Вы тут

Кры­м аб­вяс­ціў не­за­леж­насць


Пар­ла­мент Крыма аб­вяс­ціў паў­вост­раў не­за­леж­най дзяр­жа­вай. У па­ста­но­ве, пры­ня­тай дэ­пу­та­та­мі на па­за­чар­го­вай се­сіі 17 са­ка­ві­ка, ад­зна­ча­ец­ца, што з гэ­та­га дня на тэ­ры­то­рыі паў­вост­ра­ва пе­ра­ста­юць дзей­ні­чаць укра­ін­скія за­ко­ны і дзяр­жаў­ныя ор­га­ны Укра­і­ны, а дзяр­жаў­ная ўлас­насць Укра­і­ны пе­ра­хо­дзіць у рас­па­ра­джэн­не Кры­ма. Аб­вя­шчэн­не не­за­леж­нас­ці, на­га­да­ем, пра­ду­гледж­ва­ла­ся дэк­ла­ра­цы­яй, пры­ня­тай дэ­пу­та­та­мі не­за­доў­га да рэ­фе­рэн­ду­му аб уз'­яд­нан­ні з Ра­сі­яй. Пас­ля аб'­явы аб но­вым ста­ту­се, згод­на з да­ку­мен­там, Крым звер­нец­ца да РФ з афі­цый­най прось­бай аб да­лу­чэн­ні ў якас­ці суб'­ек­та фе­дэ­ра­цыі.

Вы­ні­кі рэ­фе­рэн­ду­му 17 са­ка­ві­ка за­цвер­дзіў так­са­ма га­рад­скі са­вет Се­ва­сто­па­ля, дзе рэ­фе­рэн­дум пра­во­дзіў­ся асоб­на. Боль­шасць з тых, хто га­ла­са­ваў, так­са­ма вы­сту­пі­ла за да­лу­чэн­не да РФ. Рэ­фе­рэн­дум у Кры­ме ад­быў­ся 16 са­ка­ві­ка. Па афі­цый­ных звест­ках, больш за 96 пра­цэн­таў тых, хто ўдзель­ні­чаў у га­ла­са­ван­ні, вы­ка­за­лі­ся за да­лу­чэн­не да РФ. Ула­ды Укра­і­ны лі­чаць пле­біс­цыт не­за­кон­ным. Тым ча­сам ста­ла вя­до­ма, што прэ­зі­дэнт Ра­сіі Ула­дзі­мір Пу­цін 18 са­ка­ві­ка вы­сту­піць пе­рад ра­сій­скі­мі пар­ла­мен­та­ры­я­мі і кі­раў­ні­ка­мі рэ­гі­ё­наў у су­вя­зі з рэ­фе­рэн­ду­мам у Кры­ме.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.