ві­нен быць уваж­лі­вым да сва­іх фі­зіч­ных ад­чу­ван­няў і эмо­цый. Пры­га­дай­це, што ска­заў Пя­та­чок Ві­ні Пу­ху: «Які сён­ня дзень?» — «Сён­ня мой лю­бі­мы дзень!» Вось і вы га­ва­ры­це, як Пя­та­чок.

Пры­слу­хоў­вай­це­ся да ся­бе. Не да­пус­кай­це па­гар­шэн­ня сі­ту­а­цыі, не на­за­па­швай­це ад­моў­ныя эмо­цыі. Раз­бі­рай­це сі­ту­а­цыі ад­ра­зу або з ней­кай рэ­гу­ляр­нас­цю. З ін­ша­га бо­ку, ка­лі вы пач­ня­це вы­трым­лі­ваць рэ­жым сну і ад­па­чын­ку, нар­маль­на хар­ча­вац­ца, ру­хац­ца, то за­ўва­жы­це, што дзень за днём вам ста­но­віц­ца ляг­чэй. Заў­сё­ды па­чы­най­це з ся­бе. Бу­дзе­це ў па­рад­ку са­мі — зна­чыць, змо­жа­це адэ­кват­на ўспры­маць сваё акру­жэн­не, знач­на больш да­па­ма­гаць не­ка­му, ка­лі спат­рэ­біц­ца. Гэ­та аб­са­лют­на нар­маль­ны эга­ізм.

Воль­га МАР­ШАЛ­КА:

— Ка­лі вы ка­жа­це, што вас «усё раз­драж­няе», то на­са­мрэч па­він­ны ра­зу­мець, што гэ­та прос­та вы раз­драж­ня­е­це­ся... З гэ­та­га і па­чы­най­це.

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

— Ка­лі не ўда­ец­ца спра­віц­ца са­мім, ад­чу­ва­е­це, што цал­кам за­блы­та­лі­ся, трэ­ба звяр­тац­ца да спе­цы­я­ліс­таў — псі­хо­ла­гаў, псі­ха­тэ­ра­пеў­таў. Яны да­па­мо­гуць вы­ра­шыць праб­ле­мы за больш ка­рот­кі час.

Звы­чай­на ма­ла хто жа­дае на­пруж­вац­ца, пра­ца­ваць над са­бой. Боль­шасць ро­біць стаў­ку на ім­гнен­ны вы­нік, ра­та­валь­ныя таб­лет­кі. Тыя ж ан­ты­дэ­прэ­сан­ты — гэ­та вель­мі зруч­на. Пры­чым як для па­цы­ен­та, так і для ўра­ча. «Хі­мія» да­зва­ляе за­глу­шыць тое, што за­ста­ец­ца ня­вы­праў­ле­ным. І не толь­кі бе­ла­ру­сы па­ку­ту­юць ад ля­но­ты. Не­здар­ма Злу­ча­ныя Шта­ты на­зы­ва­лі пэў­ны час «пра­зак-на­цы­яй». Псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы ўжы­ва­ла да 60 пра­цэн­таў аме­ры­кан­цаў. Мож­на, без­умоў­на, іс­ці і та­кім шля­хам. Бо ле­кі вар­та пры­маць пра­цяг­ла, і за гэ­ты час сі­ту­а­цыя, мо­жа быць, раз­ру­ліц­ца са­ма са­бой. Таб­лет­ка гар­ма­ні­зуе стан ча­ла­ве­ка, да­па­ма­гае яму жыць пэў­ны час у гар­мо­ніі з са­бой.

Кі­рыл РА­МА­НАЎ:

— Ка­лісь­ці ў нас бы­ла рас­пра­ца­ва­на псі­ха­фі­зіч­ная гім­нас­ты­ка. Гэт­кае ля­чэн­не з да­па­мо­гай ру­ху. Эле­мен­ты та­кой гім­нас­ты­кі ўклю­ча­лі на­ват у гім­нас­ты­ку вы­твор­чую. Ства­ра­ла­ся гэ­та не­ка­лі на грун­тоў­най на­ву­ко­вай ба­зе.

Тац­ця­на АБ­РА­МА­ВА:

— Гар­ма­ні­за­ваць фі­зіч­ны і псі­хіч­ны стан да­па­ма­гае тая ж ігол­ка­тэ­ра­пія. Яна мо­жа вы­ка­рыс­тоў­вац­ца як для зняц­ця не­пры­ем­ных сім­пто­маў пры пэў­ных за­хвор­ван­нях, так і ў якас­ці пра­фі­лак­ты­кі. Кі­тай­ская ме­ды­цы­на скі­ра­ва­на на гар­мо­нію це­ла і ду­ху. За­хвор­ван­ні раз­гля­да­юц­ца як па­ру­шэн­не цыр­ку­ля­цыі энер­гій у фі­зіч­ным це­ле. Ігол­ка­тэ­ра­пія на­ладж­вае энер­ге­тыч­ны па­ток, які здоль­ны па­ру­шыць са­мыя роз­ныя фак­та­ры. Тут важ­на, што і як мы ядзім, но­сім, як ру­ха­ем­ся і аб чым ду­ма­ем. За­хвор­ван­ні ўзні­ка­юць, ка­лі ўтва­ра­ец­ца лі­шак або не­да­хоп энер­гіі. Энер­гія цыр­ку­люе не толь­кі ўнут­ры на­ша­га це­ла, але і звон­ку, ва­кол нас. Інь — энер­гія, якая ўнут­ры нас, ян — тая, што па­сту­пае звон­ку. Та­кім чы­нам, зда­роўе — гэ­та гар­ма­ніч­ны рух унут­ра­ных і знеш­ніх энер­гій.

