Вы тут

У Нью-Ёрку нас заўважылі


І пра­па­ну­юць су­мес­на вы­раб­ляць кас­ме­ты­ку, на­ват пе­ра­пра­цоў­ваць дру­гас­ную сы­ра­ві­ну

На­га­да­ем, што 22 ве­рас­ня ў Нью-Ёр­ку ад­быў­ся пер­шы ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка-аме­ры­кан­скіх ад­но­сін ін­вес­ты­цый­ны фо­рум, ар­га­ні­за­ва­ны На­цы­я­наль­ным агенц­твам ін­вес­ты­цый і пры­ва­ты­за­цыі Бе­ла­ру­сі. Ды­рэк­тар ве­дам­ства На­тал­ля Ні­канд­ра­ва пас­ля вяр­тан­ня на ра­дзі­му па­ве­да­мі­ла, што ме­ра­пры­ем­ства бы­ло па­спя­хо­вым.

Пра­ца іш­ла ў двух кі­рун­ках. Перш за ўсё, прэ­зен­та­цыя эка­на­міч­на-ін­вес­ты­цый­на­га па­тэн­цы­я­лу на­шай кра­і­ны. Да­лей — пе­ра­мо­вы з аме­ры­кан­скі­мі кам­па­ні­я­мі і біз­нес-ко­ла­мі, пе­ра­мо­вы з між­на­род­ны­мі фі­нан­са­вы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, а так­са­ма дыя­лог з па­лі­тыч­ны­мі ко­ла­мі. «Ад­роз­ні­ваў­ся фо­рум тым, што ар­га­ні­за­ва­ны быў у фор­ме дыс­ку­сій­най па­нэ­лі. Кож­ны ўдзель­нік фо­ру­му мог за­да­ваць пы­тан­ні на­ўпрост лю­бо­му з чле­наў бе­ла­рус­кай дэ­ле­га­цыі». А ўдзель­ні­каў бы­ло шмат: больш за 180.

Пад­час фо­ру­му аме­ры­кан­скія кам­па­ніі агу­чы­лі шмат пра­па­ноў. Ця­пер яны раз­гля­да­юц­ца ўра­дам. На­прык­лад, ар­га­ні­за­цыя вы­твор­час­ці і экс­пар­ту кас­ме­тыч­ных срод­каў з вы­ка­ры­стан­нем на­ту­раль­ных кам­па­не­нтаў, збор і пе­ра­пра­цоў­ка дру­гас­най сы­ра­ві­ны, ства­рэн­не вы­твор­час­ці філь­траў для ва­ды.

Ін­шы­мі сло­ва­мі, ме­ра­пры­ем­ства вы­ка­на­ла свае за­да­чы.  «Мы ду­ма­ем, што ў хут­кай бу­ду­чы­ні трэ­ба бу­дзе ар­га­ні­за­ваць па­езд­ку па най­буй­ней­шых га­ра­дах Аме­ры­кі, каб пра­вес­ці прэ­зен­та­цыю Бе­ла­ру­сі і яе ін­вес­ты­цый­на­га па­тэн­цы­я­лу. Але ўжо не сё­ле­та», — за­яві­ла На­тал­ля Ні­канд­ра­ва.

Да­рэ­чы, па­доб­нае да бе­ла­рус­ка-аме­ры­кан­ска­га ін­вес­ты­цый­на­га фо­ру­му ме­ра­пры­ем­ства прой­дзе 14 ліс­та­па­да ў Лон­да­не. Яно бу­дзе на­кі­ра­ва­на на еў­ра­пей­скую аў­ды­то­рыю.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.