Вы тут

Арэал Tax Free ў Мін­ску па­шы­ра­ец­ца


Ганд­лё­выя ўста­но­вы ста­лі­цы ста­нуць больш пры­ваб­ны­мі для за­меж­ні­каў. У хут­кім ча­се між­на­род­ная сіс­тэ­ма Tax Free па­шы­рыць свае ме­жы за кошт се­так ста­ліч­ных ма­га­зі­наў Zіko, «Краўт», «Серж» і не­ка­то­рых ін­шых, па­ве­дам­ля­юць у Га­лоў­ным упраў­лен­ні спа­жы­вец­ка­га рын­ку Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

Сён­ня Tax Free пра­цуе ў дзе­ся­ці ма­га­зі­нах го­ра­да. Упер­шы­ню ёй па­ча­лі ка­рыс­тац­ца ў ча­ты­рох уні­вер­ма­гах Мін­ска — ГУ­Ме, ЦУ­Ме, «Бе­ла­ру­сі» і ганд­лё­вым до­ме «На Ня­мі­зе». На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да арэ­ал Tax Free ў Бе­ла­ру­сі па­шы­рыў­ся: да яе да­лу­чы­лі­ся ганд­лё­вы цэнтр «Кір­маш» і спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ма­га­зі­ны оп­ты­кі «По­ры го­да» і «Ве­не­та». А ў юве­лір­най кра­ме «Ча­раў­ні­ца» дзень «на­ро­дзі­наў» Tax Free ад­зна­чы­лі ў пер­шы ж дзень но­ва­га го­да. Блі­жэй­шым ча­сам спіс уста­ноў, у якіх пас­ля на­быц­ця пэў­ных па­ку­пак за­меж­ні­кі змо­гуць вяр­нуць па­да­так на да­баў­ле­ную вар­тасць (ПДВ), па­ві­нен знач­на па­вя­лі­чыц­ца. Для гэ­та­га ўжо пра­ве­дзе­на не­ма­лая пад­рых­тоў­ка. Акра­мя да­пра­цоў­кі пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня для ка­са­вых апа­ра­таў, у вы­ні­ку ча­го су­ма па­да­тку ў та­вар­ным чэ­ку ця­пер вы­лу­ча­ец­ца асоб­ным рад­ком, увесь пер­са­нал прай­шоў ад­па­вед­ную пе­ра­пад­рых­тоў­ку

Да­рэ­чы, за ўвесь час функ­цы­я­на­ван­ня ў Бе­ла­ру­сі сіс­тэ­мы Tax Free за­меж­ні­кі ска­рыс­та­лі­ся гэ­тай па­слу­гай 253 ра­зы, у Мін­ску — 237, афор­міў­шы чэ­кі на больш чым 500 млн руб­лёў. Маг­чы­масць вяр­нуць ПДВ атры­ма­лі за­меж­ныя гос­ці з Аў­стрыі, Гер­ма­ніі, Эс­то­ніі, Кі­тая, Із­ра­і­ля, Лат­віі, Укра­і­ны, Літ­вы, Іта­ліі, Ан­го­лы, Кіп­ра, Азер­бай­джа­на і ін­шых кра­ін.

Лю­боў Кас­пя­ро­віч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.