Вы тут

Як палепшыць гандаль на вёсцы?


Міністэрства гандлю прапануе ўсім ахвотным паўдзельнічаць у распрацоўцы канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні гандлю на вёсцы, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


«Распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ад 1 жніўня была створана міжведамасная рабочая група па ўдасканаленні гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, якое пражывае ў сельскіх населеных пунктах. У сувязі з гэтым Міністэрства гандлю просіць грамадзян і арганізацыі прадставіць канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні гандлю на вёсцы», — адзначылі ў прэс-службе. У Мінгандлю падкрэслілі, што гэтыя прапановы могуць датычыцца як арганізацыйных мерапрыемстваў, так і ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у нарматыўныя прававыя акты. Прапановы прымаюцца да 19 жніўня.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.