Вы тут

Бла­сла­в­ен­не на подз­віг


 Царк­ва ўжо ў пер­шы дзень вай­ны за­клі­ка­ла са­вец­кіх гра­ма­дзян ах­вя­ра­ваць са­бой дзе­ля ра­дзі­мы

Пра ўдзел Царк­вы ў вы­зва­лен­ні на­шай зям­лі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, пра тое, аб чым па­куль не пі­шуць у свец­кіх пад­руч­ні­ках па гіс­то­рыі, «Звяз­да» рас­пы­та­ла вы­клад­чы­ка мін­скіх ду­хоў­ных ака­дэ­міі і се­мі­на­рыі про­та­ды­я­ка­на Паў­ла Буб­но­ва.

32

— Ай­цец Па­вел, ці шмат ся­род свя­шчэн­на­слу­жы­це­ляў ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны?

— Ця­пер ся­род ма­іх аса­біс­тых зна­ё­мых та­кіх ужо не за­ста­ло­ся. Але яшчэ 10 га­доў та­му іх бы­ло до­сыць шмат.

— Гэ­та бы­лі лю­дзі, якія ва­я­ва­лі, а по­тым ста­лі свя­та­ра­мі? Ці яны ў га­ды вай­ны спа­лу­ча­лі сан і ба­раць­бу з за­хоп­ні­ка­мі?

— Бы­лі і та­кія, але боль­шасць ве­тэ­ра­наў унут­ры Царк­вы ста­ла свя­та­ра­мі пас­ля за­кан­чэн­ня вай­ны. З іх лі­ку — на­сель­нік Жы­ро­віц­ка­га ма­нас­ты­ра схі­ар­хі­манд­рыт Міт­ра­фан (Іль­ін), яко­га ша­на­ва­лі як стар­ца. У га­ды вай­ны ён ва­я­ваў у пар­ты­зан­скім атра­дзе імя Дзі­міт­ра­ва бры­га­ды Па­на­ма­рэн­кі, якая дзей­ні­ча­ла ў Брэсц­кай воб­лас­ці. Ка­ман­да­ваў ды­вер­сій­най гру­пай, быў уз­на­га­ро­джа­ны ме­да­лём «За ад­ва­гу». У 1958 го­дзе ён прый­шоў у Жы­ро­віц­кі ма­нас­тыр, доў­гія га­ды быў ду­хоў­ным на­стаў­ні­кам і па­моч­ні­кам ты­ся­чам лю­дзей.

— Ён што-не­будзь рас­каз­ваў пра сваё ва­ен­нае мі­ну­лае?

— Ён ста­ра­ўся гэ­та не афі­шы­ра­ваць. Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі нех­та з яго бы­лых па­плеч­ні­каў па пар­ты­зан­скім атра­дзе су­стра­каў яго ў ма­нас­ты­ры, але ай­цец Міт­ра­фан не дэ­ман­стра­ваў бы­лыя су­вя­зі.

— Ай­цец Па­вел, рас­ка­жы­це, у якім ста­не Пра­ва­слаў­ная царк­ва на на­шай зям­лі су­стрэ­ла па­ча­так Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны?

— Пас­ля пры­хо­ду да ўла­ды баль­ша­ві­коў у Ра­сіі, па­чы­на­ю­чы з 1918 го­да, пры­ма­ец­ца шэ­раг дэ­крэ­таў, якія на­кі­ра­ва­ны фак­тыч­на на зні­шчэн­не Царк­вы. Ажыц­цяў­лен­не гэ­тых дэ­крэ­таў і ін­шых за­ко­наў у 1920-1930-я га­ды пры­вя­ло да та­го, што на тэ­ры­то­рыі Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі да 1939 го­да, як і на ўсёй тэ­ры­то­рыі Са­вец­ка­га Са­ю­за, цар­коў­нае жыц­цё бы­ло лік­ві­да­ва­на. У Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі не дзей­ні­чаў ні­вод­ны пра­ва­слаў­ны храм, ні­вод­ны ма­нас­тыр, ні­вод­ная на­ву­чаль­ная ўста­но­ва, ні­вод­нае пе­ры­я­дыч­нае вы­дан­не ці ін­шая ар­га­ні­за­ва­ная фор­ма цар­коў­на­га жыц­ця. Царк­ва і рэ­лі­гія бы­лі аб'­яў­ле­ны ідэа­ла­гіч­ны­мі во­ра­га­мі, па­плеч­ні­ка­мі па­пя­рэд­ня­га ла­ду. Дзя­сят­кі ты­сяч свя­шчэн­на­слу­жы­це­ляў і ма­на­хаў (у маш­та­бах Са­ю­за — міль­ё­ны) бы­лі асу­джа­ны, сот­ні ты­сяч — рас­стра­ля­ны або за­гі­ну­лі ў ла­ге­рах.

