Вы тут

Па­мят­ны знак на мес­цы бу­ду­ча­га кам­бі­на­та


У Пет­ры­ка­ве рас­па­ча­та бу­даў­ніц­тва гор­на-ўзба­га­чаль­на­га кам­бі­на­та.

На пля­цоў­цы Пет­ры­каў­ска­га ра­до­ві­шча ка­лій­ных со­ляў хут­ка бу­дуць раз­гор­ну­ты ра­бо­ты, а па­куль за­кла­дзе­ны па­мят­ны знак. Пра­ек­там за­пла­на­ва­на бу­даў­ніц­тва сіль­ві­ні­та-ўзба­га­чаль­най фаб­ры­кі, ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­каў, скла­доў га­то­вай пра­дук­цыі і ру­ды, цэ­хаў драб­нен­ня, суш­кі і гра­ну­ля­цыі, ін­шых служ­бо­вых па­мяш­кан­няў. Ча­ка­ец­ца, што пер­шая чар­га гор­на-ўзба­га­чаль­на­га кам­бі­на­та бу­дзе за­пу­шча­на ў снеж­ні 2019 го­да, а на пра­ект­ную ма­гут­насць прад­пры­ем­ства вый­дзе яшчэ праз два га­ды.

Ма­гут­насць прад­пры­ем­ства скла­дзе не менш за 1,5 млн т хла­ры­ду ка­лію ў год. Ацэ­на­чны кошт пра­ек­та — $2 млрд. За­раз на аб'­ек­це за­вер­ша­ны пад­рых­тоў­чыя ра­бо­ты па за­клад­цы бу­даў­ні­чай пля­цоў­кі, уз­ве­дзе­ны два жы­лыя да­мы для бу­даў­ні­коў і су­пра­цоў­ні­каў кам­бі­на­та, за­вяр­ша­ец­ца бу­даў­ніц­тва ва­да­схо­ві­шча тэх­ніч­най ва­ды. Уво­гу­ле тут бу­дзе ство­ра­на ка­ля 2 ты­сяч пра­цоў­ных мес­цаў.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.