Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка склалі $8,219 млрд.


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка 2024 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $8,2186 млрд у эквіваленце. Адпаведныя звесткі апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


За люты 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $125,1 млн (на 1,55%) пасля зніжэння ў студзені 2024 года на $33,9 млн (на 0,4%).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Па дадзеных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 сакавіка бягучага года склаў $3,2966 млрд, павялічыўшыся за люты на $146,2 млн (на 4,64%), аб’ём манетарнага золата — $3,5528 млрд, зменшыўшыся на $10,7 млн (на 0, 3%).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.