Вы тут

Макей у Нью-Ёрку праводзіць двухбаковыя сустрэчы з замежнымі калегамі


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН праводзіць серыю двухбаковых сустрэч з замежнымі калегамі, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.


У ходзе рабочай сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым бакі абмяняліся ацэнкамі адносна бягучага стану спраў у свеце і рэгіёне. Удакладнены графік маючых адбыцца двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, абмеркаваны бягучыя адносіны з Еўрапейскім саюзам і ЗША.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Таджыкістана Сіраджыдзін Мухрыдзін праінфармаваў беларускага калегу аб развіцці сітуацыі ў кантэксце нядаўняга абвастрэння на кыргызска-таджыкскай граніцы. Бакі абмеркавалі дэталі падрыхтоўкі маючага адбыцца ў бліжэйшы час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. Разгледжаны працэдурныя пытанні, звязаныя з далейшымі дзеяннямі Беларусі па хутчэйшым афармленні паўнацэннага членства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

У ходзе сустрэчы з міністрам замежных спраў Сірыі Фейсалам аль-Мікдадам кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі аб сітуацыі, якая складваецца ў рэгіёне Усходняй Еўропы і на Блізкім Усходзе, абмеркавалі планы па развіцці разнапланавага беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву, а таксама графік запланаваных кантактаў высокага ўзроўню.

Міністры пацвердзілі зацікаўленасць у нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі і дамовіліся прадоўжыць узаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках, уключаючы сумеснае процістаянне аднабаковым прымусовым мерам.

Абмеркавалі таксама ўдзел Беларусі ў праектах па аднаўленні інфраструктуры і эканомікі Сірыі, прадаўжэнне аздараўлення сірыйскіх дзяцей у Беларусі.

Традыцыйна дружалюбная і насычаная сустрэча адбылася з міністрам замежных спраў Казахстана Мухтарам Тлеўбердзі. Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з акцэнтам на вытворчай кааперацыі, рэалізацыі сумесных праектаў, супрацоўніцтве ў рамках ЕАЭС. Бакі выказалі задавальненне ўзроўнем вынікаў, дасягнутых за тры дзесяцігоддзі з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Беларускі бок падкрэсліў важнасць далейшага ўмацавання раўнапраўнага супрацоўніцтва на шматбаковых пляцоўках, якімі з’яўляюцца Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).

Дэталёва разгледжаны пытанні ўмацавання інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС, СНД і АДКБ, узаемнай падтрымкі ў ААН. Міністры абмяняліся меркаваннямі аб ролі і месцы АБСЕ ў сучаснай архітэктуры бяспекі.

Фота МЗС Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.