Вы тут

«Мі­сіс Бе­ла­русь — 2014»: шоу прай­шло, а інт­ры­га за­ста­ла­ся


Хто з за­муж­ніх пры­га­жунь па­вя­зе сваю сям'ю на Маль­дзі­вы?

Уве­ча­ры па­ня­дзел­ка ля ста­ліч­на­га Па­ла­ца спор­ту бы­ло шмат­люд­на — пад­тры­маць удзель­ніц кон­кур­су пры­га­жос­ці ся­род за­муж­ніх жан­чын «Мі­сіс Бе­ла­русь» мно­гія пры­хо­дзі­лі сем'­я­мі. Але га­лоў­ная гру­па пад­трым­кі збі­ра­ла­ся ля служ­бо­ва­га ўва­хо­ду і скла­да­ла­ся з... амаль трох дзя­сят­каў дзя­цей. Пра­нік­нуў­шы­ся важ­нас­цю мо­ман­ту, бу­ду­чыя ўдзель­ні­кі дэ­фі­ле амаль не кап­ры­зі­лі, ня­гле­дзя­чы на тое, што мно­гім з іх да­вя­ло­ся вы­тры­маць ня­бліз­кую да­ро­гу — з Грод­на, Го­ме­ля, Ма­гі­лё­ва, На­ва­по­лац­ка...

2Ах­вот­ніц атры­маць пер­шы афі­цый­на пры­су­джа­ны ты­тул «Мі­сіс Бе­ла­русь» бы­ло шмат — ка­ля 800 бе­ла­ру­сак узя­лі ўдзел у кас­тын­гу. Але толь­кі 15 з іх пры­дзір­лі­вае жу­ры да­ло «да­бро» на ўдзел у кон­кур­се. Каб апраў­даць гэ­ты да­вер і па­цвер­дзіць, што кож­ная з іх вар­та га­лоў­най ка­ро­ны, жан­чы­нам да­вя­ло­ся су­мя­шчаць тра­ды­цый­ныя ся­мей­ныя і гас­па­дар­чыя кло­па­ты з бяс­кон­цы­мі раз'­ез­да­мі, трэ­ні­роў­ка­мі, дэ­фі­ле, пра­цай з фа­то­гра­фа­мі, сты­ліс­та­мі і ві­за­жыс­та­мі, на­ват вы­ехаць у Літ­ву, каб па­да­браць і пры­ме­раць ад­мыс­ло­выя вя­чэр­нія ўбо­ры... Але ўсе гэ­тыя вы­сіл­кі, па­га­дзі­це­ся, вар­тыя га­лоў­на­га пры­за. «Мі­сіс Бе­ла­русь — 2014» атры­мае ад тэ­ле­ка­на­ла АНТ са­праў­ды ка­ра­леў­скі прыз — па­езд­ку для ўсёй сям'і на Маль­дзі­вы. Для дзвюх ві­цэ-мі­сіс пад­рых­та­ва­ны сер­ты­фі­ка­ты на знач­ную су­му.

Ка­лі ўдзель­ні­цы вы­клад­ва­лі­ся дзе­ля кон­кур­су на ўсе 200 пра­цэн­таў, то гле­да­чы, на наш по­гляд, кры­ху пад­ка­ча­лі. У вя­ліз­най за­ле Па­ла­ца спор­ту мы за­ўва­жы­лі ўся­го ча­ты­ры гру­пы пад­трым­кі, якія пад­рых­та­ва­лі­ся і зра­бі­лі пла­ка­ты, пост­ары, сцяж­кі, скла­лі кры­чал­кі для сва­іх кан­ды­да­так. «Ве­ра­ні­ка — ты леп­шая!» — рэ­пе­ці­ра­ва­лі ад­ны. «На­ша Та­ня — лепш за ўсіх!» — не са­сту­па­лі дру­гія. А гру­па сту­дэн­таў з Го­ме­ля прос­та скан­дзі­ра­ва­ла: «Ю-ля, Ю-ля!».