На да­лу­ча­ных у 1939 го­дзе да Са­вец­ка­га Са­ю­за тэ­ры­то­ры­ях цар­коў­нае жыц­цё не зні­шча­ла­ся на­столь­кі хут­ка з-за не­ста­біль­най знеш­не­па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі, ха­ця гэ­та бы­ло ў пла­нах са­вец­кай ула­ды.

Пас­ля 22 чэр­ве­ня 1941 го­да са­вец­кая рэ­лі­гій­ная па­лі­ты­ка ка­рэн­ным чы­нам змя­ні­ла­ся. Бо ця­пер не столь­кі ў ва­ен­ным, коль­кі ў ідэа­ла­гіч­ным су­праць­ста­ян­ні Са­вец­ка­га Са­ю­за і гер­ман­ска­га на­цыз­му Царк­ва ака­за­ла­ся па­трэб­най аса­біс­та Ста­лі­ну і са­вец­кай ула­дзе. Кі­раў­нік Рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы, прад­ста­я­цель Міт­ра­па­літ Сер­гій (Ста­ра­га­род­скі), Па­тры­яр­шы Мес­ца­блюс­ці­цель, з пер­ша­га дня вай­ны і по­тым больш за 50 ра­зоў атрым­лі­ваў маг­чы­масць пуб­ліч­на звяр­тац­ца да Царк­вы з па­слан­ня­мі, што ў па­пя­рэд­нія га­ды бы­ло прос­та не­маг­чы­ма.

Царк­ва так­са­ма атры­ма­ла маг­чы­масць збі­раць і пе­ра­да­ваць срод­кі для ар­міі і фрон­ту. У па­чат­ку 1944 го­да на ах­вя­ра­ван­ні вер­ні­каў бы­ла па­бу­да­ва­на тан­ка­вая ка­ло­на імя Дзі­міт­рыя Да­нско­га. Быў на­ват ад­кры­ты спе­цы­яль­ны бан­каў­скі ра­ху­нак Рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы, што бы­ло зроб­ле­на ў па­ру­шэн­не са­вец­кіх за­ко­наў, бо Царк­ва не ме­ла пра­ва юры­дыч­най асо­бы.

33

— Што ў гэ­ты час ад­бы­ва­ла­ся на аку­па­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях?

— Ця­пер да­след­чы­кам вя­до­ма, што на­цысц­кая ідэа­ло­гія пра­ду­гледж­ва­ла да 1965 го­да зні­шчэн­не ўсіх хрыс­ці­ян­скіх кан­фе­сій на тэ­ры­то­рыі Трэ­ця­га рэй­ха і на­са­джэн­не языч­ніц­ка­га ста­ра­жыт­на­арый­ска­га гер­ман­ска­га куль­ту. Але ка­лі на аку­па­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях па­ча­ло­ся сты­хій­нае ад­ра­джэн­не цар­коў­на­га жыц­ця, но­выя ўла­ды гэ­та­му не пе­ра­шка­джа­лі. Такім чынам бы­ло ад­кры­та 9400 хра­маў, у тым лі­ку на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі — ка­ля 700. Пра­ва­слаў­ным пры­хо­дам бы­лі вер­ну­тыя свя­ты­ні з ан­ты­рэ­лі­гій­ных му­зе­яў — на­прык­лад, мо­шчы пра­па­доб­най Еўф­ра­сін­ні По­лац­кай і пра­вед­най Са­фіі Слуц­кай.

