Вы тут

«Па Рыа з намі хадзіў асабісты ахоўнік»


Фут­боль­нае свя­та ва­чы­ма бе­ла­рус­кай ту­рыст­кі

Ка­лі рос­тар пер­шын­ства све­ту скла­дзе­ны з 32 збор­ных, ба­лель­шчыц­кая ар­ма­да на тры­бу­нах бра­зіль­скіх ста­ды­ё­наў прад­стаў­ле­на больш шы­ро­ка. На­ве­да­лі мат­чы пер­шын­ства і на­шы су­ай­чын­ні­кі. Ся­род іх — Іры­на ПІС­КУ­НО­ВА, мас­тач­ка, якая ра­зам з пля­мен­ні­кам Яго­рам Ян­ка­вен­кам, пе­ра­мож­цам твор­ча­га кон­кур­су «На чэм­пі­я­нат све­ту па фут­бо­ле FІFA 2014 ра­зам з  Мак­До­нальдс» пра­вя­ла ў Рыа-дэ-Жа­нэй­ра пяць дзён і на­ве­да­ла па­яды­нак па­між Бель­гі­яй і Ра­сі­яй.

11-15

«Ка­лі ідзе фут­боль­ны матч, лю­дзі амаль не пра­цу­юць»

Яшчэ ме­сяц та­му сам Ягор пры­зна­ваў­ся, што для яго вый­грыш бі­ле­таў на вя­лі­кі фут­бол у кон­кур­се — гэ­та са­праўд­ная ма­ра. Упэў­не­ны, пад­пі­шац­ца пад яго сло­ва­мі і Іры­на, якая вяр­ну­ла­ся з Рыа з «сак­ва­я­жам» пры­ем­ных ус­па­мі­наў.

— Ка­лі пры­ля­це­лі да­до­му, у мя­не бы­ло ад­чу­ван­не, што мы не прос­та на­ве­да­лі дру­гую кра­і­ну, а па­бы­ва­лі на ін­шай пла­не­це, — пры­зна­ец­ца Іры­на Піс­ку­но­ва і дум­ка­мі вяр­та­ец­ца ў со­неч­ную Паў­днё­вую Аме­ры­ку. — Бра­зі­лія — дзі­вос­ная кра­і­на. Як пры­ля­це­лі ту­ды, ад­ра­зу аку­ну­лі­ся ў фут­боль­нае свя­та. Гэ­та бы­ло ві­даць і па тым, што кож­ны кож­на­му ўсмі­ха­ец­ца. У та­кой ат­мас­фе­ры ты пе­рай­ма­еш у бра­зіль­цаў эс­та­фе­ту і сам па­чы­на­еш усім усмі­хац­ца. На ду­шы бы­ло ра­дас­на з пер­шых хві­лін зна­хо­джан­ня ў Рыа-дэ-Жа­нэй­ра. У гэ­ты го­рад улюб­ля­еш­ся з пер­ша­га по­гля­ду. Сам па са­бе ён вель­мі не­звы­чай­ны: зна­хо­дзіц­ца на ўзбя­рэж­жы за­лі­ва Гу­а­на­ба­ра ў акру­жэн­ні ве­ліч­ных гор. Доб­ра вя­до­мую ста­тую Хрыс­та Зба­ві­це­ля ві­даць амаль з усіх кро­пак агля­ду. На яе па­зі­ра­еш вя­ліз­ны­мі ва­чы­ма. Уз­ні­кае ад­чу­ван­не, што яна ля­ціць. А што ты­чыц­ца фут­бо­ла, дык для бра­зіль­цаў — гэ­та ўсё! Ку­ды ні кі­неш по­зірк, паў­сюль раз­ве­ша­ны бра­зіль­скія сця­гі, хо­дзяць лю­дзі, апра­ну­тыя ў жоў­тыя фут­бол­кі з проз­ві­шчам Нэй­мар на спі­не.

— Як ра­зу­мею, у Бра­зі­ліі ця­пер зі­ма.

