Вы тут

«Давайце жыць мірна!»


Гэ­та ўжо дру­гі этап рэс­пуб­лі­кан­скай кам­па­ніі «Дом без гвал­ту», якая ўзя­ла па­ча­так у 2012 го­дзе дзе­ля аба­ро­ны жан­чын і дзя­цей. Пер­шы этап — «Кух­ня без гвал­ту» з удзе­лам Юліі Вы­соц­кай — пад­тры­маў ра­бо­ту «га­ра­чай лі­ніі» 8 801 100 8 801 для тых, хто па­цяр­пеў ад хат­ня­га гвал­ту. За два га­ды ра­бо­ты па­сту­пі­ла звыш 5 ты­сяч зван­коў. Но­вы этап кам­па­ніі скі­ра­ва­ны на па­пя­рэ­джан­не жорст­ка­га абы­хо­джан­ня з дзець­мі. «Да­вай­це жыць мір­на!» — за­клі­кае тэ­ні­сіст Мак­сім Мір­ны, які стаў но­вым тва­рам ін­фа­кам­па­ніі.

— Дзе­ці і пад­лет­кі ня­рэд­ка ста­но­вяц­ца ах­вя­ра­мі і свед­ка­мі гвал­ту ў сям'і, — ка­жа ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «Па­вы­шэн­не на­цы­я­наль­на­га па­тэн­цы­я­лу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па су­праць­дзе­ян­ні хат­ня­му гвал­ту», на­чаль­нік упраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі мі­лі­цыі гра­мад­скай бяс­пе­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі Алег КА­РА­ЗЕЙ. — Дзі­ця мо­жа па­ку­та­ваць як ад не­па­срэд­на­га пры­мя­нен­ня сі­лы, так і ад па­ста­ян­на­га на­зі­ран­ня за тым, як баць­ка здзе­ку­ец­ца з ма­ці. Больш за тое, па­доб­ны стыль па­во­дзін пе­ра­но­сіц­ца паз­ней і на ўлас­нае ся­мей­нае жыц­цё. Хлоп­чы­кі ка­пі­ру­юць дзе­ян­ні баць­каў, а дзяў­чат­кі, як і іх ма­мы, — цер­пяць...

А вось апош­нія звест­кі з гла­баль­на­га дак­ла­да ЮНІ­СЕФ «Скрытае на вачах ва ўсіх». Кож­ная дру­гая дзяў­чы­на-пад­ле­так згод­на з па­зі­цы­яй сі­лы му­жа ў пэў­ных аб­ста­ві­нах. Трое з дзе­ся­ці да­рос­лых лю­дзей лі­чаць фі­зіч­нае па­ка­ран­не не­аб­ход­ным для вы­ха­ван­ня пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня. Амаль кож­нае пя­тае дзі­ця ў 58 кра­і­нах све­ту пад­вяр­га­ец­ца жорст­ка­му фі­зіч­на­му па­ка­ран­ню.

У Бе­ла­ру­сі, па­вод­ле да­сле­да­ван­няў, кож­нае трэ­цяе дзі­ця ад 2 да 14 га­доў зна­ё­мае з фі­зіч­ным уз­дзе­ян­нем. А ка­лі га­ва­рыць пра 2-4-га­до­вых, то до­ля па­цяр­пе­лых вы­рас­тае да 50 пра­цэн­таў. Фак­тыч­на толь­кі трэць дзя­цей вы­хоў­ва­ец­ца без фі­зіч­на­га па­ка­ран­ня і псі­ха­ла­гіч­на­га ціс­ку, толь­кі прось­ба­мі ды тлу­ма­чэн­нем. Мно­гія баць­кі пры­зна­юц­ца, што не ха­це­лі б уз­дзей­ні­чаць па­доб­ным чы­нам, ад­нак не ўме­юць абы­хо­дзіц­ца без «уз­ня­тай ру­кі».

Пад­ра­бяз­ней чы­тай­це ў бук­ле­тах «ад 0 да 3 га­доў» і «ад 0 да 18 га­доў». Спе­цы­яль­ныя рэ­ка­мен­да­цыі раз­мя­шча­юц­ца на ста­рон­цы
www.detskaya.unіcef.by.

P.S. За­ключ­ны этап ін­фар­ма­цый­най кам­па­ніі «Дом без гвал­ту» пач­нец­ца ў 2015 го­дзе і раз­лі­ча­ны ён бу­дзе на муж­чын, якія пра­яў­ля­юць агрэ­сію ў сям'і.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.