Вы тут

Адчыняем на ноч фортку


Па­спра­буй­це па­чаць за­гар­тоў­ку ўсёй сям'­ёй. Да­сяг­нуць эфек­ту ў та­кой спра­ве мож­на ляг­чэй, ка­лі ства­рыць ка­ман­ду ад­на­дум­цаў

Па­чы­наць пра­цэ­ду­ры азда­раў­лен­ня мож­на ў лю­бым уз­рос­це. Ад­нак ка­лі б кож­на­га з нас пры­ву­ча­лі да іх яшчэ ў глы­бо­кім дзя­цін­стве, гэ­та больш тры­ва­ла за­ма­ца­ва­ла­ся б у на­шым рэ­жы­ме. Вазь­мі­це на ўзбра­ен­не для ва­шай сям'і за­гар­тоў­ван­не. Яно мае на мэ­це па­вы­сіць устой­лі­васць ар­га­ніз­ма да пе­ра­аха­лодж­ван­ня і пе­ра­гра­ван­ня з да­па­мо­гай спе­цы­яль­ных трэ­ні­ро­вак. Пад­час апош­ніх вы­пра­цоў­ва­ец­ца рэ­флекс на «шкод­ныя» фак­та­ры знеш­ня­га ася­род­дзя.

—На­ват пры са­мым ня­знач­ным змя­нен­ні тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра рэ­цэп­та­ры да­сы­ла­юць у цэнт­раль­ную нер­во­вую сіс­тэ­му шмат ім­пуль­саў, — тлу­ма­чыць урач-ва­ле­о­лаг Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя Ган­на РО­ДЗІЧ.— Мозг у ад­каз да­сы­лае ім­пуль­сы да ін­шых рэ­цэп­та­раў, раз­ме­шча­ных у мыш­цах, унут­ра­ных ор­га­нах, са­су­дах, лёг­кіх, ныр­ках, по­та­вых за­ло­зах. Усе яны рэ­агу­юць та­кім чы­нам, каб не­як пры­ста­са­ваць ар­га­нізм да змен.

На жаль, мы вы­пус­ка­ем з‑пад ува­гі тое, што аба­рон­чыя сі­лы і адап­та­цый­ныя маг­чы­мас­ці гэ­так жа, як трэ­ні­роў­ка мыш­цаў або па­ляп­шэн­не па­мя­ці, пад­да­юц­ца і вы­ха­ван­ню, і трэ­ні­роў­цы.

Лю­бая функ­цы­я­наль­ная сіс­тэ­ма ар­га­ніз­ма, у тым лі­ку сіс­тэ­ма тэр­ма­рэ­гу­ля­цыі, вель­мі плас­тыч­ная і ва­ло­дае знач­ным за­па­сам тры­ва­лас­ці. І ка­лі ча­ла­век свя­до­ма пры­ву­чае ся­бе да ўздзе­ян­ня са­мых роз­ных фак­та­раў знеш­ня­га ася­род­дзя, то тым са­мым аба­ра­няе ся­бе, да­па­ма­гае ар­га­ніз­му адап­та­вац­ца да но­вых умоў. Пры гэ­тым адап­та­цыя прой­дзе хут­чэй і больш эфек­тыў­на, за­па­тра­буе менш сіл.

Ка­лі ваш ар­га­нізм аб­са­лют­на не­за­гар­та­ва­ны, то на­ват не­пра­цяг­лае пе­ра­аха­лодж­ван­не па­ру­шае пра­цэ­сы цеп­ла­рэ­гу­ля­цыі — у вы­ні­ку гэ­та­га пры­во­дзіць да раз­віц­ця за­хвор­ван­ня. У за­гар­та­ва­на­га ча­ла­ве­ка на­ват пры пра­цяг­лым уз­дзе­ян­ні хо­ла­ду гэ­тыя пра­цэ­сы не па­ру­ша­юц­ца.

Асноў­ныя пра­ві­лы за­гар­тоў­кі

1.Заў­сё­ды трэ­ба ўліч­ваць ін­ды­ві­ду­аль­ныя асаб­лі­вас­ці ар­га­ніз­ма, стан зда­роўя, умо­вы жыц­ця і ася­род­дзя. Ідэа­льна — пра­кан­суль­та­вац­ца з ура­чом. Зда­ро­вым лю­дзям па­ка­за­ны ўсе ві­ды за­гар­тоў­ва­ю­чых пра­цэ­дур. А тым, у ка­го ёсць хра­ніч­ныя, алер­гіч­ныя за­хвор­ван­ні, па­чы­наць трэ­ба з ашчад­ных ві­даў.

