Вы тут

Творы Дастаеўскага як крыніца эканамічнай інфармацыі


Як аба­ра­ніць ся­бе пры ка­ры­стан­ні фі­нан­са­вы­мі па­слу­га­мі?

Мож­на ска­заць, што амаль кож­ны з нас ха­ця б адзін раз быў Рас­коль­ні­ка­вым ці ледзь ім не стаў. У тым сэн­се, што звяр­та­лі­ся да ба­бу­лі-пра­цэнт­шчы­цы па па­зы­ку. Толь­кі сён­ня функ­цыі та­кой не­пры­ем­най, сквап­най ста­рой вы­кон­ва­юць мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі і бан­кі. Ды і вы­гля­да­юць яны ўжо не так брыд­ка: пры­ця­галь­ная рэ­кла­ма, усмеш­лі­вы пер­са­нал і гэ­так да­лей. Ад­нак ёсць і ў гэ­тай бо­чач­цы мё­ду ма­ле-е-енеч­кая лы­жач­ка дзёг­цю. Пра­цэн­ты...

18-27

Са­чыць за тым, коль­кі за­ста­ло­ся?

«Аба­ро­на пра­воў спа­жыў­цоў фі­нан­са­вых па­слуг ажыц­цяў­ля­ец­ца ў на­шай кра­і­не ў ад­па­вед­нас­ці з За­ко­нам «Аб аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў» і ні­чым не ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ін­шых га­лін дзе­ян­ня гэ­та­га да­ку­мен­та, — па­ве­дам­ляе Іры­на Ба­рыш­ні­ка­ва, на­чаль­нік упраў­лен­ня аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў і кант­ро­ля за рэ­кла­май Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю. — Упаў­на­ва­жа­ным ор­га­нам у гэ­тай сфе­ры з'яў­ля­ец­ца Нац­банк, а так­са­ма Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў». Прад­стаў­ні­ца Мін­ганд­лю сцвяр­джае, што за апош­ні час пра­ве­дзе­на вя­лі­кая пра­ца ў сфе­ры рэ­гу­ля­ван­ня бан­каў­скіх па­слуг: бы­лі ўне­се­ны зме­ны ў Бан­каў­скі ко­дэкс. «І сён­ня бан­кі аба­вя­за­ны пра­да­стаў­ляць крэ­ды­ты, указ­ва­ю­чы ў да­га­во­ры пра­цэнт­ную стаў­ку і су­му, якую мы па­він­ны вяр­таць па крэ­ды­це. Ней­кіх ін­шых, скры­тых пла­ця­жоў не па­він­на быць. А так­са­ма ў но­вы За­кон «Аб рэ­кла­ме», які ўсту­піў у сі­лу ў лі­пе­ні 2013 го­да, уне­се­на па­тра­ба­ван­не, што ка­лі ў рэ­кла­ме ідзе раз­мо­ва аб пры­цяг­нен­ні гра­шо­вых срод­каў і ў да­га­во­ры ёсць пункт, па якім банк у ад­на­ба­ко­вым па­рад­ку мо­жа змя­ніць пра­цэнт­ную стаў­ку, то ў рэ­кла­ме гэ­тыя звест­кі па­він­ны аба­вяз­ко­ва пры­сут­ні­чаць».

Вар­та ад­зна­чыць, спе­цы­я­ліст­ка лі­чыць, што фі­нан­са­вая аду­ка­ва­насць за­клю­ча­ец­ца не толь­кі ва ўмен­ні пра­віль­на чы­таць да­га­вор і гэ­так да­лей, але і ў ад­каз­ным стаў­лен­ні да сва­іх гро­шай: «Трэ­ба ўмець ра­біць уз­ва­жа­ны вы­бар пе­рад тым, як за­клю­чаць крэ­дыт­ны да­га­вор. Ацэнь­ваць свой бюд­жэт. Та­кой асве­це маг­лі б спры­яць не­ка­то­рыя сэр­ві­сы бан­каў. На­прык­лад, мно­гія бан­кі аказ­ва­юць па­слу­гі SMS-бан­кін­гу (пас­ля раз­лі­ку па карт­цы тут жа пры­хо­дзіць па­ве­дам­лен­не аб тым, коль­кі зня­та срод­каў). Ад­нак у гэ­тым вы­пад­ку ха­це­ла­ся б атры­маць да­дат­ко­вую ін­фар­ма­цыю аб тым, коль­кі гро­шай за­ста­ло­ся на ра­хун­ку. Гэ­та бу­дзе пры­ву­чаць лю­дзей да кант­ро­лю за вы­дат­ка­мі». Пра важ­насць ад­каз­на­га стаў­лен­ня да сва­іх фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цяў свед­чыць і та­кі прык­лад: «Да нас звяр­нуў­ся адзін гра­ма­дзя­нін. Скар­дзіц­ца: «Я на­пі­саў пісь­мы пра­даў­цам, каб яны не пра­да­ва­лі май­му сы­ну-сту­дэн­ту ў крэ­дыт. Бо пас­ля рас­плач­ва­ю­ся ўсё роў­на я».