Ка­лі хва­ля­ван­не да­сяг­ну­ла апа­гея, з паў­га­дзін­най за­трым­кай шоу усё ж па­ча­ло­ся. Дэ­ка­ра­цыі і пра­лог ні­бы пе­ра­нес­лі пуб­лі­ку ў ша­га­лаў­скі Ві­цебск. Ма­лень­кія дам­кі, тан­цу­ю­чыя скры­па­чы і па­нен­кі з роз­на­ка­ля­ро­вы­мі на­га­мі, са­бра­ная з ка­ва­лач­каў кар­ці­на «Над го­ра­дам» — усё гэ­та бы­ло толь­кі завязкай пер­ша­га вы­ха­ду ўдзель­ніц. І дэ­фі­ле ў су­кен­ках бе­ла­рус­кіх ды­зай­не­раў, і та­нец у сціп­лых бо­дзі (як аль­тэр­на­ты­ва тра­ды­цый­на­му вы­ха­ду ў ку­паль­ні­ках) пуб­лі­цы спа­да­ба­лі­ся. Але без­умоў­ным «цві­ком» пра­гра­мы ста­ла дэ­фі­ле з дзець­мі — а іх у кан­кур­сан­так 27! Прак­тыч­на ўся за­ла не маг­ла стры­маць усме­шак, а не­ка­то­рыя і пра­сля­зі­лі­ся ад за­мі­ла­ван­ня, гле­дзя­чы, як юныя джэнтль­ме­ны кла­по­цяц­ца пра зу­сім ма­лень­кіх «дам», а тыя з го­на­рам вя­дуць за ру­ку са­мых пры­го­жых жан­чын на све­це — сва­іх мам... Вы­хад Воль­гі Жа­дзе­е­вай з 4 дзець­мі гле­да­чы ві­та­лі ава­цы­я­мі, а ўдзель­ні­кі кон­кур­су «Міс­тар Бе­ла­русь» — на­ват сто­я­чы. Не стрым­лі­ва­лі слоў за­хап­лен­ня ар­тыс­ты-муж­чы­ны, якія за­паў­ня­лі паў­зы па­між дэ­фі­ле му­зыч­ны­мі ну­ма­ра­мі. І Гер­ман, і Дзя­дзя Ва­ня, і Аляк­сандр Са­ла­ду­ха, які ўвай­шоў у жу­ры кон­кур­су, пры­зна­лі­ся, што пе­ра­жы­ва­юць за ўсіх удзель­ніц. Хі­ба толь­кі адзін з вя­ду­чых, Дзя­ніс Кур'­ян, ска­рыс­таў­шы­ся мо­ман­там, шчы­ра пры­знаў­ся, што ў яго ся­род кан­кур­сан­так ёсць фа­ва­рыт­ка — улас­ная жон­ка Юлія.

4

Свае фа­ва­рыт­кі бы­лі і ў гле­да­чоў, якія са­чы­лі за кон­кур­сам, а так­са­ма ў сты­ліс­таў, фа­то­гра­фаў і ў са­міх удзель­ніц кон­кур­су. Усе гэ­тыя сім­па­тыі вы­лі­лі­ся ў ты­ту­лы «Мі­сіс Фо­та», «Мі­сіс Эле­гант­насць», «Мі­сіс Су­час­ная ма­ма», «Мі­сіс Сяб­роў­ства» і «Мі­сіс гля­дац­кіх сім­па­тый». Жу­ры ж (не ве­да­ем, як ім гэ­та ўда­ло­ся, уліч­ва­ю­чы не­ве­ра­год­нае аба­ян­не ўсіх прэ­тэн­дэн­так) спы­ні­ла вы­бар уся­го на трох удзель­ні­цах. Не на­зы­ва­ю­чы ім­ёнаў, да­дзім пад­каз­кі: ад­на з фі­на­ліс­так прад­стаў­ляе ад­ра­зу два га­ра­ды і за­хап­ля­ец­ца страль­бой, дру­гая пра­цуе ў ту­ра­генц­тве і лю­біць па­да­рож­ні­чаць, а трэ­цяя, хоць і мае да­чы­нен­не да ма­дэль­на­га біз­не­су, час­та га­туе для бліз­кіх тор­ты. Ме­на­ві­та з гэ­тых жан­чын 18 мая гле­да­чы SMS-га­ла­са­ван­нем вы­бе­руць пер­шую «Мі­сіс Бе­ла­русь», якой і да­ста­нец­ца па­езд­ка на Маль­дзі­вы. Па­куль жа ка­ро­ну руч­ной ра­бо­ты з жэм­чу­гам і крыш­та­ля­мі Сва­роў­скі пры­ме­ра­лі ўсе тры фі­на­ліст­кі. Бо дзе­ля пры­го­жай кар­цін­кі тэ­ле­ві­зій­ні­кам да­вя­ло­ся за­пі­саць цы­ры­мо­нію ўзна­га­ро­джан­ня трой­чы ў роз­ных ва­ры­ян­тах. Так што шоу хоць і ад­бы­ло­ся, але інт­ры­га бу­дзе за­хоў­вац­ца яшчэ цэ­лыя тры тыд­ні.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Сё­ле­та ў Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзіць не адзін, а ад­ра­зу тры кон­кур­сы пры­га­жос­ці — ся­род дзяў­чат, муж­чын і жан­чын, якія ўжо ад­бы­лі­ся як жон­кі і ма­ці. Усе тры шоу ар­га­ні­за­тар — тэ­ле­ка­нал АНТ — ла­дзіць на гэ­тым тыд­ні, але ў тэ­ле­эфі­ры пер­шым бу­дзе па­ка­за­ны На­цы­я­наль­ны кон­курс пры­га­жос­ці «Міс Бе­ла­русь — 2014» — 2 мая (у пра­мой транс­ля­цыі).

