Вы тут

Не прапусціце!..


Най­больш імк­лі­ва пры­рас­тае рак пра­ста­ты, ску­ры, ны­рак

Ва ўсіх кра­і­нах све­ту (і Бе­ла­русь не вы­клю­чэн­не) час­та­та но­ва­ўтва­рэн­няў што­год уз­рас­тае. З чым гэ­та звя­за­на? Ву­чо­ныя па­куль не ма­юць дак­лад­на­га ад­ка­зу. За апош­нія дзе­сяць га­доў за­хва­раль­насць на рак вы­рас­ла ў кра­і­не пры­клад­на на 35% (дзесь­ці па 3,3 пра­цэн­та за год). На ўлі­ку ў ан­ка­ла­гіч­ных уста­но­вах зна­хо­дзяц­ца ка­ля 250 ты­сяч тых, ка­му пас­ля ля­чэн­ня пры­зна­ча­ец­ца пра­цяг­лае на­зі­ран­не ўра­ча. Да­рэ­чы, та­кое на­зі­ран­не па­він­на быць па­жыц­цё­вым — з-за вы­со­кай ры­зы­кі рэ­цы­ды­ву і ўзнік­нен­ня пух­лін у ін­шых ор­га­нах.

— У су­час­най ан­ка­ло­гіі раз­ві­ва­юц­ца і хі­рур­гіч­нае, і пра­мя­нё­вае, і хі­мі­я­тэ­ра­пеў­тыч­нае ля­чэн­не, — ка­жа га­лоў­ны на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі су­праць­ра­ка­вай ба­раць­бы Рэс­пуб­лі­кан­ска­га на­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі імя М.М. Аляк­санд­ра­ва Аляк­сей АКЕ­АНАЎ. — Знач­на па­леп­шы­ла­ся за апош­нія га­ды і ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за ан­ка­ла­гіч­ных уста­ноў. Ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія да­сяг­нен­ні ме­ды­цы­ны, 25% хво­рых на рак гі­нуць на пра­ця­гу го­да. А гі­нуць та­му, што зла­я­кас­нае но­ва­ўтва­рэн­не бы­ло вы­яў­ле­на на поз­ніх ста­ды­ях. Уста­ноў­ле­на, што пры 1-й ста­дыі он­ка­зах­вор­ван­ня 5-га­до­вая вы­жы­ва­льнасць да­ся­гае 95%, пры 2-й — 70-ці, 3-й — 40-50-ці, 4-й — 10-15-ці. Ва ўсім све­це вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца скры­нін­гу ра­ку і яго ран­ня­му вы­яў­лен­ню.

У Бе­ла­ру­сі скры­нінг пра­во­дзіц­ца ў да­чы­нен­ні да ра­ку шый­кі мат­кі, ма­лоч­най за­ло­зы, пра­ста­ты і пра­мой кіш­кі. Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя ахо­вы зда­роўя лі­чыць, што скры­нінг (аб­сле­да­ван­не лю­дзей, якія не ма­юць ні­я­кіх скар­гаў на сваё зда­роўе) вар­та пра­во­дзіць пры трох умо­вах — ка­лі ла­ка­лі­за­цыю мож­на вы­явіць прос­тым і не­да­ра­гім ме­та­дам; ка­лі пас­ля ёсць маг­чы­масць пра­ля­чыць усіх, ка­го вы­яві­лі; ка­лі мож­на атры­маць эфект ад гэ­та­га ля­чэн­ня. На сён­ня та­кі па­ды­ход маг­чы­мы для пе­ра­лі­ча­ных вы­шэй ла­ка­лі­за­цый. У да­чы­нен­ні да ін­шых ві­даў ра­ку сі­ту­а­цыя да­сле­ду­ец­ца. Што да флю­а­раг­ра­фіч­на­га ме­та­ду аб­сле­да­ван­ня лёг­кіх, то яго мож­на за­лі­чыць у шэ­раг ме­та­даў вы­яў­лен­ня ра­ку хі­ба ўскос­на. Тут раз­мо­ва ідзе пра вы­яў­лен­не, га­лоў­ным чы­нам, ту­бер­ку­лё­зу.

