Вы тут

Ас­но­ва не­за­леж­нас­ці


Прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч па да­ру­чэн­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы ўру­чыў дзяр­жаў­ныя ўзна­га­ро­ды за­слу­жа­ным лю­дзям Бе­ла­ру­сі.

«Сім­ва­ліч­на, што гэ­тая ўра­чыс­тая па­дзея пра­хо­дзіць на­пя­рэ­дад­ні га­лоў­на­га дзяр­жаў­на­га свя­та — Дня Не­за­леж­нас­ці, 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня на­шай кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, — ска­заў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — Доб­ра­сум­лен­ная са­ма­ад­да­ная пра­ца на пра­ця­гу ўсёй гіс­то­рыі на­шай кра­і­ны бы­ла і заў­сё­ды бу­дзе кры­ні­цай даб­ра­бы­ту бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, а зна­чыць — ас­но­вай не­за­леж­нас­ці на­шай Ай­чы­ны».

У спі­се ўзна­га­ро­джа­ных — ка­ля 100 ча­ла­век. Гэ­та ра­бот­ні­кі пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, ахо­вы зда­роўя, мыт­ных ор­га­наў, аду­ка­цыі, на­ву­кі і куль­ту­ры. Яны ўда­сто­е­ны ўзна­га­род за шмат­га­до­вую плён­ную пра­цу, узор­нае вы­ка­нан­не служ­бо­вых аба­вяз­каў, да­сяг­нен­не вы­со­кіх па­каз­чы­каў у пра­мыс­ло­вас­ці, бу­даў­ніц­тве і на­ву­ко­вай дзей­нас­ці, удас­ка­на­лен­не энер­ге­тыч­най сіс­тэ­мы і рэа­лі­за­цыю дзяр­жаў­най ін­фар­ма­цый­най па­лі­ты­кі, вя­лі­кі аса­біс­ты ўклад у раз­віц­цё ахо­вы зда­роўя, транс­парт­ных па­слуг, аду­ка­цыю, куль­ту­ру, мас­тац­тва, фі­зіч­ную куль­ту­ру і спорт. «Сён­ня, каб пе­ра­маг­чы, ужо ма­ла быць леп­шым у сва­ёй спра­ве, — ад­зна­чыў кі­раў­нік ура­да. — Не­аб­ход­на па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­вац­ца, ука­ра­няць но­вае, іс­ці на апраў­да­ную ры­зы­ку. І ўрад бу­дзе пад­трым­лі­ваць ва­шы іні­цы­я­ты­вы. Ужо сё­ле­та мы пла­ну­ем ука­ра­ніць но­выя па­ды­хо­ды да апла­ты пра­цы як у рэ­аль­ным сек­та­ры эка­но­мі­кі, так і ў сфе­ры па­слуг, на­ву­цы, куль­ту­ры, аду­ка­цыі». Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч удак­лад­ніў: «Той, хто вы­кон­вае аба­вя­за­цель­ствы, зні­жае вы­дат­кі і на­рошч­вае пра­дук­цый­насць пра­цы, бу­дзе атрым­лі­ваць шмат. Ураў­ні­лаў­кі ў апла­це пра­цы да­пус­каць нель­га».

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.