Хто мае права на штомесячную або аднаразовую сацыяльную дапамогу і якія сёння іх памеры? Ад чаго яны залежаць? Каму прызначаецца дапамога па аплаце паслуг ЖКГ? Колькі разоў можна звярнуцца па дапамогу на падгузкі?..
Гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце задаць намесніку міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандру Аляксеевічу Румаку ў ходзе прамой тэлефоннай лініі «Падтрымка насельніцтва праз сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі», якая адбудзецца ў рэдакцыі «Звязды» сёння. Тэлефануйце па нумары:
(8-017) 287 18 66
з 11 да 12 гадзін.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?