— Так, ка­лі мы пры­ля­це­лі, ад­ра­зу на­ват не зра­зу­ме­лі, ча­му ха­лад­на­ва­та, бо раз­ліч­ва­лі на спё­ку. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, мы кож­ны дзень ха­дзі­лі на пляж. Акі­ян быў ха­лод­ны, ім­жэў дож­джык. Амаль ні­хто з бра­зіль­цаў не ку­паў­ся. Яны на­огул ха­дзі­лі ў коф­тач­ках і шта­нах. Але Ягор быў так ус­це­ша­ны ўба­ча­ным, што з ра­дас­цю ў ім плю­хаў­ся і ска­каў на хва­лях.

— Ка­жуць, што асноў­ная праб­ле­ма для ту­рыс­таў — ня­ве­дан­не бра­зіль­ца­мі анг­лій­скай мо­вы.

— Без­умоў­на. Я так­са­ма з гэ­тым су­тык­ну­ла­ся. Амаль увесь час мы бы­лі ў акру­жэн­ні прад­стаў­ні­коў «Мак­До­нальдс» і на­ша­га ахоў­ні­ка, пра­да­стаў­ле­на­га гэ­тай кам­па­ні­яй. Яшчэ за­га­дзя нас пу­жа­лі, па­пя­рэдж­ва­лі пра кры­мі­нал, але мы су­стра­ка­лі да­во­лі вет­лі­вых, ад­кры­тых лю­дзей і, як ка­жуць, ад­чу­ва­лі ся­бе ў сва­ёй та­лер­цы. Не­каль­кі ра­зоў на­ват за­блу­дзі­лі­ся. У та­кіх сі­ту­а­цы­ях на анг­лій­скай мо­ве звяр­та­лі­ся да су­стрэч­ных, ад­нак тыя ні­чо­га не ра­зу­ме­лі. Пры гэ­тым яны ўся­ляк спра­ба­ва­лі нам да­па­маг­чы, спы­ня­лі дру­гіх бра­зіль­цаў і са­мі пы­та­лі­ся ў іх пра наш ад­рас. Ін­шым ра­зам мы шу­ка­лі банк. Блу­ка­лі па ву­лі­цах да та­го ча­су, па­куль не су­стрэ­лі па­ру — му­жа і жон­ку, якія, на шчас­це, ра­зу­ме­лі анг­лій­скую мо­ву. Уя­ві­це са­бе: яны нас узя­лі за руч­кі і пры­бліз­на кі­ла­метр вя­лі да бан­ка. Але мы не ве­да­лі, што, ка­лі там фут­бол, бра­зіль­цы амаль не пра­цу­юць. Асаб­лі­ва та­ды, ка­лі гу­ляе збор­ная Бра­зі­ліі. У вы­ні­ку банк быў за­кры­ты, а гро­шы нам па­мя­няў наш ахоў­нік Эды­сан.

Ра­сі­я­не гу­ля­лі па го­ра­дзе ў кас­цю­мах Дзе­да Ма­ро­за

— На фут­бол там «хво­рыя» ўсе?

— Усе! Мы ад­ра­зу Яго­ру ку­пі­лі «Бра­зу­ку», афі­цый­ны мяч чэм­пі­я­на­ту све­ту, і ён увесь час ха­дзіў з ім і па кра­мах, і па ка­вяр­нях. У ад­ным з рэ­ста­ра­наў афі­цы­ян­ты ўзя­лі ў яго мяч і па­ча­лі па­каз­ваць раз­на­стай­ныя фут­боль­ныя тру­кі. Гэ­та вы­гля­да­ла вель­мі пры­го­жа! У мя­не скла­ла­ся ад­чу­ван­не, што яны там усе паў­сюд­на гу­ля­юць у фут­бол. Вось вам яшчэ прык­лад. У аэ­ра­пор­це пе­рад вы­ле­там да­до­му я вы­ра­шы­ла на хві­лін­ку за­зір­нуць у кра­му, а ка­лі вяр­ну­ла­ся, уба­чы­ла фут­боль­ны матч па­між пля­мен­ні­кам і не­каль­кі­мі мяс­цо­вы­мі хлоп­чы­ка­мі.

— А хто з фут­боль­ных ба­лель­шчы­каў вас най­больш ура­зіў?

