Вы тут

Сябе паказаць, на канкурэнтаў паглядзець


«Лек­фарм» ста­ла пер­шым фар­ма­цэў­тыч­ным прад­пры­ем­ствам Бе­ла­ру­сі, якое бя­рэ ўдзел у між­на­род­най вы­ста­ве фар­ма­цэў­тыч­най пра­мыс­ло­вас­ці, што пра­хо­дзіць на гэ­тым тыд­ні ў Па­ры­жы.

—На сва­ім стэн­дзе мы пла­ну­ем пра­вес­ці су­стрэ­чы з на­шы­мі па­тэн­цый­ны­мі парт­нё­ра­мі па кант­ракт­най вы­твор­час­ці, да­мо­віц­ца аб па­стаў­ках сы­ра­ві­ны для но­вых і ўжо вя­до­мых прэ­па­ра­таў, — тлу­ма­чыць на­чаль­нік ад­дзе­ла знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці СТАА «Лек­фарм» Мі­ха­іл АСТАП­ЧЫК.— Та­кія су­стрэ­чы спры­я­юць раз­віц­цю біз­не­су. З ад­на­го бо­ку, гэ­та маг­чы­масць пра­дэ­ман­стра­ваць улас­ны па­тэн­цы­ял па вы­пус­ку фар­ма­цэў­тыч­най пра­дук­цыі, уста­на­віць эфек­тыў­ныя дзе­ла­выя кан­так­ты і по­шук ра­шэн­няў для раз­віц­ця вы­твор­час­ці роз­ных фор­маў вы­пус­ку на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а маг­чы­ма, і на тэ­ры­то­рыі ЕА­ЭС. З дру­го­га бо­ку, для прад­пры­ем­ства так­са­ма важ­на пра­ана­лі­за­ваць апош­нія рас­пра­цоў­кі парт­нё­раў і кан­ку­рэн­таў, азна­ё­міц­ца з за­меж­ны­мі фарм­выт­вор­ца­мі. Урэш­це, мы пер­шы­мі да­ве­да­ем­ся аб но­вых тэн­дэн­цы­ях і трэн­дах на фар­ма­цэў­тыч­ным рын­ку…

Вы­ста­ва CPhІ Worldwіde Parіs 2014 — гэ­та пра­фе­сій­ная пля­цоў­ка для аб­ме­ну во­пы­там, на­ладж­ван­ня парт­нёр­скіх ста­сун­каў і за­клю­чэн­ня вы­гад­ных кант­рак­таў па­між фар­ма­цэў­тыч­ны­мі кам­па­ні­я­мі і прад­стаў­ні­ка­мі ўсіх сфер біз­не­су, што за­дзей­ні­ча­ны ў фар­ма­цэў­тыч­най вы­твор­час­ці.

Вар­та на­га­даць, што гіс­то­рыя «Лек­фар­ма» па­ча­ла­ся ў 2004 го­дзе, і сён­ня гэ­та прад­пры­ем­ства з су­час­най вы­твор­час­цю, жорст­кім кант­ро­лем якас­ці і вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ным пер­са­на­лам.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.