Вы тут

Стаў­ка на рэ­гі­ё­ны


На­пя­рэ­дад­ні пад­пі­сан­ня да­га­во­ра аб утва­рэн­ні Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за ўсё боль­шую ці­ка­васць уяў­ля­юць пра­мыс­ло­ва-ганд­лё­выя ста­сун­кі па­між дзяр­жа­ва­мі «мыт­най трой­кі» і ана­ліз рэ­аль­ных маг­чы­мас­цяў для па­ляп­шэн­ня су­пра­цоў­ніц­тва.

Па­тэн­цы­ял рэ­гі­ё­наў Пры гэ­тым пы­тан­ні стра­тэ­гіч­на­га ха­рак­та­ру, кштал­ту лік­ві­да­цыі вы­клю­чэн­няў і аб­ме­жа­ван­няў у сіс­тэ­ме адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры, ства­рэн­ня буй­ных ін­дуст­ры­яль­ных хол­дын­гаў, ар­га­ні­за­цыі ва­ен­на-пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі і інш., мо­гуць і па­він­ны рэ­гу­ля­вац­ца на між­ура­да­вым уз­роў­ні, але шэ­раг ін­шых ас­пек­таў ад­на­знач­на па­ві­нен быць ад­не­се­ны да кам­пе­тэн­цыі рэ­гі­ё­наў. У та­кіх аб­ста­ві­нах на­бы­ва­юць над­звы­чай­ную важ­насць ста­сун­кі па­між мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі га­ра­доў і ра­ё­наў, ад­но­сі­ны на ўзроў­ні ад­мі­ніст­ра­цыі асоб­ных прад­пры­ем­стваў. Та­кія па­няц­ці, як «дып­ла­ма­тыя га­ра­доў», «рэ­гі­я­наль­ная ін­тэ­гра­цыя», «рух па­бра­цім­ства», ва ўмо­вах ства­рэн­ня еў­ра­зій­ска­га пра­ек­та ста­нуць больш ак­ту­аль­ны­мі. Без­умоў­на, бу­ду­чы Еў­ра­зій­скі са­юз прой­дзе тым шля­хам, якім ужо кро­чыў пра­ект Са­юз­най дзяр­жа­вы Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі, а са­ма Са­юз­ная дзяр­жа­ва па­він­на вы­пра­ца­ваць но­выя фор­мы ін­тэ­гра­цыі, каб стаць пры­кла­дам і экс­пе­ры­мен­таль­най пля­цоў­кай для еў­ра­зій­ска­га зблі­жэн­ня. Іс­нуе не­аб­ход­насць бу­ду­чай сур'­ёз­най пра­цы дып­ла­ма­таў і за­ка­на­даў­цаў для та­го, каб «пад­цяг­нуць» ка­зах­стан­скіх парт­нё­раў і ін­шых па­тэн­цы­яль­ных удзель­ні­каў еў­ра­зій­скай іні­цы­я­ты­вы да ўзроў­ню ўжо іс­ну­ю­ча­га бе­ла­рус­ка-ра­сій­ска­га су­пра­цоў­ніц­тва. Ад­нак вы­нік гэ­тай ра­бо­ты на­пра­мую за­ле­жыць не толь­кі ад нар­мат­вор­чай і дып­ла­ма­тыч­най ак­тыў­нас­ці, але і ад плё­ну прак­тыч­на­га пры­мя­нен­ня но­вых нор­маў і пра­ві­лаў. На­прык­лад, у ме­жах Са­юз­най дзяр­жа­вы пад­пі­са­на больш за дзвес­це да­моў­ле­нас­цяў, пра­та­ко­лаў, ме­ма­ран­ду­маў, што рэ­гу­лю­юць двух­ба­ко­выя ад­но­сі­ны, а ў ад­ной толь­кі Мас­коў­скай воб­лас­ці на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 60 га­ра­доў, у якіх ёсць парт­нё­ры і па­бра­ці­мы на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Ад­нак якое якас­нае вы­мя­рэн­не ма­юць гэ­тыя да­га­во­ры ў су­пра­цоў­ніц­тве рэ­гі­ё­наў? На дум­ку Па­сла Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь Аляк­санд­ра Су­ры­ка­ва, «па­тэн­цы­ял для та­ко­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня яшчэ да­лё­ка не