Не­маг­чы­ма па­ста­віць ігол­кі і га­ран­та­ваць па­цы­ен­ту, што праз пяць се­ан­саў ён бу­дзе як но­вы, веч­на ма­ла­ды і зда­ро­вы. Гэ­та толь­кі на­ша да­па­мо­га, пад­трым­ка. Па­цы­ент па­ві­нен сам неш­та ра­біць для свай­го вы­зда­раў­лен­ня. Хі­ба мож­на па­зба­віц­ца ліш­няй ва­гі, ка­лі ес­ці пас­ля се­ан­саў бу­лач­кі? У нас жа псі­ха­ло­гія звы­чай­на та­кая: зра­бі­це што-не­будзь, каб я не таў­сцеў, не ку­рыў...

У ігол­ка­тэ­ра­піі ёсць маг­чы­мас­ці пра­фі­лак­ты­кі, але звяр­та­юц­ца да нас, ка­лі гром ужо грым­нуў і з'я­ві­ла­ся праб­ле­ма са зда­роў­ем. Са­мае па­пу­ляр­нае пы­тан­не: якія га­ран­тыі вы мне да­дзі­це? Ні­хто не хо­ча неш­та мя­няць — ура­чы па­він­ны га­ран­та­ваць! А ў не­тра­ды­цый­ных ме­та­дах ля­чэн­ня са­мае важ­нае — улас­нае жа­дан­не хво­ра­га вы­ле­чыц­ца, мець ад­па­вед­ны на­строй на гэ­та. Ка­лі па­цы­ент не ра­зу­мее, як мно­га за­ле­жыць ад яго, ні­чо­га не спра­цуе...

Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ:

— Мне пры­гад­ва­ец­ца та­кі эпі­зод з жыц­ця... Ста­лы кі­та­ец на пры­ёме ва ўра­ча скар­дзіц­ца на дрэн­нае са­ма­ад­чу­ван­не, за­хвор­ван­ні, а ўрач яму ка­жа: «Ідзі спа­чат­ку па­мі­ры­ся з су­се­дам...» Наш ча­ла­век дак­лад­на не вяр­нуў­ся б да гэ­та­га ўра­ча. А кі­та­ец пой­дзе мі­рыц­ца, а па да­ро­зе зой­дзе на ры­нак па пра­дук­ты і на­бу­дзе тую га­род­ні­ну і та­кі са­лат, якія бу­дуць ка­рыс­ны­мі для яго зда­роўя ме­на­ві­та сён­ня, з улі­кам жыц­цё­вых аб­ста­ві­наў і са­ма­ад­чу­ван­ня.

Тац­ця­на АБ­РА­МА­ВА:

— Кі­тай­цы ра­зу­ме­юць, што ў ра­цы­ё­не ця­гам дня па­він­на быць уся­го па­тро­ху: са­лё­на­га, са­лод­ка­га, гор­ка­га, кіс­ла­га, вост­ра­га...

Ма­ры­на ПА­ПО­ВА:

— Трэ­ба мець на ўва­зе, што каш­тоў­насць хар­ча­ван­ня ў апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі зні­зі­ла­ся ў не­каль­кі ра­зоў, а та­му не вар­та за­бы­вац­ца на БА­Ды і ві­та­мін­ныя комп­лек­сы. Адзі­нае, нель­га лі­чыць іх па­на­цэ­яй. Гэ­та прос­та асоб­ны кам­па­нент зда­роўя.

Кі­рыл РА­МА­НАЎ:

— Га­доў 20-30 та­му я не су­стра­каў у на­ву­ко­вай лі­та­ра­ту­ры дак­лад­ных рэ­ка­мен­да­цый ад­нос­на ўжы­ван­ня ві­та­мін­ных прэ­па­ра­таў пры за­ня­тках фі­зіч­най куль­ту­рай. Пэў­на, у гэ­тым не бы­ло па­трэ­бы. Ад­нак сён­ня та­кія рэ­ка­мен­да­цыі іс­ну­юць.

Воль­га МАР­ШАЛ­КА:

— Мож­на піць ві­та­мі­ны і са­ма­стой­на, без рэ­ка­мен­да­цыі, ад­нак хі­ба вар­та так па­чы­наць азда­раў­лен­не? Мо­жа быць, у вас ёсць сур'­ёз­ная праб­ле­ма са зда­роў­ем, а вы бу­дзе­це це­шыць ся­бе тым, што ві­та­мін­ка­мі ро­бі­це для ся­бе неш­та ка­рыс­нае. Пач­ні­це з кан­суль­та­цыі і аб­сле­да­ван­ня.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?