Магія абруса


(За­кан­чэн­не. Па­ча­так у ну­ма­ры за 23 ве­рас­ня.)

Аба­вяз­ко­вым эле­мен­там на­столь­на­га ўбран­ства аб­рус кан­чат­ко­ва зра­біў­ся ў XVІІІ ста­год­дзі. Ба­га­тая шлях­та і мя­шча­не ўжы­ва­лі па­лат­ня­ныя аб­ру­сы, бяд­ней­шыя лю­дзі — пар­ка­лё­выя. У ся­лян функ­цыю аб­ру­са вы­кон­ваў вя­лі­кі гаф­та­ва­ны руч­нік. Най­больш ца­ні­лі­ся аб­ру­сы са шчыль­на­га бе­ла­га га­ланд­ска­га па­лат­на, тка­на­га ў роз­ныя ўзо­ры: лус­ку кар­па, зор­кі, квет­кі і ін­шае.

30-34

Ка­лі гас­цей і ста­лоў бы­ло шмат, а аб­ру­саў бра­ка­ва­ла, та­ды цэнт­раль­ныя, най­больш па­чэс­ныя, ста­лы за­сці­ла­лі леп­шы­мі аб­ру­са­мі, а блі­жэй да кра­ёў кла­лі гор­шыя, кан­ча­ю­чы прос­тым гру­бым шэ­рым па­лат­ном. Іс­на­ваў на­ват вы­раз — «ся­дзець на шэ­рым кан­цы». Ка­лі да­ста­так гас­па­да­ра да­зва­ляў, аб­ру­сы мя­ня­лі пры кож­най пе­ра­ме­не страў — гэ­та зна­чыць, да 4 ра­зоў на ад­ной бя­се­дзе.

Пры тым вя­лі­кім сім­ва­ліч­ным зна­чэн­ні, якое меў аб­рус для на­шых прод­каў, не да­во­дзіц­ца здзіў­ляц­ца, што яго ўжы­ва­лі ў роз­ных ма­гіч­ных аб­ра­дах, па­прос­ту — у ча­ра­дзей­стве. Са­мая вя­до­мая ва­раж­ба з вы­ка­ры­стан­нем аб­ру­са ад­бы­ва­ла­ся на­пя­рэ­дад­ні Бо­жа­га На­ра­джэн­ня, на Куц­цю, ка­лі пад бе­лым аб­ру­сам на стол рас­ця­руш­ва­лі се­на або са­ло­му (на­па­мін пра на­ра­джэн­не Зба­ві­це­ля па­між ва­лом і аслом, на се­не) і чле­ны сям'і па ад­ным цяг­ну­лі са­ло­мін­кі з-пад аб­ру­са, па іх даў­жы­ні га­да­ю­чы пра тое, якім ка­му вы­пад­зе на­ступ­ны год. Да­рэ­чы, гэ­ты ві­гі­лій­ны аб­рус, апроч ін­ша­га, яшчэ і ме­та­фа­ра та­го па­лат­на — пла­шча­ні­цы, у якую бы­ло за­гор­ну­та це­ла Хрыс­то­са, па­кла­дзе­на ў тру­ну, а зна­чыць — і яго Уваск­рэ­сен­ня...

Пры да­па­мо­зе аб­ру­са на Уз­ві­жан­не (27 ве­рас­ня) бы­ло маг­чы­ма атры­маць пры­клад­на та­кія ж звыш­на­ту­раль­ныя здоль­нас­ці, як і з да­па­мо­гай па­па­раць-квет­кі, зной­дзе­най на Ку­пал­ле. Трэ­ба бы­ло толь­кі су­стрэць Змя­і­на­га ца­ра. Уво­гу­ле ж, су­стрэч са зме­я­мі звы­чай­на па­збя­га­лі. Але ў та­кі дзень, лі­чы­ла­ся, гэ­та зра­біць не прос­та: ве­ры­лі, што ме­на­ві­та та­ды ўсе ляс­ныя га­ды (змеі, жаб­кі ды яшчар­кі) збі­ра­юц­ца ў зграі, каб да­кра­нуц­ца да ней­кай ча­роў­най квет­кі і ра­зам ад­паўз­ці на зі­му ў свае па­та­ем­ныя схо­ві­шчы. І быц­цам бы на­пе­ра­дзе ўсіх паў­зе ў сваё цар­ства Змя­і­ны цар, а за ім ужо яго мі­ніст­ры, страж­ні­кі і ўся­ля­кая ін­шая дра­бя­за. А на га­ла­ве ў ца­ра — вя­до­ма ж, ка­ро­на! З за­ла­тых ро­жак. Вось тут та­му кем­лі­ва­му зу­ху, які асмель­ваў­ся ў гэ­ты дзень іс­ці ў лес, і трэ­ба зна­рок тра­піц­ца на яго шля­ху — ра­за­слаць аб­рус, рас­клас­ці на ім хлеб ды соль, і та­ды цар у знак удзяч­нас­ці скі­не адзін за­ла­ты ра­жок. Шчас­лі­вы ўла­даль­нік атры­мае над­звы­чай­ную муд­расць і абач­лі­васць, бу­дзе здоль­ным чы­таць чу­жыя дум­кі і па­збя­гаць усіх рас­стаў­ле­ных во­ра­га­мі і са­мім жыц­цём па­стак. І, вя­до­ма, ні­вод­ная змяя ні­ко­лі не асме­ліц­ца ўку­сіць спрыт­на­га ўла­даль­ні­ка цар­ска­га «про­пус­ка» ў ін­ша­свет...

