Вы тут

Новы інтэр'ер для дамскай бялізны


У Мін­ску на пра­спек­це Дзяр­жын­ска­га не так даўно ад­крыў­ся яшчэ адзін, але пер­шы ў аб­ноў­ле­ным ды­зай­не, фір­мен­ны ма­га­зін «Мі­ла­ві­ца». Раз­віц­цё фір­мен­най роз­ні­цы ўнут­ры кра­і­ны і за яе ме­жа­мі з'яў­ля­ец­ца ад­ным з пры­яры­тэ­таў шы­ро­ка­вя­до­май кам­па­ніі, якая ак­тыў­на пра­цуе і над па­шы­рэн­нем геа­гра­фіі рын­каў збы­ту.

25-27

Ды­зай­не­ры зра­бі­лі ўсё, каб но­выя ма­га­зі­ны бы­лі ад­на­ча­со­ва су­час­ны­мі (у тым лі­ку і фа­сад) і зруч­ны­мі для па­куп­ні­ка. Ка­лек­цыі жа­но­чай бя­ліз­ны ця­пер дзе­ляц­ца на не­каль­кі зон — Mіlavіtsa Classіc, Mіlavіtsa Fashіon і Alіsee. Ін­тэр'­ер стаў не прос­та жа­ноц­кім, але і да­маш­нім, утуль­ным. Зда­ец­ца, што ты за­хо­дзіш не ў «ганд­лё­вы аб'­ект», а ў адзін з вя­лі­кіх па­ко­яў свай­го до­ма — та­ко­му ад­чу­ван­ню спры­яе афарм­лен­не сцен з фо­та­здым­ка­мі, па­да­бра­ны­мі ні­бы­та з ся­мей­на­га ар­хі­ва. Да­рэ­чы, рэ­стай­лінг (зме­на сты­лю) ча­кае ўсе ма­га­зі­ны «Мі­ла­ві­ца».

Уво­гу­ле, летась ад­кры­та звыш 60 но­вых ма­га­зі­наў, у тым лі­ку ў Із­ра­і­лі, Чэ­хіі, Бал­га­рыі, Лат­віі, на­ла­джа­ны ап­то­выя па­стаў­кі ў ЗША, Мек­сі­ку, Ір­лан­дыю. У 2015 го­дзе пра­цяг­нец­ца раз­віц­цё роз­ніч­най сет­кі ў Ра­сіі, Укра­і­не, Лат­віі, Ка­зах­ста­не, Бах­рэй­не і ін­шых кра­і­нах. «Мы по­ўна­сцю кант­ра­лю­ем вы­ка­нан­не стан­дар­таў ра­бо­ты парт­нё­раў ва ўсіх кра­і­нах пры­сут­нас­ці брэн­да, — ка­жа спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла фран­чай­зін­гу СП ЗАТ «Мі­ла­ві­ца» На­стас­ся ДУ­БО­ВІК.— Ацэнь­ва­юц­ца спра­ва­зда­чы па про­да­жы, ма­ні­то­рыц­ца афарм­лен­не віт­рын фір­мен­ных ма­га­зі­наў… Комп­лекс­ны па­ды­ход да­зва­ляе аба­ра­ніць брэнд ад пад­ро­бак і кант­ра­факт­най пра­дук­цыі, пад­тры­маць вы­со­кі ўзро­вень фір­мен­на­га сты­лю і ды­зай­ну брэн­да­вых ма­га­зі­наў».

Да­рэ­чы, бе­ла­рус­кі ры­нак у струк­ту­ры збы­ту СП ЗАТ «Мі­ла­ві­ца» зай­мае дру­гое мес­ца — ка­ля чвэр­ці ад агуль­на­га аб'­ёму про­да­жу. Роз­ніч­ная сет­ка ўклю­чае 56 ма­га­зі­наў, у тым лі­ку фір­мен­ныя сек­цыі ў буй­ных уні­вер­ма­гах.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».