— Ура­зі­лі не толь­кі гле­да­чы, але і сам ста­ды­ён «Ма­ра­ка­на», на якім мы гля­дзе­лі су­стрэ­чу па­між Ра­сі­яй і Бель­гі­яй. Ка­лі трап­ля­еш на гэ­тую арэ­ну, у ця­бе губ­ля­ец­ца ад­чу­ван­не рэ­аль­нас­ці. Ён та­кі вя­лі­кі і пры­го­жы, што па ску­ры бя­гуць му­раш­кі. Ба­лель­шчы­кі так­са­ма бы­лі не­паў­тор­ныя. Ра­сі­я­не, на­прык­лад, апра­на­лі кас­цю­мы Дзе­да Ма­ро­за, на га­ло­вы на­цяг­ва­лі бу­дзё­наў­кі. Усе зна­ё­мі­лі­ся, фа­та­гра­фа­ва­лі­ся, раз­маў­ля­лі ад­но з ад­ным. І гэ­та бы­ла не біт­ва, а са­праўд­нае свя­та. Ад­ной­чы нам па­шчас­ці­ла вы­брац­ца ў фан-зо­ну. На вя­лі­кай сцэ­не гу­ча­ла жы­вая му­зы­ка, а лю­дзі слу­ха­лі, пі­лі пі­ва і тан­ца­ва­лі. Усё не­чым на­гад­ва­ла зо­ну для ба­лель­шчы­каў на на­шым чэм­пі­я­на­це све­ту па ха­кеі.

— Па­вод­ле ўмоў кон­кур­су, Ягор па­ві­нен быў вы­во­дзіць на фут­боль­нае по­ле ад­на­го з гуль­цоў збор­най Ра­сіі.

— Ім стаў Дзміт­рый Кам­ба­раў. Ка­лі дзе­ці ра­сі­ян вы­во­дзі­лі фут­ба­ліс­таў збор­най на по­ле, іх баць­кі на тры­бу­нах пла­ка­лі. Энер­ге­ты­ка ўзру­ша­ла. Пе­рад стар­та­вым свіст­ком Кам­ба­раў быў вель­мі сур'­ёз­ны. У сваю чар­гу, Ягор па­жа­даў яму ўда­чы, на што Дзміт­рый па­дзя­ка­ваў яму і па­ля­паў па пля­чах.

— Да­рэ­чы, мно­гія га­зе­ты пі­са­лі пра тое, што мес­цы пра­жы­ван­ня фут­боль­ных збор­ных ахоў­ва­юць дзя­сят­кі ўзбро­е­ных да зу­боў па­лі­цэй­скіх.

— Ка­ля ўва­хо­да ў на­шу гас­ці­ні­цу так­са­ма ста­я­лі ўзбро­е­ныя па­лі­цэй­скія. Пэў­ныя дэ­та­лі іх фор­мы на­огул на­гад­ва­лі ры­цар­скія ла­ты. Спа­чат­ку я здзі­ві­ла­ся: «Ня­ўжо ў гас­ці­ні­цы неш­та зда­ры­ла­ся?» А пас­ля зра­зу­ме­ла, што нас та­кім чы­нам ахоў­ва­юць.

«Трэ­на­жор­ка» на аў­то­бус­ным пры­пын­ку

— Як там­тэй­шая кух­ня ў па­раў­на­нні са звык­лай нам еў­ра­пей­скай?

— Бра­зіль­цы лю­бяць чор­ную фа­со­лю, рэз­кія стра­вы. У нас яны больш пос­ныя. Я так­са­ма па­спра­ба­ва­ла на смак блю­да з су­хо­га мя­са. Гэ­та, без­умоў­на, ужо на ама­та­ра. Між ін­шым, ра­ней я лі­чы­ла, што леп­шую вы­печ­ку ро­бяць у Фран­цыі і Іта­ліі, а ця­пер зра­зу­ме­ла: бра­зіль­цы ў гэ­тым так­са­ма вя­лі­кія май­стры.

— Іры­на, ці па­ба­чы­лі вы фа­вэ­лы, ра­ё­ны там­тэй­шых бед­ня­коў?

