Вы тут

Ура, канікулы!


22 са­ка­ві­ка мі­не са­мая працяглая школь­ная чвэрць і пач­нуц­ца доў­га­ча­ка­ныя вяс­но­выя ка­ні­ку­лы. Цэ­лы ты­дзень школь­ні­кі бу­дуць ад­па­чы­ваць і на­бі­рац­ца сіл.

Ад­нак у гэ­тыя дні дзве­ры школ і гім­на­зій не за­чы­няц­ца. Там бу­дуць пра­ца­ваць дзі­ця­чыя ла­ге­ры, клу­бы па ін­та­рэ­сах і гурт­кі.

Да ка­ні­кул так­са­ма пад­рых­та­ва­лі­ся тэ­ат­ры, кі­на­тэ­ат­ры, біб­лі­я­тэ­кі, фі­лар­мо­нія. У Мін­ску ў рам­ках ак­цыі «Вяс­но­вы квад­рат» прой­дуць ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя ча­ты­ром ві­дам мас­тац­тва: му­зы­цы, тэ­ат­ру, кі­но і лі­та­ра­ту­ры.

На­прык­лад, у кож­най дзі­ця­чай біб­лі­я­тэ­цы го­ра­да прой­дуць тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы, тур­ні­ры, ра­ніш­ні­кі, ак­цыі, су­стрэ­чы з дзі­ця­чы­мі пісь­мен­ні­ка­мі і жур­на­ліс­та­мі дзі­ця­чых ча­со­пі­саў і га­зет. На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі ар­га­ні­зуе для школь­ні­каў спар­тыў­на-цыр­ка­вое прад­стаў­лен­не «Цырк. Цырк. Цырк», на якім вы­сту­піць цыр­ка­вая сту­дыя «Бе­лая Русь». Су­пра­цоў­ні­кі біб­лі­я­тэ­кі спа­дзя­юц­ца, што та­кім чы­нам мож­на вы­клі­каць у школь­ні­каў боль­шую ці­ка­васць да кні­гі.

Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная фі­лар­мо­нія ча­кае дзя­цей на дзве лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ныя пра­гра­мы: «Ка­лі вы вет­лі­выя» і «Як прынц ня­вес­ту ад­шу­каў, ці На­ве­ла пра тан­цы».

У дні ка­ні­кул ад­зна­ча­ец­ца Між­на­род­ны дзень тэ­ат­ра (27 са­ка­ві­ка). Та­му школь­ні­кі і мо­ладзь, на­прык­лад, у Тэ­ат­ры юна­га гле­да­ча, Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­ат­ры ля­лек, Бе­ла­рус­кім паэ­тыч­ным тэ­ат­ры ад­на­го ак­цё­ра «Зьніч» змо­гуць уба­чыць шмат ці­ка­вых па­ста­но­вак.

На пля­цоў­ках кі­на­тэ­ат­раў у дні ка­ні­кул рас­па­чы­на­ец­ца кі­на­фес­ты­валь «Са­ка­ві­чок». Па тра­ды­цыі, ад­крыц­цё фес­ты­ва­лю ад­бу­дзец­ца ў кі­на­тэ­ат­ры «Каст­рыч­нік». У До­ме кі­но 24 са­ка­ві­ка мож­на бу­дзе ўба­чыць но­вую кар­ці­ну «Бе­ла­русь­філь­ма» — «Кін­дэр-Ві­лей­скі пры­від». А ў кі­на­тэ­ат­ры «Пі­я­нер» пе­рад па­ка­зам кі­на­філь­маў і мульт­філь­маў юных гле­да­чоў ча­кае ці­ка­вая пра­гра­ма з кон­кур­са­мі і вік­та­ры­на­мі.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.