Рак шый­кі мат­кі. Аб­умоў­ле­ны ві­ру­сам па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка, які пе­рад­аец­ца па­ла­вым шля­хам. «Фак­тыч­на кож­ная жан­чы­на з па­чат­кам па­ла­во­га жыц­ця ін­фі­цы­ру­ец­ца ві­ру­сам па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка, ад­нак у 90% вы­пад­каў гэ­та ін­фек­цыя вы­во­дзіц­ца з ар­га­ніз­ма са­ма­стой­на, дзя­ку­ю­чы доб­рай ра­бо­це іму­ні­тэ­ту, — тлу­ма­чыць за­гад­чы­ца ад­дзе­ла он­ка­ма­ма­ло­гіі з он­ка­гі­не­ка­ла­гіч­най гру­пай РНПЦ ан­ка­ло­гіі Яў­ге­нія ША­ПА­ВАЛ. — У ас­тат­ніх жа вы­пад­ках ві­рус пра­ні­кае ў клет­ку і дае па­ча­так ан­ка­ла­гіч­на­му за­хвор­ван­ню. У на­шай кра­і­не ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для та­го, каб лю­бы ча­ла­век мог звяр­нуц­ца ў ме­ду­ста­но­ву і прай­сці не­аб­ход­ныя аб­сле­да­ван­ні. У кра­і­не рэ­гіст­ру­ец­ца што­год ка­ля 7,5 ты­ся­чы вы­пад­каў рэ­пра­дук­тыў­на­га ра­ку (це­ла мат­кі, шый­кі мат­кі, яеч­ні­каў, ма­лоч­най за­ло­зы). Плюс 1200 вы­пад­каў ра­ку «ну­ля­вой ста­дыі». Та­му нель­га па­збя­гаць што­га­до­вых пра­фі­лак­тыч­ных агля­даў, зда­чы маз­коў з цэр­ві­каль­на­га ка­на­ла».

Вя­до­ма шмат ты­паў ВПЧ, але толь­кі не­ка­то­рыя з іх ад­но­сяц­ца да «зла­я­кас­ных». Мяр­ку­ец­ца, што ў цэ­лым сіс­тэ­ма гі­не­ка­ла­гіч­ных агля­даў да­зва­ляе вы­яў­ляць ан­ка­ла­гіч­ную па­та­ло­гію шый­кі мат­кі на ран­ніх эта­пах і не да­пус­каць раз­віц­ця ра­ку. Сён­ня спе­цы­я­ліс­ты за­не­па­ко­е­ны рос­там рас­паў­сю­джа­нас­ці ра­ку шый­кі мат­кі ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. А на­огул у гру­пе ры­зы­кі па гэ­тым ві­дзе ра­ку — жан­чы­ны ад 25 да 40.

Рак ма­лоч­най за­ло­зы. Што­год пры­клад­на 4 ты­ся­чам жан­чын вы­стаў­ля­ец­ца та­кі ды­яг­наз. Гэ­ты від ра­ку зай­мае пер­шае мес­ца ў жа­но­чай он­ка­па­та­ло­гіі. «Ка­лі мы ка­жам пра ран­нюю ды­яг­нос­ты­ку, то гэ­та азна­чае вы­яў­лен­не пух­лі­ны на 1-2-й ста­ды­ях, па­куль яна мі­ні­маль­на­га па­ме­ру, — удак­лад­няе ўрач кан­суль­та­тыў­на-по­лі­клі­ніч­на­га ад­дзя­лен­ня РНПЦ ан­ка­ло­гіі Ла­ры­са КУР'­ЯН. — Тут шмат ува­гі на­да­ва­ла­ся пы­тан­ням са­ма­аб­сле­да­ван­ня і пра­фі­лак­тыч­ных агля­даў гі­не­ко­ла­гаў, тэ­ра­пеў­таў, хі­рур­гаў, а так­са­ма пра­вя­дзен­ню ультра­гу­ка­во­га аб­сле­да­ван­ня ма­лоч­най за­ло­зы. Ад­нак для скры­нін­гу ў гэ­тым вы­пад­ку па­ды­хо­дзіць пра­вя­дзен­не ма­маг­ра­фіч­на­га да­сле­да­ван­ня. У агуль­най па­пу­ля­цыі яго мож­на пра­во­дзіць пас­ля 50 га­доў. Та­кі па­ды­ход, па звест­ках за­меж­ных да­след­чы­каў, лі­чыц­ца эфек­тыў­ным, па­коль­кі зні­жае смя­рот­насць ад ра­ку ма­лоч­най за­ло­зы на 30%. На­огул ма­маг­ра­фія да­зва­ляе вы­явіць і даб­ра­якас­ныя ўтва­рэн­ні, і рак «ну­ля­вой ста­дыі», ка­лі па­тра­бу­ец­ца мі­ні­маль­нае — толь­кі хі­рур­гіч­нае — ля­чэн­не».

За­раз та­кі від скры­нін­гу пра­во­дзіц­ца ў рам­ках пі­лот­на­га пра­ек­та.

Рак пра­ста­ты. Скры­нінг, па сут­нас­ці, вый­шаў за рам­кі пі­лот­на­га пра­ек­та і аха­піў усё муж­чын­скае на­сель­ніц­тва ва ўзрос­це пас­ля 55 га­доў. Ме­тад да­сле­да­ван­ня — ана­ліз кры­ві на пра­статс­пе­цы­фіч­ны ан­ты­ген.

Рак пра­мой кіш­кі. Гэ­ты від скры­нін­гу яшчэ не рас­паў­сю­джа­ны на ўсю кра­і­ну. Ажыц­цяў­ля­ец­ца ў да­чы­нен­ні да 55-65 га­до­вых. Ме­тад да­сле­да­ван­ня — ге­ма­тэст (вы­яў­лен­не сха­ва­най кры­ві ў ка­ле).

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.