Вы тут

Жывая або штучная?


Са­праўд­нае дрэ­ва ці яго штуч­ная імі­та­цыя? Абод­ва ва­ры­ян­ты ма­юць як свае пе­ра­ва­гі, так і не­да­хо­пы. Уні­вер­маг «Бе­ла­русь» да­па­ма­гае сва­ім па­куп­ні­кам зра­біць вы­бар і дае не­каль­кі ка­рыс­ных па­рад.

10-4

Ка­лі вы ўсё ж та­кі ад­дас­це пе­ра­ва­гу жы­вой пры­га­жу­ні, улі­чы­це, што ко­лер хвоі па­ві­нен быць як ма­га больш цём­ным. Га­лі­ны ў све­жа­га дрэў­ца па­він­ны быць гнут­кі­мі, элас­тыч­ны­мі. Ка­лі ж яны з трэс­кам ла­ма­юц­ца, то ел­ка доў­га не пра­ста­іць. Доб­ра бач­ная цём­ная па­ла­са на мес­цы сся­кан­ня бу­дзе свед­чыць аб тым, што дрэў­ца ссек­лі даў­на­ва­та. Ствол па­ві­нен быць чыс­тым, глад­кім, без пры­кмет цві­лі ці грыб­ка. Ка­лі ўзяць ел­ку за ствол і ўда­рыць аб зям­лю, яна, вя­до­ма ж, не па­він­на скі­нуць шмат іго­лак.

Куп­ле­ную ел­ку ле­пей па­тры­маць ней­кі час на бал­ко­не ці на лес­віч­най пля­цоў­цы. Ста­віць лепш у вяд­ро з пяс­ком, у які да­даць таб­лет­ку ас­пі­ры­ну і кры­ху цук­ру. Або ў вяд­ро з ва­дой — з лыж­кай жэ­ла­ці­ну і не­вя­лі­кай коль­кас­цю лі­мон­най кіс­ла­ты. У лю­бым вы­пад­ку ствол трэ­ба ачыс­ціць уні­зе ад ка­ры.

Асар­ты­мент штуч­ных елак, прад­стаў­ле­ных у про­да­жы ўні­вер­ма­га «Бе­ла­русь» — ве­лі­зар­ны. Ёсць вы­ра­бы са­мых роз­ных па­ме­раў, фор­маў, ко­ле­раў: за­сне­жа­ныя, упры­го­жа­ныя цац­ка­мі... Га­лоў­нае, што ўсе ма­юць сер­ты­фі­ка­ты, якія па­цвяр­джа­юць бяс­пе­ку ма­тэ­ры­я­лу, па­ве­дам­ля­юць аб па­крыц­ці, якое пра­ду­хі­ляе лёг­кае ўзга­ран­не. Най­больш да­ра­гі­мі бу­дуць лі­тыя плас­ты­ка­выя ел­кі, якія вы­раб­ля­юц­ца ў Гер­ма­ніі. Та­кія ел­кі пра­слу­жаць да 10 га­доў і кож­ны год бу­дуць вы­гля­даць вы­дат­на. Мі­ну­сы ў тым, што доб­рая штуч­ная ел­ка не так і ма­ла каш­туе, дый па­тра­буе мес­ца для за­хоў­ван­ня.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.