2.Па­сту­по­ва па­вя­ліч­вай­це сі­лу раз­драж­няль­на­га ўздзе­ян­ня і час гэ­та­га ўздзе­ян­ня. Па­чы­наць трэ­ба з больш сла­бых па на­груз­цы пра­цэ­дур, што асаб­лі­ва важ­на для лю­дзей аслаб­ле­ных. З дру­го­га бо­ку, ка­лі ра­біць гэ­та вель­мі-вель­мі па­воль­на, то мож­на не атры­маць па­трэб­най нам адап­та­цыі.

3.Ка­лі вы сур'­ёз­на на­стро­е­ны ўма­ца­ваць ар­га­нізм, будзь­це га­то­вы да та­го, што за­гар­тоў­ка — гэ­та неш­та сіс­тэ­ма­тыч­нае, па­ста­ян­нае, ва ўсе ча­сы го­да, без пе­ра­пын­ку. Пе­ра­пы­нак у два тыд­ні пры­вя­дзе да не­аб­ход­нас­ці па­чы­наць усё спа­чат­ку.

4.Для леп­ша­га эфек­ту не­аб­ход­на спа­лу­чаць усе пры­род­ныя фак­та­ры за­гар­тоў­кі (сон­ца, па­вет­ра, ва­да) су­мес­на з фі­зіч­ны­мі прак­ты­ка­ван­ня­мі.

5.Са­мае важ­нае — вы па­він­ны атрым­лі­ваць ад пра­цэ­дур за­да­валь­нен­не. Ста­ноў­чыя эмо­цыі іс­тот­на «га­сяць» не­га­тыў­ны эфект на­ват пры моц­ным пе­ра­аха­ла­джэн­ні.

Срод­кі за­гар­тоў­ван­ня — гэ­та па­вет­ра, ва­да і сон­ца. З улі­кам на­шых клі­ма­тыч­ных асаб­лі­вас­цяў не­аб­ход­на на­да­ваць боль­шую ўва­гу ўплы­ву хо­ла­ду. Так мы змо­жам аба­ра­ніць ся­бе ад пра­студ, вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных за­хвор­ван­няў, ан­гін і бран­хі­таў.

Па­вет­ра­ныя ван­ны. Мо­гуць быць агуль­ны­мі і мяс­цо­вы­мі. Сон на ад­кры­тым па­вет­ры ле­там або з ад­чы­не­най форт­кай зі­мой, ра­ніш­няя гім­нас­ты­ка на све­жым па­вет­ры ў лёг­кім адзен­ні, ра­бо­та на пры­ся­дзіб­ным участ­ку, пра­гул­ка пе­рад сном… Пры­маць та­кія ван­ны мож­на ў лю­бы час, але ап­ты­маль­на — з 8 да 18 га­дзін.

Спы­ні­це пра­цэ­ду­ру, ка­лі пад­час цёп­лай па­вет­ра­най ван­ны рэз­ка па­чыр­ва­не­ла ску­ра, па­ча­ло­ся по­та­ад­дзя­лен­не; або пад­час ха­лод­ных па­вет­ра­ных ван­наў з'я­ві­ла­ся «гу­сі­ная ску­ра» і дры­жан­не.

Вод­ныя пра­цэ­ду­ры. Аба­вяз­ко­вы склад­нік за­гар­тоў­кі. Мяс­цо­выя — умы­ван­не, амы­ван­не на­са­глот­кі, аб­ці­ран­не, аб­лі­ван­не, кант­рас­ныя мяс­цо­выя пра­цэ­ду­ры; агуль­ныя — аб­ці­ран­не, аб­мы­ван­не, душ, ку­пан­не, кант­рас­ныя агуль­ныя пра­цэ­ду­ры. Па­чы­наць мож­на з мяс­цо­вых.

Со­неч­ныя ван­ны. Ця­пер на пра­сто­рах на­шай кра­і­ны гэ­та не­ак­ту­аль­на, ад­нак вар­та ўсё ж та­кі аб­мо­віц­ца і пра гэ­ты ва­ры­янт. Со­неч­ныя ван­ны па­ляп­ша­юць пра­ца­здоль­насць, са­стаў кры­ві, сон, уз­мац­ня­юць аб­мен рэ­чы­ваў, па­вы­ша­юць аба­рон­чыя сі­лы ар­га­ніз­ма, а яшчэ спры­я­юць вы­пра­цоў­цы ві­та­мі­ну Д, аказ­ва­юць бак­тэ­ры­цыд­нае ўздзе­ян­не. Вель­мі важ­на да­зі­ра­ваць час зна­хо­джан­ня на сон­цы. Ідэа­льна — пры­маць со­неч­ныя ван­ны ў ру­ху, што аб­ляг­чае ра­бо­ту ме­ха­ніз­маў тэр­ма­рэ­гу­ля­цыі.

Про­ці­па­ка­зан­ня­мі бу­дуць па­вы­ша­ная тэм­пе­ра­ту­ра, вост­ры за­па­лен­чы пра­цэс, хва­ро­бы эн­да­крын­най і нер­во­вай сіс­тэм.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.