Аба­ро­на крэ­ды­та­атры­маль­ні­ка пра­ду­гле­джа­на і нор­май ін­струк­цыі На­цы­я­наль­на­га бан­ка аб пра­да­стаў­лен­ні крэ­ды­ту: «Згод­на з ёю, лю­бое змя­нен­не ўмоў крэ­дыт­на­га да­га­во­ра, якое цяг­не за са­бою па­ве­лі­чэн­не аба­вя­за­цель­стваў крэ­ды­та­атры­маль­ні­ка, па­він­на быць аформ­ле­на да­дат­ко­вым па­гад­нен­нем крэ­дыт­на­га да­га­во­ра, — тлу­ма­чыць Дзміт­рый На­бздо­раў, на­чаль­нік упраў­лен­ня рэ­гу­ля­ван­ня ня­бан­каў­скіх апе­ра­цый Нац­бан­ка.

— Трэ­ба ве­даць, што пры ня­зго­дзе крэ­ды­та­атры­маль­ні­ка з но­вы­мі ўмо­ва­мі іс­нуе льгот­ны пе­ры­яд — 3 ме­ся­цы, ка­лі не спа­га­ня­ец­ца па­вя­лі­ча­ная пра­цэнт­ная стаў­ка і мож­на да­тэр­мі­но­ва па­га­сіць крэ­дыт».

На­шмат ляг­чэй ад гэ­та­га на­ўрад ці ста­ла, на маю дум­ку, але ха­ця б ней­кія аба­вя­за­цель­ствы бан­ка пе­рад клі­ен­там за­ма­ца­ва­ны. Уво­гу­ле, до­ступ да атры­ман­ня бяс­печ­ных, праз­рыс­тых фі­нан­са­вых па­слуг — гэ­та за­кон­нае пра­ва спа­жыў­ца. Та­кую ідэю пра­па­ган­ду­юць у Бе­ла­рус­кім та­ва­рыст­ве аба­ро­ны спа­жыў­цоў. Яго кі­раў­нік Ган­на Су­ша не­па­ко­іц­ца пра тое, што спа­жыў­цы ву­чац­ца толь­кі на сва­іх па­мыл­ках: «Мы рэ­ка­мен­ду­ем пе­рад тым, як пад­пі­саць да­ку­мент, доб­ра яго вы­ву­чыць. Мо­жа­це на­ват узяць яго з са­бою. Гэ­та не за­ба­ро­не­на. Па­ка­жы­це яго спе­цы­я­ліс­ту, па маг­чы­мас­ці».

Без іму­ні­тэ­ту су­праць крэ­ды­та­ван­ня?

«На жаль, для пост­са­вец­кіх кра­ін тэ­ма фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці на­столь­кі вост­рая, на­коль­кі ні ад­на ін­шая тэ­ма спа­жы­вец­ка­га рын­ку, — лі­чыць Дзміт­рый Янін, стар­шы­ня Праў­лен­ня Кан­фе­дэ­ра­цыі та­ва­рыст­ваў спа­жыў­цоў кра­ін СНД. — Па­ка­лен­не, якое фар­мі­ра­ва­ла­ся ў па­пя­рэд­нюю гіс­та­рыч­ную эпо­ху, не ме­ла «пры­шчэп­кі» ад агрэ­сіў­на­га крэ­ды­та­ван­ня. Та­му амаль усе атрым­лі­ва­лі ўро­кі фі­нан­са­вай аду­ка­цыі за свой кошт, не­су­чы гро­шы ў пі­ра­мі­ды «МММ», бе­ру­чы крэ­ды­ты са скры­ты­мі ка­мі­сі­я­мі. Ця­пер яны атрым­лі­ва­юць но­вы ўрок, бе­ру­чы гро­шы ў ліх­вя­роў, якія на­зы­ва­юц­ца мік­ра­фі­нан­са­вы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі».

