Вы тут

Аль­тэр­на­ты­вы мі­ру — ня­ма


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­па­ноў­ваў За­ха­ду пры­маль­ны ва­ры­янт урэ­гу­ля­ван­ня сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не

Аб гэ­тым кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы ска­заў на су­стрэ­чы з лі­да­ра­мі ка­му­ніс­тыч­ных пар­тый Ра­сіі і Укра­і­ны Ге­на­дзем Зю­га­на­вым і Пят­ром Сі­ма­нен­кам, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

«На жаль, мір ва Укра­і­не ні­ко­му не па­трэб­ны. Я ў свой час пра­па­на­ваў ва­ры­янт, і з ім За­хад зга­дзіў­ся — тыя, хто са мной раз­маў­ляў, што гэ­та нар­маль­ны ва­ры­янт, — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Але я ім ска­заў: май­це на ўва­зе — гэ­та бу­дзе для вас лак­му­са­вай па­пер­кай, і ка­лі вы хо­ча­це, каб ва Укра­і­не быў мір, вы з гэ­тым пла­нам зго­дзі­це­ся. Тым больш ад іх не па­трэб­на бы­ло ні­я­кіх за­трат». «І та­ды я ліш­ні раз зра­зу­меў, і аб гэ­тым га­ва­рыў сва­ім ка­ле­гам прэ­зі­дэн­там, што нас прос­та ўцяг­ва­юць у гэ­ту бой­ню», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Ён так­са­ма за­явіў аб пла­ну­е­мых у блі­жэй­шы час су­стрэ­чах з удзе­лам прэ­зі­дэн­таў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Ка­зах­ста­на і, маг­чы­ма, Укра­і­ны. «У блі­жэй­шы час мы пла­ну­ем — прэ­зі­дэн­ты Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Ка­зах­ста­на, Укра­і­ны (ка­лі Укра­і­на на гэ­та пой­дзе) — пра­вес­ці шэ­раг су­стрэч для та­го, каб прын­цы­по­ва аб­мер­ка­ваць, што ж ад­бы­ва­ец­ца тут у нас», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. «Хто б ка­лі-не­будзь мог па­ду­маць, што ся­род трох дзяр­жаў, сла­вян­скіх, са­мых бліз­кіх і род­ных на­ро­даў мо­жа ўзнік­нуць та­кая ка­ша на поўд­ні на­шай, не па­ба­ю­ся гэ­та­га сло­ва, ай­чы­ны», — са шка­да­ван­нем ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Зра­зу­ме­ла імк­нен­не аме­ры­кан­цаў, еў­ра­пей­цаў. Я яшчэ ў са­мым па­чат­ку ска­заў, што нам трэ­ба апа­сац­ца, нас бу­дуць уцяг­ваць у гэ­ту бой­ню, як у ва­рон­ку, каб ства­рыць тут не прос­та ачаг на­пру­жа­нас­ці, а тое, што ад­бы­ва­ец­ца ця­пер, — спа­ра­дзіць но­вую вай­ну. І гэ­та бу­дзе вай­на вель­мі не­бяс­печ­ная. На гэ­та ўва­гу та­ды ні­хто не звяр­нуў. І па­гля­дзі­це, што ад­бы­ва­ец­ца», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Звяр­та­ю­чы­ся да ўдзель­ні­каў су­стрэ­чы, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што для яго важ­ным бы­ло па­чуць аль­тэр­на­тыў­ны пункт гле­джан­ня як з Маск­вы, так і з Кі­е­ва на­конт раз­віц­ця сі­ту­а­цыі.

У сваю чар­гу Ге­надзь Зю­га­наў па­дзя­ка­ваў кі­раў­ні­ку бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы за маг­чы­масць су­стрэ­чы. «Для нас яна мае вель­мі прын­цы­по­вы ха­рак­тар, та­му што раз­га­ра­ец­ца па­жар вай­ны, які ба­лю­ча ўда­рыць па ўсіх на­шых на­ро­дах», — ска­заў ён.

Лі­дар ра­сій­скай кам­пар­тыі пад­крэс­ліў, што бе­ла­рус­кі, ра­сій­скі і ўкра­ін­скі на­ро­ды цес­на звя­за­ны па­між са­бой род­нас­ны­мі су­вя­зя­мі, ра­зам зма­га­лі­ся ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, у тым лі­ку пры вы­зва­лен­ні Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны, Кры­ма і Се­ва­сто­па­ля, пры зняц­ці бла­ка­ды Ле­нін­гра­да. «Нам зда­ва­ла­ся, што ўжо фа­шызм па­ха­ва­лі на­заў­сё­ды, а ён рап­там уваск­рэс у аб­ліч­чы бан­дэ­раў­шчы­ны, на­цысц­кіх пра­яў, у тым лі­ку і та­ко­га вар­вар­ства, якое сён­ня тво­рыц­ца на паў­днё­вым ус­хо­дзе Укра­і­ны. Мы вель­мі спа­дзя­ём­ся на ва­шы па­срэд­ніц­кія на­ма­ган­ні, ве­да­ем, на­коль­кі вы аў­та­ры­тэт­ныя, у тым лі­ку і ў мно­гіх ко­лах Укра­і­ны, і мак­сі­маль­на бу­дзем са­дзей­ні­чаць пры­мі­рэн­ню і вы­ра­шэн­ню гэ­тай праб­ле­мы», — ска­заў Ге­надзь Зю­га­наў.

У раз­мо­ве з Аляк­санд­рам Лу­ка­шэн­кам лі­дар КПРФ так­са­ма рас­ка­заў аб пла­нах на­ве­даць у Мін­ску но­вы му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У су­вя­зі з гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што му­зей з'яў­ля­ец­ца важ­ным сім­ва­лам і ў пер­шую чар­гу пры­зна­ча­ны са­дзей­ні­чаць та­му, каб но­выя па­ка­лен­ні па­мя­та­лі аб Вя­лі­кай Пе­ра­мо­зе.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.