— Так, але ні­чо­га дрэн­на­га пра стаў­лен­не да нас з бо­ку мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва ска­заць не ма­гу. Ра­сій­скія дзяў­ча­ты, якія пе­ра­еха­лі ў Бра­зі­лію на па­ста­ян­нае жы­хар­ства, ка­за­лі, што ім у гэтай краіне па­да­ба­ец­ца і шмат­лі­кія не­га­тыў­ныя апо­ве­ды — гэ­та пе­ра­боль­шан­не.

Рыа — го­рад, у якім жы­вуць ап­ты­міс­тыч­ныя лю­дзі, якія ра­ду­юц­ца кож­на­му дню. І мне зда­ец­ца, што гэ­та не аб­мя­жоў­ва­ец­ца кар­на­ва­лам і фут­бо­лам. Мяс­цо­выя жы­ха­ры вель­мі лю­бяць бе­гаць. Ро­бяць гэ­та ў лю­бы час. Як ні зір­неш, а яны ўсё бе­га­юць і бе­га­юць — па ўзбя­рэж­жы, з дзет­ка­мі, з са­ба­ка­мі. Для бе­гу­ноў і ве­ла­сі­пе­дыс­таў на пра­ез­най част­цы вы­дзе­лі­лі асоб­ную па­ла­су. На­ват аў­то­бус­ныя пры­пын­кі аб­ста­ля­ва­ны ад­мыс­ло­вы­мі трэ­на­жо­ра­мі, каб па­са­жы­ры не мар­на­ва­лі ча­су. Сце­ны да­моў, пла­ты, лес­ві­цы рас­пі­са­ны гра­фі­ці — да­рэ­чы, доб­ра вы­ка­на­ны­мі. Зра­зу­ме­ла, ся­род тэм да­мі­ну­юць фут­бол, птуш­кі, бра­зіль­ская сім­во­лі­ка, жан­чы­ны. Мне зда­ец­ца, што Мін­ску па­доб­ныя яр­кія фар­бы не пе­ра­шко­дзі­лі б.

За­мест сы­ру ку­пі­лі... цес­та

—Упэў­не­ны, што ў Бе­ла­русь вы пры­еха­лі не без фут­боль­ных су­ве­ні­раў. Коль­кі што каш­та­ва­ла?

— За мяч мы за­пла­ці­лі со­рак до­ла­раў. Усім на­шым муж­чы­нам ку­пі­лі на па­мяць па май­цы Нэй­ма­ра. За кож­ную з іх у кра­ме мы вы­кла­лі ўжо па двац­цаць до­ла­раў. Што ты­чыц­ца пра­дук­таў, пры­вез­лі да­до­му роз­ных ла­сун­каў. Бра­зіль­скія цэ­ны мне зда­лі­ся нар­маль­ны­мі. Без кур'­ё­заў у су­пер­мар­ке­це так­са­ма не абы­шло­ся. Ду­ма­лі, што па­на­бі­ра­лі шмат круг­лых па­чак сы­ру, а ў вы­ні­ку гэ­тыя круг­ля­шы ака­за­лі­ся цес­там, якія прос­та вель­мі па­доб­ныя на бе­ла­рус­кія сыр­ныя па­кун­кі. Але ні­чо­га, бу­дзем пя­чы. Вы­печ­ка, як я ўжо ка­за­ла, у іх вель­мі смач­ная.

— Мне зда­ец­ца, што пя­ці дзён, якія вы пры­свя­ці­лі Рыа-дэ-Жа­нэй­ра, усё ж та­кі не­да­стат­ко­ва, каб цал­кам зра­зу­мець жы­ха­роў го­ра­да і ўба­чыць усе зна­ка­мі­тыя мяс­ці­ны.

— Але мы шмат пра што да­ве­да­лі­ся, па­ба­чы­лі акі­ян, ста­ры го­рад. З ін­ша­га бо­ку, уся Бра­зі­лія — не­паў­тор­ная кра­і­на, а та­му ту­ды хо­чац­ца вяр­тац­ца і вяр­тац­ца. Ця­пер у нас з Яго­рам з'я­ві­ла­ся яшчэ ад­на ма­ра: мы хо­чам на­ве­даць са­праўд­ны бра­зіль­скі кар­на­вал.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.