рэа­лі­за­ва­ны». Па­зі­тыў­ныя вы­ні­кі — па­куль за­слу­га дзяр­жа­вы Тым не менш ужо да­сяг­ну­тыя вы­ні­кі з'яў­ля­юц­ца да­стат­ко­ва вы­со­кі­мі, што яшчэ раз пад­крэс­лі­вае не­аб­ход­насць да­лей­шай ува­гі гэ­та­му кі­рун­ку. Сён­ня Бе­ла­русь — адзін з асноў­ных ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных парт­нё­раў Ра­сіі, і па вы­ні­ках 2013 го­да та­ва­ра­аба­рот між дзяр­жа­ва­мі склаў $39,72 млрд, пры гэ­тым бе­ла­рус­кі экс­парт — $16,83 млрд з рос­там экс­парт­ных па­каз­чы­каў на $520 млн да ўзроў­ню 2012 го­да. Та­кі вы­нік не­вя­лі­кай, у па­раў­на­нні з Ра­сі­яй, Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь цал­кам аб­вяр­гае за­клю­чэн­ні роз­на­га кштал­ту «кры­ты­каў», што за­яў­ля­юць аб ні­бы­та «не­су­мя­шчаль­нас­ці і не­су­ад­нос­нас­ці бе­ла­рус­кай і ра­сій­скай эка­но­мік» і па гэ­тай пры­чы­не пра­па­ну­юць ці то ўво­гу­ле ад­мо­віц­ца ад пра­ек­таў са­юз­най ін­тэ­гра­цыі, ці то зга­дзіц­ца на за­га­дзя не­раў­на­праў­ныя ўмо­вы пры­няц­ця ра­шэн­няў. Між тым ві­да­воч­на, што льві­ная до­ля та­кіх па­зі­тыў­ных вы­ні­каў па­куль усё ж ад­но­сіц­ца не да эфек­ту між­рэ­гі­я­наль­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ных адзі­нак, а да раз­віц­ця су­вя­зяў не­па­срэд­на па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і асоб­ны­мі ра­сій­скі­мі суб'­ек­та­мі. Нар­ма­тыў­ную ба­зу між­рэ­гі­я­наль­ных ста­сун­каў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі скла­да­юць 64 да­га­во­ры аб ганд­лё­ва-эка­на­міч­ным, на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ным і куль­тур­ным су­пра­цоў­ніц­тве, што ахоп­лі­ва­юць 60 ра­сій­скіх рэ­гі­ё­наў. Боль­шасць з гэ­тых па­гад­нен­няў (47 да­ку­мен­таў) за­клю­ча­на бе­ла­рус­кім бо­кам ад імя ўра­да. Для вы­ра­шэн­ня прак­тыч­ных пы­тан­няў ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных за­дач на тэ­ры­то­рыі РФ ство­ра­на сет­ка з 11 ад­дзя­лен­няў па­соль­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у рэ­гі­ё­нах Ра­сіі. Па­доб­ная дзяр­жаў­ная пры­сут­насць цал­кам зра­зу­ме­лая з улі­кам спе­цы­фі­кі бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі, дзе ка­ля 70% да­баў­ле­най вар­тас­ці пры­хо­дзіц­ца на дзярж­сек­тар. Эка­на­міч­ная лі­нія Бе­ла­ру­сі ў Ра­сіі з'яў­ля­ец­ца да­стат­ко­ва эфек­тыў­най: у 2013 го­дзе Бе­ла­русь ме­ла ад­но­сі­ны ўза­ем­на­га ганд­лю з усі­мі 80 рэ­гі­ё­на­мі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, з ха­рак­тэр­ным для боль­шас­ці вы­пад­каў рос­там асноў­ных ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных па­каз­чы­каў. Асноў­ны­мі парт­нё­ра­мі на­шай кра­і­ны ста­лі Маск­ва, Санкт-Пе­цяр­бург, Та­тар­стан, Баш­кар­та­стан, Уд­мур­ція, Перм­скі край, а так­са­ма Бран­ская, Мас­коў­ская, Сма­лен­ская і Цю­мен­ская