Асаб­лі­вую вя­до­масць у гэ­ты час атры­маў на­сель­нік Жы­ро­віц­ка­га ма­нас­ты­ра ар­хі­манд­рыт Се­ра­фім (Шах­муць), які са свя­та­ром Ры­го­рам Ку­да­рэн­кам ад­кры­ваў хра­мы ва Ус­ход­няй Бе­ла­ру­сі, здзяйс­няў на­ба­жэн­ствы і та­ін­ствы. Су­час­ні­кі на­зва­лі той час Дру­гім Хры­шчэн­нем Ру­сі. Пры­хо­дзі­ла­ся пра­ца­ваць дзень і ноч, каб на­сы­ціць ду­хоў­ную пра­гу, якая ўтва­ры­ла­ся за два па­пя­рэд­нія дзе­ся­ці­год­дзі...

— Бы­ла ж яшчэ па­трэ­ба ма­ліц­ца за бліз­кіх, з які­мі раз­лу­чы­ла вай­на.

— Так, не толь­кі мер­кан­тыль­ны раз­лік са­вец­кай дзяр­жа­вы ста­яў за пе­ра­ме­най ад­но­сін да Царк­вы, але і ра­зу­мен­не, што лю­дзям у эк­стрэ­маль­ных аб­ста­ві­нах па­трэб­на су­ця­шэн­не і да­па­мо­га. Но­выя хра­мы ў са­вец­кім ты­ле па­куль не ад­кры­ва­лі­ся, але дзе­ю­чым ужо не ра­бі­лі­ся пе­ра­шко­ды, і на­ват вя­до­ма, што ў бла­кад­ным Ле­нін­гра­дзе дзе­ю­чыя хра­мы за­бяс­печ­ва­лі­ся му­кой і ві­ном для здзяйс­нен­ня Лі­тур­гіі.

Па­ва­рот­ным мо­ман­там у рэ­лі­гій­най па­лі­ты­цы са­вец­кага кіраўніцтва ста­ла 4 ве­рас­ня 1943 го­да, ка­лі Ста­лін за­пра­сіў да ся­бе Міт­ра­па­лі­та Сер­гія (Ста­ра­га­род­ска­га), Міт­ра­па­лі­та Алек­сія (Сі­ман­ска­га) і Міт­ра­па­лі­та Мі­ка­лая (Яру­шэ­ві­ча). На гэ­тай су­стрэ­чы, па-пер­шае, бы­ло аб'­яў­ле­на пра ства­рэн­не спе­цы­яль­на­га са­вец­ка­га ор­га­на па ўза­е­ма­ад­но­сі­нах з Царк­вой — Са­ве­та па спра­вах Рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы. По­тым бы­ло па­ве­дам­ле­на пра не­аб­ход­насць абран­ня Па­тры­яр­ха. Пас­ля смер­ці Па­тры­яр­ха Ці­ха­на ў 1925 го­дзе са­вец­кая ўла­да не да­зва­ля­ла пра­во­дзіць Са­бор для абран­ня Па­тры­яр­ха. На су­стрэ­чы з міт­ра­па­лі­та­мі Ста­лін па­пра­сіў са­браць Са­бор «баль­ша­віц­кі­мі тэм­па­мі» (і яго са­бра­лі за 4 дні). Так­са­ма раз­гля­да­ла­ся пы­тан­не пра маг­чы­мае вы­зва­лен­не з мес­цаў па­збаў­лен­ня во­лі свя­шчэн­на­слу­жы­це­ляў і епіс­ка­паў...

— Што па­слу­жы­ла на­го­дай?

— Іс­нуе пэў­ная мі­фа­ла­гі­за­цыя гэ­та­га ра­шэн­ня Ста­лі­на, але ўсё да­стат­ко­ва прос­та. Гэ­та бы­ло зроб­ле­на, у пер­шую чар­гу, дзе­ля знеш­не­па­лі­тыч­на­га імі­джу на­пя­рэ­дад­ні Тэ­ге­ран­скай кан­фе­рэн­цыі. Важ­на бы­ло ўся­му све­ту па­ка­заць, што Царк­ва ў Са­вец­кім Са­ю­зе іс­нуе і яна ра­зам з са­вец­кай ула­дай зма­га­ец­ца су­праць фа­шыз­му.

Абран­не Па­тры­яр­ха, да та­го ж, ста­ла ўда­рам ні­жэй по­яса для фа­шысц­кай пра­па­ган­ды, якая сцвяр­джа­ла, што Гер­ма­нія ідзе на Ус­ход з «кры­жо­вым па­хо­дам» па вы­зва­лен­ні хрыс­ці­ян­ства, — а гэ­та бы­ло ня­праў­дай. Ге­бельс на­ват сцвяр­джаў, што на Са­бор бы­лі зве­зе­ны пе­ра­апра­ну­тыя транс­парт­ныя ра­бо­чыя.

