Вы тут

Абое зверху, ці Адкуль гэтыя расстройствы?


Сек­со­ла­гі ўся­го све­ту сы­хо­дзяц­ца ў тым, што асноў­ная функ­цыя сек­су­аль­нас­ці — ка­му­ні­ка­тыў­ная. Эфек­тыў­ная рэа­лі­за­цыя ме­на­ві­та гэ­тай функ­цыі мо­жа слу­жыць ас­но­вай сек­су­аль­на­га зда­роўя. На жаль, ме­на­ві­та гэ­тая функ­цыя і па­ру­ша­ец­ца ў пер­шую чар­гу.

6-9

— Той муж­чы­на, які су­тык­нуў­ся з па­ру­шэн­нем эрэк­тыль­най функ­цыі і ў яко­га за­ха­ва­лі­ся доб­рыя ста­сун­кі з парт­нёр­кай, мае больш шан­цаў вы­ле­чыц­ца, пры­чым за ка­рот­кі тэр­мін, чым той, у ка­го ня­ма за­ці­каў­ле­ных ста­сун­каў з парт­нёр­ка­мі, — тлу­ма­чыць за­гад­чык сек­са­ла­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Алег ХІМ­КО. — Па­спя­хо­вая ка­му­ні­ка­цыя — ас­но­ва пра­цяг­лых і зда­ро­вых сек­су­аль­ных зно­сін. Ад­сут­насць жа ўмен­ня аб­мень­вац­ца ін­фар­ма­цы­яй аб сва­іх па­чуц­цях і на­ме­рах — ад­на з асноў­ных пры­чын сек­су­аль­ных праб­лем.

Што пе­ра­шка­джае парт­нёр­скім ста­сун­кам?

1. Асаб­лі­вас­ці су­час­на­га вы­ха­ван­ня. Боль­шасць хлоп­чы­каў, якія вы­хоў­ва­лі­ся толь­кі ма­ці, ува­хо­дзіць у да­рос­лае жыц­цё з фе­мі­ні­за­ва­ны­мі стэ­рэа­ты­па­мі па­во­дзін. Дзяў­чын­кі ж, на­ад­ва­рот, — з мас­ку­лі­ні­за­ва­ны­мі. Гэ­та пра­яў­ля­ец­ца на ўзроў­ні і звы­чай­ных, і сек­су­аль­ных ста­сун­каў. Між тым, ні­хто не ад­мя­няў са­цы­яль­ныя ўста­ноў­кі ад­нос­на та­го, што муж­чы­ны ў лю­бым сэн­се па­він­ны пра­яў­ляць ак­тыў­насць. І тут на­ва­спе­ча­ныя ся­мей­ныя па­ры су­ты­ка­юц­ца з сур'­ёз­най су­пя­рэч­нас­цю: вы­хоў­ва­лі іх так, а ў со­цы­у­ме пры­ня­та інакш. Як трап­на за­ўва­жыў адзін з ра­сій­скіх сек­со­ла­гаў, «а ці маг­чы­мы па­ла­вы акт, ка­лі абод­ва парт­нё­ры зна­хо­дзяц­ца звер­ху?». З ця­гам ча­су ў па­ры ўзні­кае пы­тан­не «Хто ў лож­ку гас­па­дар?». Раз­бор­кі па­доб­на­га кштал­ту, без­умоў­на, па­ру­ша­юць сек­су­аль­ную сфе­ру.

