Вы тут

Кабякоў даў інтэрв'ю кітайскаму інфармацыйнаму агенцтву «Сіньхуа»


Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў даў інтэрв'ю кітайскаму інфармацыйнаму агенцтву «Сіньхуа», паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе ўрада.


Падчас інтэрв'ю Андрэй Кабякоў адказаў на пытанні аб развіцці беларуска-кітайскіх адносін: удзеле Беларусі ў будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху, гандлёва-эканамічным узаемадзеянні дзвюх краін, перспектывах індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і іншых сумесных праектаў, узаемнай адмене віз, гуманітарным супрацоўніцтве і многім іншым.

Сустрэча прэм'ер-міністра з агенцтвам «Сіньхуа» адбылася перад афіцыйным візітам у Беларусь намесніка старшыні КНР Ван Цішаня, які запланаваны ў канцы мая. Візіт у Беларусь Ван Цішаня пройдзе напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Кітаі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у гэтым пасяджэнні, плануецца яго сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

«Мы разглядаем візіт Ван Цішаня ў Беларусь перш за ўсё ў рэчышчы нашай падрыхтоўкі да сустрэчы лідараў дзвюх краін. Мы маем намер абмяняцца думкамі па актуальных пытаннях сусветнага парадку дня, абмеркаваць сумесныя намаганні, накіраваныя на развіццё нашага сумеснага праекта — індустрыяльнага парка «Вялікі камень», шляхі пашырэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, рэалізацыю шэрагу сумесных інвестыцыйных праектаў», — адзначыў у інтэрв'ю Андрэй Кабякоў.

(Ул. інф.)

Загаловак у газеце: Стратэгічнае партнёрства

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».