Фак­тыч­на гэ­та бы­ло вы­ка­ры­стан­не Царк­вы ў зям­ных мэ­тах, але ча­ла­век ве­ру­ю­чы ўсе гіс­та­рыч­ныя па­дзеі раз­гля­дае ў свят­ле Бо­жай во­лі. Мы ба­чым, што на­ват тут, праз мэ­ты зям­но­га кі­раў­ні­ка, Гас­подзь спры­яў Царк­ве, лю­дзі атры­ма­лі ад­кры­тыя хра­мы і ма­нас­ты­ры.

34

— Як па­во­дзі­лі ся­бе свя­шчэн­на­слу­жы­це­лі на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі?

— Яны ака­за­лі­ся па­між двух аг­нёў. Боль­шасць свя­та­роў ра­зу­ме­ла, што доб­ра­зыч­лі­васць аку­па­цый­най ула­ды да Царк­вы ча­со­вая. Яны ад­кры­та і ў пры­ват­ных раз­мо­вах ка­за­лі пра не­па­збеж­ную пе­ра­мо­гу нашай зброі. Абран­не Па­тры­яр­ха так­са­ма свед­чы­ла, што цар­коў­нае жыц­цё маг­чы­мае пры са­вец­кай ула­дзе. Да та­го ж пар­ты­за­ны, якія дзей­ні­ча­лі па ўсёй Бе­ла­ру­сі, раз­ліч­ва­лі на ма­тэ­ры­яль­ную і ін­фар­ма­цый­ную да­па­мо­гу свя­та­роў. Час­та свя­та­ры ха­ва­лі лю­дзей, вы­ра­тоў­ва­ю­чы іх жыц­ці.

На­ста­я­цель Од­рыж­скай Свя­та-Ус­пен­скай царк­вы Іва­наў­ска­га ра­ё­на Брэсц­кай воб­лас­ці Ва­сіль Ка­пыч­ка да­па­ма­гаў ра­не­ным во­і­нам Чыр­во­най Ар­міі. Яго дом стаў мес­цам су­стрэч пад­поль­шчы­каў з пар­ты­за­на­мі. Свя­тар за­клі­каў вер­ні­каў да су­пра­ціў­лен­ня, пе­ра­піс­ваў і рас­паў­сюдж­ваў звод­кі Са­вецкага ін­фарм­бю­ро, пар­ты­зан­скія ліс­тоў­кі, ар­га­ні­зоў­ваў збор адзен­ня і пра­дук­таў для пар­ты­зан, пе­ра­да­ваў ім зброю. Ка­лі на­цыс­ты ўжо вы­пі­са­лі ор­дэн на яго арышт, пар­ты­за­ны лі­та­раль­на ў апош­нія хві­лі­ны вы­вез­лі свя­та­ра і яго сям'ю ў лес, і да вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ён зна­хо­дзіў­ся ў пар­ты­зан­скім атра­дзе. Ай­цец Ва­сіль быў узна­га­ро­джа­ны ба­я­вы­мі ор­дэ­на­мі і ме­да­ля­мі.

На­ста­я­цель царк­вы ў ся­ле Хво­рас­на Ла­гі­шын­ска­га ра­ё­на Пін­скай воб­лас­ці свя­тар Іа­ан Лой­ка пры­на­род­на бла­сла­віў трох сва­іх сы­ноў іс­ці ў пар­ты­за­ны. Ка­лі паз­ней Хво­рас­на бы­ло акру­жа­на кар­ні­ка­мі і пар­ты­за­ны вы­ра­шы­лі вы­вес­ці боль­шую част­ку на­сель­ніц­тва, ай­цец Іа­ан за­стаў­ся з ты­мі, хто не мог іс­ці (хво­ры­мі, ста­ры­мі, ка­ле­ка­мі), і быў спа­ле­ны ра­зам з 300 пры­ха­джа­на­мі ў хра­ме, дзе здзяйс­няў Бо­жую лі­тур­гію.

У ба­я­вых апе­ра­цы­ях пар­ты­зан­ска­га злу­чэн­ня ўдзель­ні­чаў на­ста­я­цель ін­ша­га пры­хо­да ў Ла­гі­шын­скім ра­ё­не, у ся­ле Ма­ла-Плот­ніц­кае, про­та­і­е­рэй Аляк­сандр Ра­ма­нуш­ка...

