Вы тут

На­вош­та пра­гра­міс­ту «Ў»


або Як на­ву­чыць кам­п'ю­тар «раз­маў­ляць» па-бе­ла­рус­ку?

Тое, што кам­п'ю­та­ры ста­лі не прос­та важ­най, а са­праў­ды не­ад'­ем­най част­кай на­ша­га жыц­ця, на­ват не аб­мяр­коў­ва­ец­ца. Пра­ца, ву­чо­ба, баў­лен­не ча­су — усё гэ­та сён­ня ад­бы­ва­ец­ца пры да­па­мо­зе кам­п'ю­тар­най тэх­ні­кі. А вось су­стрэць у гэ­тым элект­рон­ным све­це бе­ла­рус­кую мо­ву скла­да­на. Буй­ныя кам­па­ніі, што зай­ма­юц­ца вы­пус­кам пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня, час­цей за ўсё не звяр­та­юць ува­гі на тое, што ў Бе­ла­ру­сі дзве дзяр­жаў­ныя мо­вы. Ся­род лю­дзей, якія не за­ха­це­лі мі­ры­цца з та­кой сі­ту­а­цы­яй, — Алесь БУ­ЛОЙ­ЧЫК, пра­гра­міст і пе­ра­клад­чык на бе­ла­рус­кую мо­ву. Мы су­стрэ­лі­ся з ім, каб да­ве­дац­ца, ці маг­чы­ма зра­біць вір­ту­аль­ны свет больш бе­ла­рус­кім.

1— Алесь, на­па­чат­ку рас­ка­жы­це, што гэ­та для вас уво­гу­ле — пра­ца па пе­ра­кла­дзе пра­грам?

— На­са­мрэч, я не на­зваў бы ся­бе ме­на­ві­та пе­ра­клад­чы­кам. Па пра­фе­сіі я пра­гра­міст, пра­цую ў ад­ной з буй­ных ІT-кам­па­ній. У пе­ра­клад­чыц­кіх пра­ек­тах па­кі­даю за са­бой тое, што ўмею ра­біць лепш, — тэх­ніч­ную пра­цу. А вось улас­на пе­ра­кла­дам звы­чай­на зай­ма­юц­ца мае па­плеч­ні­кі, якім гэ­та больш да­спа­до­бы. Не бу­ду пе­ра­ліч­ваць іх усіх: ба­ю­ся не ўзга­даць і па­крыў­дзіць ка­гось­ці, бо гэ­та са­праў­ды ка­лек­тыў­ная, а не ін­ды­ві­ду­аль­ная пра­ца.

Пе­ра­клад пра­грам на мо­ву — гэ­та хо­бі, тое, што я раб­лю ў воль­ны ад пра­цы час. На­вош­та? У пер­шую чар­гу та­му, што гэ­та­га ня­ма. Ну і нель­га за­бы­вац­ца на та­кую рэч, як шчас­це твор­цы. Я лі­чу, што ў кож­на­га ча­ла­ве­ка па­ві­нен быць ней­кі за­ня­так для ду­шы. Я яшчэ ад­зна­чыў бы той мо­мант, што бе­ла­рус­кая мо­ва ў элект­рон­ным све­це па­чу­вае ся­бе тро­хі лепш, чым у рэ­аль­ным жыц­ці. Гэ­та да­ты­чыц­ца ў пер­шую чар­гу ін­тэр­нэ­ту. І та­му трэ­ба ства­раць умо­вы для та­го, каб бе­ла­рус­ка­моў­ны ча­ла­век ад­чу­ваў ся­бе ў вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці мак­сі­маль­на кам­форт­на.

— Пра­гра­міст і мо­ва — ці­ка­вае спа­лу­чэн­не. Звы­чай­на мо­ва аса­цы­і­ру­ец­ца з прад­стаў­ні­ка­мі гу­ма­ні­тар­ных спе­цы­яль­нас­цяў...

— Не ду­маю, што та­кое сцвяр­джэн­не спра­вяд­лі­вае. Ме­на­ві­та ў пра­гра­місц­кай су­поль­нас­ці шмат лю­дзей, якія ці­ка­вяц­ца ай­чын­най куль­ту­рай і, у пры­ват­нас­ці, мо­вай. Бе­ла­рус­ка­моў­ны пра­гра­міст — зу­сім не рэд­касць.

