Вы тут

Збіць «градус» рэкламы


Міністэрства гандлю адзначае рост парушэнняў, звязаных з рэкламай алкаголю.

У апошні летні месяц было праверана звыш 130 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання краіны, большая частка якіх — крамы крокавай даступнасці. Вынікам стала складанне больш за 230 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Як паведамляе прэс-служба міністэрства, парушэнні былі ўстаноўлены ў кожным з правераных аб'ектаў. Сярод іх — рэалізацыя пратэрмінаваных тавараў, парушэнне ўмоў захоўвання прадуктаў харчавання, асартыментных пералікаў і г.д. Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што пачасціліся выпадкі рэкламы алкагольных напояў і піва, якія стымулююць набыццё гэтай прадукцыі. Такія парушэнні сустракаюцца як у невялікіх крамах, так і ў аб'ектах буйных гандлёвых сетак. Вінаватым службовым асобам пагражаюць штрафы да 100 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.