2. Суб'­ек­тыў­ныя ацэн­кі па­во­дзін парт­нё­ра. Ад­роз­нен­не па­між ча­ка­ны­мі і рэ­аль­ны­мі па­во­дзі­на­мі парт­нё­ра мо­гуць стаць сур'­ёз­ным фак­та­рам раз­ла­ду і на­ват спра­ва­ка­ваць та­кія сек­су­аль­ныя па­ру­шэн­ні, як ад­сут­насць ар­газ­му ў жан­чын і стра­та эрэк­цыі ў муж­чын. Звы­чай­на ка­лі пас­ля ня­ўда­лых спроб сек­су­аль­най бліз­ка­сці па­ры спра­бу­юць аб­мер­ка­ваць сек­су­аль­ныя праб­ле­мы, атрым­лі­ва­ец­ца поў­нае не­па­ра­зу­мен­не, якое па­цы­ен­ты апіс­ва­юць пры­клад­на так: «Мы ка­жам пра ад­но і тое ж, але на роз­ных мо­вах», «Мы хо­чам ад­на­го і та­го ж, але па­во­дзім ся­бе па-роз­на­му», «Я ка­жу, што ка­хаю яе, а яна мне ў ад­каз: «Што ты на мя­не кры­чыш?»

3. Ка­мен­та­рыі не да мес­ца. Кол­кія за­ўва­гі і ка­мен­та­рыі на­конт «сек­су­аль­най не­паў­на­цэн­нас­ці» парт­нё­ра мо­гуць пры­вес­ці да сур'­ёз­ных сек­су­аль­ных праб­лем у вы­гля­дзе сфар­мі­ра­ва­на­га «сек­су­аль­на­га не­ўро­зу» або «сін­дро­му тры­вож­на­га ча­кан­ня ня­ўда­чы». У та­кім вы­пад­ку ар­га­нізм ад­маў­ля­ец­ца функ­цы­я­на­ваць у аў­та­ном­ным рэ­жы­ме, фар­мі­ру­ец­ца кант­роль над улас­ны­мі сек­су­аль­ны­мі функ­цы­я­мі, што пры­во­дзіць да цал­кам про­ці­лег­ла­га вы­ні­ку — ад­сут­нас­ці эрэк­цыі або ар­газ­му. Вось і атрым­лі­ва­ец­ца: «Ка­лі б мая жон­ка не га­ва­ры­ла, што ўчо­ра я быў «су­пер», а сён­ня неш­та сла­ба­ва­ты...», «Ка­лі б мой муж па­ста­ян­на не рас­пыт­ваў, ці быў у мя­не ар­газм...».

4. Бо­язь аб­мер­ка­ван­ня сва­іх па­чуц­цяў. Мно­гія жан­чы­ны аб­са­лют­на не шчы­рыя ў лож­ку — стрым­лі­ва­юць свае эмо­цыі, дэ­ман­стру­юць «хо­лад» або імі­ту­юць ар­газм. Праз­мер­нае жа­но­чае да­мі­на­ван­не так­са­ма мо­жа стаць пры­чы­най сек­су­аль­на­га рас­строй­ства — як у жан­чын, так і ў муж­чын. Та­кія жан­чы­ны, як пра­ві­ла, на вя­ду­чых ро­лях і ў гра­мад­скім жыц­ці, пры вы­со­кіх па­са­дах. «У жон­кі на­ват у лож­ку пра­цяг­ва­ец­ца ра­бо­та, — ка­жа адзін з па­цы­ен­таў. — Я не чую ад яе ні­вод­на­га пя­шчот­на­га сло­ва. Секс у нас па яе па­тра­ба­ван­ні з дак­лад­ны­мі ўка­зан­ня­мі і ін­струк­цы­яй, што я па­ві­нен і ча­го не па­ві­нен ра­біць... А я ўсё ж та­кі не ма­шы­на».

5. Праз­мер­ны эга­ізм. У су­час­ным све­це шлюб­ныя парт­нё­ры ўсё час­цей скар­дзяц­ца на тое, што ў іх на­ват ні­хто не пы­та­ец­ца, ці га­то­вы яны да сек­су ў пэў­ны мо­мант. Маў­ляў, па­ды­ход адзін: «Ну, вось па­елі — ця­пер у ло­жак». Яны на­ват не рас­пыт­ва­юць ад­но ад­на­го, хто ста­міў­ся, у ка­го якія жа­дан­ні...

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.