воб­лас­ці. «Ку­пі-пра­дай» — больш не ас­но­ва між­рэ­гі­я­наль­на­га су­пра­цоў­ніц­тва Але не толь­кі ганд­лё­выя па­каз­чы­кі пры­ма­юц­ца за асно­ву між­рэ­гі­я­наль­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. На пер­шы план усё больш вы­хо­дзяць су­мес­ныя пра­мыс­ло­выя пра­ек­ты на асно­ве ка­а­пе­ра­цыі бе­ла­рус­кіх і ра­сій­скіх вы­твор­цаў. Як слуш­на ад­зна­чыў кі­раў­нік ад­дзе­ла Па­соль­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў Сма­лен­ску Мі­ка­лай Куц­ко, «ад­но­сі­ны па­між рэ­гі­ё­на­мі даў­но не бу­ду­юц­ца на прын­цы­пе «ку­пі-пра­дай». На­прык­лад, Сма­лен­скі за­вод ха­ла­дзіль­ні­каў ра­зам з бе­ла­рус­кім МЗХ «Ат­лант» вы­пус­кае ўжо больш за 200000 ха­ла­дзіль­ні­каў што­год, а ство­ра­нае ў Сма­лен­ску су­мес­нае прад­пры­ем­ства за тры га­ды са­бра­ла больш за 7 ты­сяч трак­та­роў МТЗ. «Дач­ка» «Гом­сель­ма­ша» ў го­ра­дзе Бран­ску мае вы­твор­часць аб'­ёмам ка­ля 2000 кам­бай­наў што­год, рэа­лі­зуе пра­дук­цыю ў 60 рэ­гі­ё­наў РФ і атрым­лі­вае кам­плек­ту­ю­чыя з больш чым 60 ра­сій­скіх прад­пры­ем­стваў. Та­кія ад­но­сі­ны пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі ва ўмо­вах ства­рэн­ня адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры да­юць пад­ста­ву ка­заць не толь­кі аб ін­та­рэ­сах не­па­срэд­на бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў, але аб кон­ту­рах уз­нік­нен­ня транс­на­цы­я­наль­ных кар­па­ра­цый з пры­цяг­нен­нем маг­чы­мас­цяў і ка­пі­та­лу Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Ка­зах­ста­на. Ме­на­ві­та та­кія ТНК у роз­ных га­лі­нах эка­но­мі­кі па­він­ны стаць ас­но­вай раз­віц­ця Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, для ча­го яшчэ больш мэ­та­згод­най вы­гля­дае ак­ты­ві­за­цыя між­рэ­гі­я­наль­ных су­вя­зяў. Рэ­гі­я­наль­ная перс­пек­ты­ва Ма­ю­чы доб­рыя вы­ні­кі на ўзроў­ні дзяр­жа­вы, Бе­ла­русь па­він­на ак­тыў­ней раз­ві­ваць кан­так­ты з парт­нё­ра­мі на мяс­цо­вым уз­роў­ні, у тым лі­ку ў сфе­ры пры­ват­на­га сек­та­ра, дзей­насць яко­га не па­він­на зво­дзіц­ца вы­ключ­на да спе­ку­ля­цый­ных ад­но­сін. Та­кія га­лі­ны, як лёг­кая пра­мыс­ло­васць, пе­ра­пра­цоў­ка сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі, вы­твор­часць бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў, не мо­гуць быць прад­ме­там між­ура­да­ва­га рэ­гу­ля­ван­ня, ад­нак ма­юць важ­нае зна­чэн­не ў фар­ма­ван­ні по­бы­ту і скла­да­юць ін­дуст­ры­яль­ны воб­раз лю­бой дзяр­жа­вы. У гэ­тым кі­рун­ку для «дып­ла­ма­тыі га­ра­доў», пра­цы між­рэ­гі­я­наль­ных біз­нес-аса­цы­я­цый і дзе­ла­вых са­ве­таў за­ста­ец­ца шы­ро­кае по­ле маг­чы­мас­цяў, якое па­трэб­на асво­іць з най­боль­шай ка­рыс­цю.

Аляк­санд­р Шпа­коў­скі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.