Вы тут

Ап­тэ­кі, гас­ці­ні­цы і так­сі аб­ста­лю­юць пла­цеж­ны­мі тэр­мі­на­ла­мі


У ста­лі­цы і аб­лас­ных цэнт­рах іх па­він­ны ўста­на­віць на­ле­та ў лі­пе­ні, а сфе­ра іг­раль­на­га біз­не­су пя­рой­дзе на «карт­кі» ўжо на на­ступ­ным тыд­ні

Пра гэ­та га­во­рыц­ца ў па­ста­но­ве Са­ве­та Мі­ніст­раў і На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі ад 21 мая 2014 го­да № 489/7, па­ве­да­мі­лі ка­рэс­пан­дэн­ту га­зе­ты ў прэс-цэнт­ры Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах.

Та­кім чы­нам, па­ста­но­вай пра­ду­гледж­ва­ец­ца, што сё­ле­та з 22 лі­пе­ня пе­ра­лік аб'­ек­таў ганд­лю і па­слуг, якія пад­ля­га­юць асна­шчэн­ню пла­цеж­ны­мі тэр­мі­на­ла­мі, бу­дзе па­шы­ра­ны. У яго ўвой­дуць усе па­віль­ё­ны і кі­ёс­кі, чы­гу­нач­ныя стан­цыі (пры аб­слу­гоў­ван­ні больш як 250 па­са­жы­раў за су­ткі і на­яў­нас­ці лі­ній су­вя­зі), са­на­то­рыі, да­мы (ба­зы) ад­па­чын­ку, азда­раў­лен­чыя цэнт­ры (комп­лек­сы), аў­та­ма­бі­лі-так­сі і ды­яг­нас­тыч­ныя стан­цыі, дзе пра­во­дзіц­ца тэх­ніч­ны агляд транс­парт­ных срод­каў.

У пе­ра­лі­ча­ных аб'­ек­тах уста­ля­ван­не тэр­мі­на­лаў бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца па­этап­на. Пер­шы­мі (з 22 лі­пе­ня) па­він­ны аб­ста­лёў­ваць свае аб'­ек­ты ар­га­ні­за­та­ры іг­раль­на­га біз­не­су. Мінск і аб­лас­ныя цэнт­ры — з 1 лі­пе­ня 2015 го­да, га­ра­ды ра­ён­на­га пад­па­рад­ка­ван­ня — з 1 сту­дзе­ня 2016 го­да, а з 1 лі­пе­ня 2017 го­да пла­цеж­ныя тэр­мі­на­лы па­він­ны стаць да­ступ­ны­мі ўжо па ўсёй тэ­ры­то­рыі кра­і­ны.

Асоб­на пра­пі­са­ны тэр­мін (з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да) аба­вяз­ко­ва­га аб­ста­лёў­ван­ня тэр­мі­на­ла­мі буй­ных аб'­ек­таў ганд­лю. Гэ­та ты­чыц­ца тых аб'­ек­таў, якія пра­ца­ва­лі на пра­ця­гу 2013 го­да і па­мер атры­ма­най вы­руч­кі за год па кож­ным з іх склаў больш за 7,5 ты­ся­чы ба­за­вых ве­лі­чынь (БВ), па аб'­ек­це сіс­тэ­мы спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі — больш за 15 ты­сяч БВ, аб'­ек­це бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва — больш за 3750 БВ.

«У мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня свое­ча­со­ва­га вы­ка­нан­ня аба­вяз­ку па ўста­ля­ван­ні ў аб'­ек­тах пла­цеж­ных тэр­мі­на­лаў прад­пры­ем­ствам і ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам мэ­та­згод­на за­га­дзя звяр­нуц­ца ў банк па пы­тан­ні за­клю­чэн­ня да­га­во­ра на аб­слу­гоў­ван­не тры­маль­ні­каў бан­каў­скіх пла­цеж­ных кар­так у аб'­ек­тах ганд­лю (па­слуг) і пра­да­стаў­лен­не аплат­ных тэр­мі­на­лаў», — га­во­рыц­ца ў ін­струк­цыі МПЗ.

За не­вы­ка­нан­не па­тра­ба­ван­няў па ўста­ля­ван­ні пла­цеж­ных тэр­мі­на­лаў суб'­ект прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці мо­жа быць пры­цяг­ну­ты да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці. Так, з-за ад­сут­нас­ці тэр­мі­на­ла пры про­да­жы та­ва­раў, вы­ка­нан­ні ра­бот, ака­зан­ні па­слуг у вы­пад­ках, вы­зна­ча­ных за­ка­на­даў­ствам, ІП мо­жа за­пла­ціць штраф у па­ме­ры да 100 ба­за­вых ве­лі­чынь, а юры­дыч­ная асо­ба — ад 10 да 200 ба­за­вых.

Кі­раў­ні­кі пад­атко­вай га­лі­ны ўпэў­не­ны, што па­ве­лі­чэн­не до­лі без­на­яў­ных раз­лі­каў у сфе­ры роз­ніч­на­га ганд­лю і ака­зан­ня па­слуг на­сель­ніц­тву бу­дзе са­дзей­ні­чаць уз­мац­нен­ню кант­ро­лю за гра­шо­вы­мі па­то­ка­мі ўнут­ры кра­і­ны і, як вы­нік, зні­жэн­ню до­лі це­ня­вой эка­но­мі­кі.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.