— Ці­ка­ва, што ў сва­ёй кні­зе «Бе­ла­русь у гіс­та­рыч­ным дзяр­жаў­ным і цар­коў­ным жыц­ці» ар­хі­епіс­кап Афа­на­сій (Мар­тос) рас­каз­вае пра так зва­ныя за­ро­кі, якія ра­бі­лі бе­ла­ру­сы ў га­ды вай­ны: за ад­ну ноч вы­раб­ля­лі і ўста­лёў­ва­лі на ўез­дах у свае на­се­ле­ныя пунк­ты па­клон­ныя кры­жы, звяр­та­ю­чы­ся та­кім чы­нам па Бо­жую аба­ро­ну і зна­хо­дзя­чы су­ця­шэн­не. А жы­ха­ры род­най вёс­кі ар­хі­епіс­ка­па Вя­лі­кая Лі­па Ня­свіж­ска­га ра­ё­на рас­ка­за­лі мне, як пад­час аку­па­цыі жан­чы­ны, чые муж­чы­ны за­гі­ну­лі або бы­лі на фрон­це, у пар­ты­за­нах, ці лёс іх быў не­вя­до­мы, па за­ро­ку за ад­ну ноч спра­лі і са­тка­лі 8-мет­ро­вае па­лат­но, каб па­крыць іка­на­стас...

— Па­доб­ны вы­па­дак ад­быў­ся ў 1942 го­дзе ў Ба­ры­са-Глеб­скім пры­хо­дзе ў вёс­цы На­крыш­кі Дзят­лаў­ска­га ра­ё­на. Пад­час кар­най апе­ра­цыі ў Лі­пі­чан­скай пу­шчы бы­ла спа­ле­на вёс­ка Дуб­роў­ка ра­зам са 122 жы­ха­ра­мі. На чар­зе бы­лі На­крыш­кі. І та­ды муж­чы­ны да­лі за­рок і за ад­ну ноч пай­шлі ў лес, ссек­лі дуб, абчасалі, а потым з гэтых брусоў збілі і ўста­ля­ва­лі крыж, а жан­чы­ны той жа ноч­чу спра­лі і са­тка­лі руч­нік, каб гэ­ты крыж упры­го­жыць. Сві­та­нак вёс­ка су­стра­ка­ла ля кры­жа, з ма­літ­вай. Нем­цы ча­мусь­ці На­крыш­кі не кра­ну­лі. З та­го ча­су і да­гэ­туль у кож­ную се­ра­ду Ве­лі­код­на­га тыд­ня пры­ха­джа­не згад­ва­юць цу­доў­нае вы­ра­та­ван­не сва­ёй вёс­кі і дзя­ку­юць Бо­гу. Крыж, да­рэ­чы, ста­іць і ця­пер.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

P.S. Ка­лі я па­зва­ні­ла на­ста­я­це­лю Ба­ры­са-Глеб­ска­га пры­хо­да ў На­крыш­ках, каб удак­лад­ніць па­дзеі вяс­ны 1942 го­да, про­та­і­е­рэй Ры­гор РОЙ рас­па­вёў мне яшчэ і пра свя­шчэн­ні­ка Дзі­міт­рыя Глад­ко­ва і пса­лом­шчы­ка Анд­рэя Зе­ню­ка, якія вы­ра­та­ва­лі ў На­крыш­ках мо­ладзь ад уго­ну ў Гер­ма­нію, а на га­ры­шчы царк­вы, уся­го за 250 мет­раў ад ня­мец­кай ка­мен­да­ту­ры, раз­мяс­ці­лі пар­ты­зан­скі ла­за­рэт. Дач­ка ай­ца Дзі­міт­рыя Тац­ця­на і ня­вест­ка Ве­ра пра­ца­ва­лі мед­сёст­ра­мі ў нем­цаў і дзя­ку­ю­чы гэ­та­му маг­лі да­стаць ме­ды­ка­мен­ты для па­ра­не­ных і хво­рых пар­ты­зан. Аку­пан­ты так і не да­ве­да­лі­ся пра са­праўд­ную ве­ру бе­ла­рус­кіх свя­та­роў і іх паст­вы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.