Фі­нал кон­кур­су «Міс­тар Бе­ла­русь» за­пла­на­ва­ны для па­ка­зу 11 мая, «Мі­сіс Бе­ла­русь» мы ўба­чым 18-га. І не прос­та ўба­чым — пе­ра­мож­цаў кож­на­га з гэ­тых двух шоу ме­на­ві­та пад­час транс­ля­цыі вы­бе­руць гле­да­чы, раз­мер­ка­ваў­шы свае сім­па­тыі па­між тры­ма фі­на­ліс­та­мі, якіх вы­зна­чыць жу­ры.

Да­рэ­чы

Як рас­ка­за­ла кі­раў­нік ды­рэк­цыі спец­пра­ек­таў АНТ Ан­жэ­лі­на Мі­куль­ская, у тэ­ле­вер­сіі «Мі­сіс Бе­ла­русь» гле­да­чы ўпер­шы­ню ўба­чаць і ад­ва­рот­ны бок под­ыу­му. Пад­час шоу за за­сло­най бы­ло за­пі­са­на не­каль­кі ін­тэр­в'ю і сю­жэ­таў, якія да­зво­ляць больш поў­на ад­чуць ат­мас­фе­ру кон­кур­су.

Сён­ня ж у Па­ла­цы спор­ту прой­дзе фі­нал кон­кур­су «Міс­тар Бе­ла­русь — 2014», які ўпры­го­жыць не толь­кі сцэ­наг­ра­фія па­вод­ле твор­час­ці Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча, але так­са­ма вы­ступ­лен­не но­ва­га скла­ду гур­та «ВІА Гра». Са­мы пры­го­жы бе­ла­рус атры­мае ў якас­ці пры­за двух­тыд­нё­вае са­фа­ры ў Аф­ры­цы, а так­са­ма пра­ва прад­ста­віць Бе­ла­русь на на­ступ­ным кон­кур­се «Міс­тар све­ту».

А суд­дзі хто?

У жу­ры кон­кур­су «Мі­сіс Бе­ла­русь — 2014» увай­шлі:

- мас­так Анд­рэй Сма­ляк,

- ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най шко­лы пры­га­жос­ці Але­на Тро­іц­кая,

- сты­ліст Аляк­сандр Кі­ры­нюк,

- тэ­ле­вя­ду­чы АНТ Тэн­гіз Дум­ба­дзэ,

- за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Бе­ла­ру­сі Іна Афа­нась­е­ва,

- ды­зай­нер Лін­да На­мус,

- чэм­пі­ён Алім­пій­скіх гуль­няў у Со­чы Ан­тон Куш­нір,

- стар­шы­ня Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі фіт­не­су, май­стар спор­ту СССР па спар­тыў­най гім­нас­ты­цы На­тал­ля На­ва­жы­ла­ва,

- спя­вак Аляк­сандр Са­ла­ду­ха.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.