Ста­ра­даў­няе бе­ла­рус­кае па­жа­дан­не доб­ра­га шля­ху — «Аб­ру­сам да­ро­га!» — на­гад­вае пра тую са­мую ідэю: вель­мі па­ва­жа­най асо­бе, у ідэа­ле, увесь шлях вар­та бы­ло б за­слаць бяс­кон­ца доў­гім аб­ру­сам, у знак па­ва­гі. Але та­ды мож­на ска­заць, што аб­рус — ме­та­фа­ра са­мо­га жыц­ця. І яшчэ ад­ным до­ка­зам гэ­та­га сім­ва­ліз­му з'яў­ля­ец­ца ла­цін­скае сло­ва ма­па, mappa, геа­гра­фіч­ная кар­та, ма­дэль зям­но­га све­ту, — па­хо­дзіць ад яў­рэй­ска­га — «аб­рус»...

Вось яшчэ ад­на ма­гіч­ная функ­цыя аб­ру­са ў бе­ла­рус­кай на­род­най ма­гіі — па­ве­лі­чэн­не ўдой­нас­ці ка­роў. Каб ка­роў­кі лепш да­ілі­ся і не тра­ці­ла­ся ма­ла­ко, жы­вё­лу трэ­ба бы­ло аб­ліць ва­дой з трох ка­ло­дзе­жаў або, па­крыў­шы ва­ду з ка­ло­дзе­жа аб­ру­сам, вы­піць праз яго ча­ты­ры ра­зы, па­чар­го­ва пе­ра­стаў­ля­ю­чы вяд­ро на ча­ты­ры ба­кі све­ту ад ка­ло­дзе­жа.

Аб­рус (ня­мы­ты!), па­кі­ну­ты з ве­лі­код­на­га ста­ла, быў па­він­ны­ зас­це­ра­гаць ад ма­лан­кі і па­жа­ру ў час на­валь­ні­цы. (Гэ­тай жа мэ­це, да­рэ­чы, слу­жы­лі грам­ніч­ныя свеч­кі, соль, асвя­чо­ная ў Чыс­ты чац­вер ці ў ка­та­ліц­кі пры­свя­так свя­той Ага­ты (5 лю­та­га), кост­ка ад ве­лі­код­на­га мя­са і ша­лу­пін­не ве­лі­код­ных яек.)

Сён­ня аб­рус, як ба­дай амаль кож­ны прад­мет на­ша­га по­бы­ту, стра­ціў ма­гіч­ныя функ­цыі і вый­шаў з фо­ку­су гра­мад­скай ува­гі. У пас­ля­ва­ен­най Еў­ро­пе амаль два па­ка­лен­ні, не­дзе да ся­рэ­дзі­ны 1970-х га­доў, пра­жы­лі фак­тыч­на без аб­ру­саў на абе­дзен­ных ста­лах. У аб­ноў­ле­ных ін­тэр'­ерах на чыс­тых стро­гіх па­верх­нях свет­ла­га дрэ­ва не пра­ду­гледж­ва­ла­ся ні­я­кіх аб­ру­саў і сур­вэ­так. Ке­ра­міч­ная ва­за з ка­лю­чай га­лін­кай на па­лі­ра­ва­най па­верх­ні ста­ла — най­вы­шэй­шы шык па­чат­ку 1960-х га­доў. Ці не то­іц­ца тут і су­вязь з сек­су­аль­най рэ­ва­лю­цы­яй? Па­мя­та­е­це, што мы ка­за­лі пра «го­лы» стол, яко­га ча­ла­век Ся­рэд­ня­веч­ча і Но­ва­га ча­су яшчэ са­ро­меў­ся? Але, на шчас­це, не ўсе пад­да­лі­ся ра­ды­каль­ным трэн­дам. І ўсё ж для боль­шас­ці і сён­ня стол, за­сла­ны аб­ру­сам, па­да­ец­ца больш на­ту­раль­ным, чым «го­лы», ха­ця ма­гія гэ­та­га ста­ра­жыт­на­га прад­ме­та для нас ужо ня­ўцям­ная....

Кухмістр Верашчака

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.