Дзміт­рый Янін, як прад­стаў­нік Ра­сіі, кра­і­ны, якая зве­да­ла паў­сюд­нае мік­ра­фі­нан­са­ван­не ра­ней за нас і ад­куль прый­шлі да нас мно­гія гуль­цы гэ­та­га рын­ку, пра­во­дзіць ці­ка­вую па­ра­лель з па­за­мі­ну­лым ста­год­дзем: «Да­вай­це ўспом­нім «Зла­чын­ства і па­ка­ран­не» Да­ста­еў­ска­га. На якіх умо­вах ба­бу­ля-пра­цэнт­шчы­ца крэ­ды­та­ва­ла Рас­коль­ні­ка­ва? У тыя ча­сы стаў­кі «мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый» бы­лі ў не­каль­кі ра­зоў ні­жэй­шыя, чым сён­ня. 10 ка­пе­ек з руб­ля (а зна­чыць, 10%) у ме­сяц пла­ціў Рас­коль­ні­каў. А ся­рэд­няя стаў­ка ў Ра­сіі сён­ня 2% у дзень (ка­ля 60% у ме­сяц). У асноў­ным, мік­ра­па­зы­ка — гэ­та кант­роль­ны стрэл у ся­мей­ны бюд­жэт. Сям'я, якая ўжо зна­хо­дзіц­ца ў дрэн­ным фі­нан­са­вым ста­не, трап­ляе ў яшчэ боль­шую бед­насць. Гэ­та вя­лі­кая праб­ле­ма, якая вя­до­ма і еў­ра­пей­скім кра­і­нам. У Вя­лі­ка­бры­та­ніі ста­тыс­ты­ка свед­чыць аб тым, што кож­ны чац­вёр­ты, хто бя­рэ гро­шы ў мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цы­ях, вы­дат­коў­вае гэ­тыя сродкі на па­га­шэн­не па­пя­рэд­ніх даў­гоў. 40% па­зы­ча­ных гро­шай там ідзе на куп­лю ежы. Гэ­та не ра­за­вая па­куп­ка ў над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі, а ба­за­выя вы­дат­кі».

Банк­руц­тва для фі­зічных а­соб?

Спе­цы­я­ліст кан­ста­туе, што ў Ра­сіі ўво­гу­ле скла­ла­ся та­кая сі­ту­а­цыя, ка­лі вар­та пры­маць за­ка­на­даў­ства аб банк­руц­тве фі­зіч­ных асоб: «Бо ня­ма юры­дыч­ных асноў для та­го, каб гра­ма­дзя­нін, які стра­ціў пра­цу, ска­заў, што «яму ня­ма чым пла­ціць». Ужо больш за два га­ды, ня­гле­дзя­чы на тое, што гэ­та бы­ла ўра­да­вая пра­па­но­ва, ра­сій­скі пар­ла­мент не пры­мае за­кон аб банк­руц­тве фі­зіч­ных асоб, які не вы­гад­ны бан­кам. Не­аб­ход­на, каб лю­дзі, якія стра­ці­лі пра­цу, за­хва­рэ­лі на неш­та, маг­лі спі­саць доўг. Адзі­нае па­ра­жэн­не, якое «банк­рут» пры гэ­тым атрым­лі­вае, — на пра­ця­гу пя­ці га­доў нель­га браць но­вы крэ­дыт». Яшчэ больш па­гар­ша­юць стан крэ­ды­та­атры­маль­ні­ка ка­лек­тар­скія агенц­твы (уста­но­вы, якія зай­ма­юц­ца «вы­бі­ван­нем» даў­гоў). «У Ра­сіі ка­лек­та­ры ўжо даў­но ле­га­лі­за­ва­лі­ся. Гэ­тыя кам­па­ніі дзей­ні­ча­юць без лі­цэн­за­ван­ня. Яны мо­гуць най­маць су­пра­цоў­ні­каў з вель­мі су­мніў­най рэ­пу­та­цы­яй. Адзі­нае аб­ме­жа­ван­не, якое для іх сёння ёсць, — яны не ма­юць пра­ва тур­ба­ваць у нач­ны час», — па­ве­да­міў Дзміт­рый Янін. У нас, на шчас­це, па­куль та­ко­га ня­ма.

У ча­кан­ні рэ­гу­ля­ван­ня

За­ста­ец­ца ак­ту­аль­най тэ­ма рэ­гу­ля­ван­ня рын­ку мік­ра­фі­нан­са­ван­ня. «З пры­няц­цем ука­за аб рэ­гу­ля­ван­ні Нац­бан­кам дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый бу­дуць вы­ра­ша­ны мно­гія праб­ле­мы. У Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю па­сту­пае шмат скар­гаў на дзей­насць ме­на­ві­та гэ­тых ар­га­ні­за­цый», — за­яў­ляе Іры­на Ба­рыш­ні­ка­ва.

