Вы тут

Ордэнам Маці ўзнагароджана 51 жыхарка Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў указ № 387 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, сацыяльнай сферы, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, Узброеных Сіл, рэлігійных арганізацый, а таксама хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных — урач-стаматолаг-тэрапеўт Ліноўскай амбулаторыі агульнай практыкі Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Шыпук, работніца філіяла «Целяханы» прадпрыемства «Беларусьгандаль» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Людміла Калончук, выхавальнік Мальскага дзіцячага сада Астравецкага раёна Алена Баршчэўская, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Астравецкага раёна Вольга Кайрыс, лабарант па аналізе малака ААТ «Сож-Агра» Мсціслаўскага раёна Вераніка Бастэнкова, дзяжурны кантрольна-прапускнога пункта ўзвода спецыялістаў 3-й стралковай роты 2-га аддзялення стралковага батальёна вайсковай часці 6713 Алеся Захарава.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджана 51 жыхарка Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.