Вы тут

Слу­жыць так, каб ні­ко­лі не да­вя­ло­ся ва­я­ваць


Ума­ца­ван­не бяс­пе­кі дзяр­жа­вы — пра­цэс бес­пе­ра­пын­ны

Учо­ра на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ў Па­ла­цы Не­за­леж­нас­ці Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўру­чыў ге­не­раль­скія па­го­ны вы­шэй­ша­му афі­цэр­ска­му са­ста­ву — прад­стаў­ні­кам Уз­бро­е­ных Сіл, МУС, Па­гра­ніч­на­га і След­ча­га ка­мі­тэ­таў, пра­ку­ра­ту­ры.

Па­го­ны ге­не­рал-ма­ё­ра ўру­ча­ны Ула­дзі­мі­ру Ар­ча­ко­ву, Сяр­гею Но­ві­ка­ву, Сяр­гею Тру­су, Сяр­гею Сі­ма­нен­ку, Сяр­гею Ха­мен­ку і Іга­ру Бут­ке­ві­чу. Аляк­санд­ру Коб­ру­се­ву ўру­ча­ны па­го­ны ге­не­рал-ма­ё­ра мі­лі­цыі. Па­го­ны ге­не­рал-ма­ё­ра юс­ты­цыі кі­раў­нік дзяр­жа­вы ўру­чыў Іо­сі­фу Ля­он­ку і Аляк­санд­ру Ра­ку­са­ву. Акра­мя та­го, клас­ны чын дзяр­жаў­на­га са­вет­ні­ка юс­ты­цыі 3‑га кла­са пры­свое­ны на­мес­ні­ку ге­не­раль­на­га пра­ку­ро­ра Аляк­санд­ру Ла­шы­ну і пра­ку­ро­ру Ві­цеб­скай воб­лас­ці Ге­на­дзю Дыс­ко. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма ўру­чыў спе­цы­яль­ныя ліс­ты аб аб'­яў­лен­ні па­дзя­кі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі вы­пуск­ні­кам, якія скон­чы­лі ва­ен­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы з ад­зна­кай і за­ла­тым ме­да­лём, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў сім­ва­лізм та­го фак­та, што на цы­ры­мо­ніі пры­сут­ні­ча­лі не толь­кі вы­пуск­ні­кі ва­ен­ных ВНУ — перс­пек­тыў­ныя афі­цэ­ры, але і ўмуд­ро­ныя во­пы­там, якія атры­ма­лі ге­не­раль­скія зван­ні. «Ня­хай гэ­та бу­дзе не асноў­най, але вель­мі важ­най мэ­тай у ва­шым жыц­ці. Та­му што ге­не­ра­лаў у нас ня­шмат і стаць ге­не­ра­лам ў Бе­ла­ру­сі не толь­кі га­на­ро­ва, але і вель­мі ад­каз­на», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Да­вай­це бу­дзем слу­жыць так у мір­ны час, каб нам ні­ко­лі не прый­шло­ся ва­я­ваць. Гэ­та га­лоў­нае пры­зна­чэн­не ар­міі — па­пя­рэ­дзіць уся­кую вай­ну», — даў на­каз кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў су­час­ных ня­прос­тых умо­вах Бе­ла­русь за­бяс­печ­вае свой су­ве­рэ­ні­тэт, аба­пі­ра­ю­чы­ся як на ўлас­ныя сі­лы, так і на ўза­е­ма­дзе­ян­не ў Са­юз­най дзяр­жа­ве, АДКБ, на сяб­роў­скія кра­і­ны. «Мы ад­кры­та дэ­ман­стру­ем ва ўсім све­це га­тоў­насць і здоль­насць ад­стой­ваць свае на­цы­я­наль­ныя ін­та­рэ­сы ўсі­мі да­ступ­ны­мі спо­са­ба­мі. Для гэ­та­га ў нас ство­ра­на су­час­ная ар­мія, здоль­ная адэ­кват­на рэ­ага­ваць на знеш­нія і ўнут­ра­ныя па­гро­зы на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы і на­дзей­на аба­ра­няць мір­ную пра­цу бе­ла­рус­ка­га на­ро­да», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Па­вод­ле яго слоў, аса­бо­вы склад Уз­бро­е­ных Сіл і ін­шых сі­ла­вых ве­дам­стваў ва­ло­дае вы­со­кім ма­раль­ным ду­хам і аў­та­ры­тэ­там у бе­ла­рус­кім гра­мад­стве, а на­цы­я­наль­ная ва­ен­ная шко­ла да­зва­ляе рых­та­ваць ва­ен­ных спе­цы­я­ліс­таў у ін­та­рэ­сах аба­ро­ны дзяр­жа­вы па ўсім спект­ры спе­цы­яль­нас­цяў — ад так­тыч­на­га да стра­тэ­гіч­на­га ўз­роў­няў кі­ра­ван­ня. Якасць і эфек­тыў­насць пад­рых­тоў­кі ў Ва­ен­най ака­дэ­міі пры­зна­ны да­лё­ка за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ўма­ца­ван­не бяс­пе­кі дзяр­жа­вы — пра­цэс бес­пе­ра­пын­ны. Пры гэ­тым кам­пе­тэнт­насць у сва­ёй воб­лас­ці, вы­пра­цоў­ка ўзва­жа­ных і аб­грун­та­ва­ных ра­шэн­няў, дыс­цып­лі­на, вы­трым­ка, аса­біс­тая ад­каз­насць за да­ру­ча­ны кі­ру­нак дзей­нас­ці бы­лі і за­ста­юц­ца асноў­ны­мі якас­ця­мі бе­ла­рус­кіх афі­цэ­раў.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ак­цэн­та­ваў ува­гу афі­цэ­раў на тым, што ад­ным з пры­яры­тэт­ных кі­рун­каў іх дзей­нас­ці па­він­на стаць ума­ца­ван­не ў гра­мад­стве па­чуц­ця па­тры­я­тыз­му, га­тоў­нас­ці да аба­ро­ны на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў. «Але са­мае га­лоў­нае — вам трэ­ба бу­дзе на­ву­чаць і вы­хоў­ваць пад­на­ча­ле­ных, якія на­ра­дзі­лі­ся і вы­рас­лі ў су­ве­рэн­най кра­і­не», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«На­род Бе­ла­ру­сі да­ве­рыў вам са­мае да­ра­гое — сваю мір­ную су­час­насць і бу­ду­чы­ню. Будзь­це вар­тыя гэ­та­га да­ве­ру», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.