Дзміт­рый На­бздо­раў па­ве­да­міў, што ёсць прын­цы­пы, уз­год­не­ныя ўсі­мі дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі ў да­чы­нен­ні да рэ­гу­ля­ван­ня мік­ра­фі­нан­са­ва­га сек­та­ра ў кра­і­не. Яны ўклю­ча­ны ў ад­па­вед­ны пра­ект ука­за: «Сут­насць пер­ша­га прын­цы­пу ў тым, што гэ­тая дзей­насць не бу­дзе лі­цэн­за­вац­ца, але бу­дзе вес­ці­ся рэ­естр мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый. Каб тра­піць ту­ды, не­аб­ход­на вы­ка­наць шэ­раг па­тра­ба­ван­няў па па­ме­ры ста­тут­на­га ка­пі­та­лу, дзе­ла­вой рэ­пу­та­цыі кі­раў­ні­ка. Ма­ец­ца на ўва­зе ад­сут­насць су­дзі­мас­ці за зла­чын­ствы су­праць улас­нас­ці, на­яў­насць вы­шэй­шай эка­на­міч­най, юры­дыч­най аду­ка­цыі». Для кам­па­ній, якія не ўвой­дуць у рэ­естр, дзей­насць па рэ­гу­ляр­ным пра­да­стаў­лен­ні мік­ра­па­зык бу­дзе пры­зна­вац­ца не­за­кон­най і за­ба­ра­няц­ца. Яшчэ адзін прын­цып: ў да­га­во­ры мік­ра­па­зы­кі па­він­на быць ука­за­на пра­цэнт­ная стаў­ка ў га­да­вым вы­лі­чэн­ні і не мо­жа быць пра­ду­гле­джа­на ні­я­кіх да­дат­ко­вых пла­ця­жоў за ка­ры­стан­не па­зы­кай. Мік­ра­фі­нан­са­вая ар­га­ні­за­цыя не бу­дзе мець пра­ва па­вя­лі­чыць пра­цэнт­ную стаў­ку ў пе­ры­яд дзе­ян­ня да­га­во­ра мік­ра­па­зы­кі аль­бо па­доў­жыць тэр­мін дзе­ян­ня да­га­во­ра. Па­мер штраф­ных санк­цый пра­па­ну­ец­ца аб­ме­жа­ваць су­май па­зы­кі. «На­прык­лад, ка­лі ча­ла­век узяў у доўг 100 ты­сяч руб­лёў, не мо­жа на­бег­чы штра­фаў на міль­ён. Су­ма за не­вы­ка­нан­не аба­вя­за­цель­стваў не па­він­на пе­ра­вы­сіць 100 ты­сяч», — рас­тлу­ма­чыў Дзміт­рый На­бздо­раў.

Акра­мя та­го, пра­па­ну­ец­ца ўвес­ці нор­му, што Нац­банк у вы­ключ­ных вы­пад­ках бу­дзе мець пра­ва ўста­на­віць верх­нюю мя­жу стаў­кі па па­зы­цы. У вы­пад­ку, ка­лі бу­дзе пад­пі­са­ны ўказ, Нац­банк змо­жа пра­во­дзіць пра­вер­кі мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый, на­кі­роў­ваць ім аба­вяз­ко­выя для вы­ка­нан­ня прад­пі­сан­ні аб лік­ві­да­цыі па­ру­шэн­няў. За кан­крэт­ныя па­ру­шэн­ні, якія пра­пі­са­ны ў пра­ек­це ўка­за, Нац­банк бу­дзе мець пра­ва вы­клю­чыць мік­ра­фі­нан­са­вую ар­га­ні­за­цыю з рэ­ест­ра. Но­вым ука­зам бу­дзе ўве­дзе­на пра­мая за­ба­ро­на на пры­цяг­нен­не гро­шай юры­дыч­ны­мі асо­ба­мі, якія не з'яў­ля­юц­ца бан­ка­мі, ня­бан­каў­скі­мі крэ­дыт­на-фі­нан­са­вы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі аль­бо спа­жы­вец­кі­мі ка­а­пе­ра­ты­ва­мі фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі, што бу­дуць у рэ­ест­ры На­цы­я­наль­на­га бан­ка.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.