Мая сям'я рус­ка­моў­ная, і ў шко­ле бе­ла­рус­кай мо­вай я асаб­лі­ва не ці­ка­віў­ся. Юнац­тва прый­шло­ся як­раз на ад­ра­джэн­скую хва­лю кан­ца 1980-х — па­чат­ку 1990-х. Та­ды я па­чаў чы­таць бе­ла­рус­ка­моў­ную прэ­су, лі­та­ра­ту­ру, па­чаў ці­ка­віц­ца гра­мад­скім жыц­цём. Усё гэ­та зра­бі­ла свой унё­сак. З раз­віц­цём ін­тэр­нэ­ту маг­чы­мас­ці вы­ву­чаць мо­ву па­шы­ры­лі­ся: бе­ла­рус­ка­моў­нае ася­род­дзе на фо­ру­мах і ў са­цы­яль­ных сет­ках, дзя­сят­кі пе­ра­кла­дзе­ных філь­маў, вя­лі­кая коль­касць кніг і ар­ты­ку­лаў у се­ці­ве.

— Алесь, ча­му су­свет­ныя кар­па­ра­цыі, якія зай­ма­юц­ца рас­пра­цоў­кай пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня, звы­чай­на не на­да­юць ува­гі бе­ла­рус­кай мо­ве?

— Усё вель­мі прос­та. Ла­ка­лі­за­цыя пра­грам звы­чай­на ад­бы­ва­ец­ца тры­ма шля­ха­мі. Пер­шы — са­мы прос­ты, на­за­вём яго па­тра­ба­валь­ным — ка­лі па­куп­нік «соф­та» па­тра­буе ад па­стаў­шчы­ка пе­ра­кла­даць пра­гра­мы на абедз­ве дзяр­жаў­ныя мо­вы. На жаль, у нас па­куп­ні­кі та­кіх па­тра­ба­ван­няў не прад'­яў­ля­юць. Зра­зу­ме­ла, што, ка­лі рас­пра­цоў­шчык мае маг­чы­масць не вы­кон­ваць ліш­нюю пра­цу, ён ра­біць яе не бу­дзе.

2Хоць, шчы­ра ка­жу­чы, бы­ва­юць і вы­клю­чэн­ні. Гэ­та як­раз і ёсць дру­гі шлях — ка­лі са­ма кам­па­нія хо­ча пад­тры­маць свой ста­тус і па­ка­заць, што яна па­ва­жае куль­ту­ру кра­і­ны, ці­ка­віц­ца ёй. Іс­нуе і ва­ры­янт, ка­лі кам­па­нія дае маг­чы­масць ра­біць пе­ра­клад сва­іх пра­грам ней­кай су­по­лцы за­ці­каў­ле­ных лю­дзей. Яск­ра­вы прык­лад — кар­па­ра­цыя Google, най­буй­ней­шы ў све­це ін­тэр­нэт-по­шу­ка­вік. Вя­лі­кая коль­касць сэр­ві­саў гэ­тай кам­па­ніі пе­ра­кла­дзе­на на бе­ла­рус­кую мо­ву, і кож­ны мо­жа імі ка­рыс­тац­ца. Сер­віс Google Translate да­зва­ляе зра­біць ан­лайн-пе­ра­клад лю­бо­га тэкс­ту на бе­ла­рус­кую мо­ву з ін­шых, і на­ад­ва­рот. У са­май па­пу­ляр­най у све­це апе­ра­цый­най сіс­тэ­ме для смарт­фо­наў пад наз­вай Androіd, якую рас­пра­цоў­вае ўсё той жа Google, мож­на ўво­дзіць тэкст па-бе­ла­рус­ку. І, ска­жу па сак­рэ­це, на­ват ін­тэр­фейс не­ка­то­рых пры­лад гэ­тай апе­ра­цый­най сіс­тэ­мы ўжо пе­ра­кла­дзе­ны на мо­ву. Вось толь­кі пра­ца­ваць з ім па­куль што не­маг­чы­ма: бе­ла­рус­кая ла­ка­лі­за­цыя ад­сут­ні­чае ў спі­се сіс­тэм­ных. Але бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што хут­ка ўсё зме­ніц­ца да леп­ша­га.

Трэ­ці шлях — так зва­ны «оў­пэн сорс» (ад англ. open source — лі­та­раль­на «ад­кры­тая кры­ні­ца»), тое, чым у пры­ват­нас­ці, мы і зай­ма­ем­ся. Пе­ра­клад на­ма­ган­ня­мі са­міх ка­рыс­таль­ні­каў. І тут ані­я­кіх аб­ме­жа­ван­няў ня­ма. Бя­ры і ра­бі.

— А ці трэ­ба быць пра­фе­сі­я­на­лам у све­це пра­гра­ма­ван­ня, каб зай­мац­ца пе­ра­кла­дам пра­грам?

