Вы тут

Ад «цяжкага» панядзелка да святой нядзелі


На­шы прод­кі маг­лі прад­каз­ваць бу­ду­чае ча­ла­ве­ка па тым, у які дзень тыд­ня ён на­ра­дзіў­ся. Пра­па­ну­ем і вам па­раў­наць ры­сы свай­го ха­рак­та­ру ў за­леж­нас­ці ад дня на­ра­джэн­ня.

1. Ха­рак­тар у на­ро­джа­ных у па­ня­дзе­лак, як пра­ві­ла, ра­шу­чы і ўпар­ты. Мно­гае ў іх жыц­ці за­ле­жыць ад на­строю. Ка­лі вы бу­дзе­це пры­ста­ваць да та­ко­га ча­ла­ве­ка з ма­раль­ны­мі па­ву­чан­ня­мі, то на­ткня­це­ся на жа­ле­за­бе­тон­ную сця­ну, а то і на­бу­дзе­це ў яго асо­бе во­ра­га. На­ро­джа­ныя ў па­ня­дзе­лак лю­бяць па­га­ва­рыць, але больш за ўсё яны лю­бяць, каб іх слу­ха­лі і пе­ры­я­дыч­на хва­лі­лі. Не да­юць у доўг і пра свае даў­гі хут­ка за­бы­ва­юць. Пры гэ­тым яны заў­сё­ды пры­кмя­ча­юць про­ма­хі і хі­бы ін­шых. Ад­нак тыя, хто на­ра­дзіў­ся блі­жэй да ве­ча­ра, мяк­чэй­шыя па на­ту­ры і больш ду­шэў­ныя.

2. На­ро­джа­ныя ў аў­то­рак

час­цей за ўсё су­ту­лыя, смуг­лыя, з ка­рот­кай спар­тыў­най стрыж­кай, тро­хі не­ахай­ныя. У та­кіх лю­дзей ад­сут­ні­чае па­чуц­цё са­рам­лі­вас­ці, та­му здра­ды іх не здзіў­ля­юць. Ама­та­ры спрэ­чак. У той жа час яны ад­важ­ныя, сва­іх у бя­дзе не кі­нуць, аба­вяз­ко­ва прый­дуць на да­па­мо­гу. Да ста­рас­ці гэ­тыя лю­дзі да­ся­га­юць знач­ных пос­пе­хаў, на­за­па­шва­юць доб­ры ка­пі­тал, пра што зда­га­дац­ца не­маг­чы­ма, бо яны ўме­юць маў­чаць.

3. Той, хто на­ра­дзіў­ся ў се­ра­ду, як пра­ві­ла, пры­го­жы, стат­ны, са­ма­лю­бі­вы, чыс­та­сар­дэч­ны, ва­ло­дае лёг­кім но­ра­вам. Для ся­мей­на­га жыц­ця не бы­вае лю­дзей больш вер­ных. Пры ўсіх сва­іх вы­дат­ных якас­цях у ду­шы яны не­шчас­лі­выя і са­мот­ныя, у сям'і іх час­та крыў­дзяць. Што ты­чыц­ца ба­гац­ця, то яго прос­та ня­ма: яно «не пры­жы­ва­ец­ца» по­бач з гэ­ты­мі людзь­мі, та­му што «ў се­ра­ду ра­ні­цай на­ра­дзіў­ся». Але ў на­ро­дзе га­ва­ры­лі яшчэ і так: «У се­ра­ду на­ра­дзі­ла­ся, да ўся­го пры­га­дзі­ла­ся».

4. Лю­дзі, на­ро­джа­ныя ў чац­вер, ма­юць пры­го­жую знеш­насць: свет­лы твар са зда­ро­вай чыр­ван­ню, яс­ныя во­чы. Не про­сяць па­зы­кі — лепш бу­дуць га­ла­даць. Не рас­піх­ва­юць ін­шых лок­ця­мі дзе­ля сва­ёй кар'­е­ры, не чы­та­юць ма­ра­лі. Смач­на га­ту­юць і лю­бяць пры­маць гас­цей, доб­ра спя­ва­юць. На­ро­джа­ныя ў чац­вер — са­праўд­ныя сяб­ры, кла­пат­лі­выя баць­кі і ма­ці. Утуль­насць і спа­кой ша­ну­юць больш за ўсё.

5. На­ро­джа­ныя ў пят­ні­цу — доб­рыя, ад­кры­тыя, твор­чыя лю­дзі. Лю­бяць му­зы­ку, лі­та­ра­ту­ру, спра­бу­юць пі­саць са­мі, доб­ра ма­лю­юць, іг­ра­юць на му­зыч­ных ін­стру­мен­тах. Ка­лі атрым­лі­ва­юць доб­рую аду­ка­цыю, то да­ся­га­юць знач­ных вы­шынь. Больш за ўсё ў іх раз­ві­та па­чуц­цё спа­чу­ван­ня да сла­бых і без­да­па­мож­ных.

6. На­ро­джа­ныя ў су­бо­ту ме­лан­ха­ліч­ныя, тро­хі бурк­лі­выя, ад­нак пас­ля вы­плес­ку гне­ву ста­ра­юц­ца хут­чэй за­гла­дзіць сваю ві­ну. Яны не су­праць па­жы­віц­ца за чу­жы кошт, лі­чаць ся­бе вель­мі ра­зум­ны­мі, та­му рэд­ка слу­ха­юць чу­жыя па­ра­ды. Да ста­рас­ці вы­гля­да­юць строй­ны­мі, на­ват су­хар­ля­вы­мі. Не лю­бяць пры­ха­рош­вац­ца, іх ад­роз­ні­вае ста­ра­мод­ная воп­рат­ка.

7. У на­ро­джа­ных у ня­дзе­лю час­та шчас­лі­вы лёс. Ся­род іх больш за ўсё на­чаль­ні­каў, на­ву­коў­цаў, пал­ка­вод­цаў, му­зы­кан­таў, мас­та­коў, а так­са­ма доў­га­жы­ха­роў. Ка­лі рап­там ім пры­хо­дзіц­ца цяж­ка хва­рэць, то ў са­мы кры­тыч­ны мо­мант у іх з'яў­ля­ец­ца дру­гое ды­хан­не. Пра та­кіх лю­дзей ка­за­лі: «У яго ру­ках жы­ве шчас­це». Ім ве­раць, на іх спа­дзя­юц­ца, ім ах­вот­на па­зы­ча­юць гро­шы, да­ру­юць лю­быя пра­він­нас­ці.

Ак­са­на КА­ТО­ВІЧ, Ян­ка КРУК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.