— Зу­сім не­аба­вяз­ко­ва, ка­лі ты пра­цу­еш не адзін. Зра­зу­ме­ла, у та­кой пра­цы ёсць тэх­ніч­ныя мо­ман­ты, але іх пры­клад­на 20 пра­цэн­таў ад уся­го аб'­ёму пра­цы. Усё ас­тат­няе — на­ту­раль­на пе­ра­клад, а гэ­та ўжо мо­жа ра­біць і ча­ла­век, які з кам­п'ю­та­рам зна­ё­мы на бы­та­вым уз­роў­ні. Праб­ле­ма ў ін­шым: вель­мі цяж­ка знай­сці лю­дзей, якія ха­це­лі б вы­дат­коў­ваць свой час і зай­мац­ца гэ­тым. Пе­ра­клад па­тра­буе вель­мі кар­пат­лі­вай і, звы­чай­на, што­дзён­най пра­цы.

— Які­мі пра­ек­та­мі вы га­на­ры­це­ся або лі­чы­це іх са­мы­мі важ­ны­мі?

— Мы зра­бі­лі бе­ла­рус­кую ла­ка­лі­за­цыю апе­ра­цый­най сіс­тэ­мы для пер­са­наль­ных кам­п'ю­та­раў Wіndows 7, пе­ра­клад апе­ра­цый­най сіс­тэ­мы для смарт­фо­наў Androіd. Ства­ры­лі бе­ла­рус­ка­моў­ную рас­клад­ку для вір­ту­аль­най кла­ві­я­ту­ры AnySoft Keyboard. За­раз пра­цу­ем над пе­ра­кла­дам карт і на­ві­га­цыі для Androіd-смарт­фо­наў OsmAnd Maps & Navіgatіon. Ме­на­ві­та ў апош­нім пра­ек­це мне па­да­ец­ца вель­мі ўда­лым агуч­ван­не на­ві­га­та­ра, які пад­каз­вае ка­рыс­таль­ні­ку (звы­чай­на, кі­роў­цу) да­ро­гу. Гук мы за­піс­ва­лі на пра­фе­сій­най сту­дыі, і атры­ма­ла­ся вель­мі ня­дрэн­на. На­ват рус­ка­моў­ныя ка­рыс­таль­ні­кі ад­зна­чы­лі, што ін­фар­ма­тыў­насць на­ша­га на­ві­га­та­ра атры­ма­ла­ся леп­шай за іх.

— Ці ад­соч­ва­е­це вы да­лей­шы шлях ва­шых пра­ек­таў? Уво­гу­ле, на­коль­кі за­па­тра­ба­ва­ны бе­ла­рус­ка­моў­ны «софт» ся­род са­міх ка­рыс­таль­ні­каў?

— Дак­лад­на ма­гу ска­заць, што спа­жы­вец для іх зна­хо­дзіц­ца. Але па­пу­ляр­насць вель­мі за­ле­жыць ад та­го, на­коль­кі прос­та пе­ра­клад уста­лёў­ва­ец­ца. На­прык­лад, бе­ла­рус­кая ла­ка­лі­за­цыя Androіd па­тра­буе пра­воў так зва­на­га root-ка­рыс­таль­ні­ка (спе­цы­яль­ныя пра­вы па кі­ра­ван­ні смарт­фо­нам, якія звы­чай­на не пра­да­стаў­ля­юц­ца вы­твор­ца­мі апа­ра­таў, а атрым­лі­ва­юц­ца ўла­даль­ні­ка­мі тэ­ле­фо­наў са­ма­стой­на). Ну і, без­умоў­на, ад та­го, ці чу­лі лю­дзі ўво­гу­ле пра іс­на­ван­не та­кіх пе­ра­кла­даў. Ка­лі на­зы­ваць ліч­бы, то бе­ла­рус­кую рас­клад­ку для AnySoft Keyboard уста­ля­ва­лі не­каль­кі ты­сяч ка­рыс­таль­ні­каў, больш за ты­ся­чу ча­ла­век за­гру­зі­лі пе­ра­клад для Androіd. Спа­дзя­ю­ся, што гэ­та не мак­сі­маль­на маг­чы­мыя ліч­бы.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Да­па­маг­чы з пе­ра­кла­дам пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня і карт на бе­ла­рус­кую мо­ву мож­на, звя­заў­шы­ся з Але­сем Бу­лой­чы­кам праз элект­рон­ную пош­ту: alex73maіl@gmaіl.com.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.