Вы тут

Падарожжы праз прасторы і сусветы


У Мін­ску прай­шла су­стрэ­ча з фран­цуз­скім пісь­мен­ні­кам Мі­шэ­лем Луё, вя­до­масць яко­га спат­кае яшчэ на­шых спад­чын­ні­каў і праз... 300 га­доў.

18-28

На край­ні вы­па­дак ці то жар­там, ці то ўсур'­ёз аб гэ­тым ска­заў сам лі­та­ра­тар, ад­каз­ва­ю­чы на мно­гія пы­тан­ні не­вя­лі­кай аў­ды­то­рыі, што са­бра­ла­ся гэ­тым ве­ча­рам у «Кніж­ным са­ло­не». Мяр­куй­це са­мі: у твор­чым ба­га­жы фран­цуз­ска­га пра­за­іка і паэ­та — кні­гі «Ру­мы­нія», «Бер­лін, ад­на сця­на, ад­на фу­га, ад­но дрэ­ва», «Ла­та­рын­гія», «Ру­ка ў во­да­рас­цях», «Ка­ля­ды ма­лень­ка­га Ру­до­га», «Ліст з Ка­рэі», «Ак­са­мі­та­вы­мі кро­ка­мі: мае куль­тур­ныя мі­сіі ў ін­шай Еў­ро­пе», «Япон­ка з Пра­гі», «Скрып­ка сне­гу», «Бу­ка­він­скі анёл», «Ус­па­мі­ны ка­пе­лю­ша» і шмат якія яшчэ, вы­да­дзе­ныя ў роз­ных га­ра­дах Фран­цыі. Дзве з іх бы­лі на­мі­ні­ра­ва­ны на прэ­стыж­ную Ган­ку­раў­скую прэ­мію — у 1988 і 1992 га­дах. Але не гэ­тыя ад­зна­кі ўра­зі­лі ў су­стрэ­чы з Мі­шэ­лем Луё...

Ува­гу тры­маў сам ха­рак­тар раз­мо­вы з пісь­мен­ні­кам, якую вя­лі пісь­мен­ні­ца, лі­та­ра­тур­ны агля­даль­нік га­зе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня» Люд­мі­ла Руб­леў­ская і пе­ра­клад­чык Юлія Но­вік. Пры­цяг­ва­ла ўва­гу ўжо са­ма тэ­ма, вы­зна­ча­ная як га­лоў­ная ў су­стрэ­чы і раз­мо­ве, — «Кніж­ны ры­нак і асо­ба пісь­мен­ні­ка». На шчас­це, пы­тан­няў кштал­ту та­го, як, маў­ляў, у вас пра­жыць пісь­мен­ні­ку, як вы­даць кні­гу, не бы­ло. Іх апя­рэ­дзіў сам Мі­шэль Луё, рас­ка­заў­шы пра свой улас­ны до­свед ста­сун­каў з вы­да­вец­тва­мі і чы­та­чом. І ў Фран­цыі та­кія ж праб­ле­мы, та­кія ж кло­па­ты, як у на­шай ай­чын­най пра­сто­ры, ды і як, ві­даць, ва ўсім све­це. Са­праўд­ная лі­та­ра­ту­ра пра­бі­ва­ец­ца праз ма­са­вы кніж­ны «шыр­спа­жыў». Гро­шы вы­да­вец­твы і кні­гар­ні ўклад­ва­юць у ар­га­ні­за­цыю рэ­кла­мы, пра­вя­дзен­не су­стрэч, ства­рэн­не імі­джу тых аў­та­раў і кніг, якія мо­гуць за­ха­піць больш шы­ро­кую, ма­са­вую свя­до­масць. Куль­ту­ра і кні­га (пра гэ­та воб­раз­на ска­заў Мі­шэль Луё і на пры­кла­дзе сва­ёй дып­ла­ма­тыч­най пра­цы, ка­лі па­са­да ата­шэ па куль­ту­ры ў па­соль­стве зна­хо­дзіц­ца на дзя­ся­тым мес­цы па за­па­тра­ба­ва­нас­ці) — тыя ду­хоў­ныя склад­ні­кі жыц­ця, якім трэ­ба са­мім зма­гац­ца за жыц­цё, іс­на­ван­не ў ду­хоў­най і ма­тэ­ры­яль­най пра­сто­рах. І ў фран­цуз­ска­га пісь­мен­ні­ка, які пры­ехаў у Мінск яшчэ каб на­ве­даць мяс­ці­ны па­ра­жэн­ня на­па­ле­о­наў­скай ар­міі на Бя­рэ­зі­не, пад Ба­ры­са­вам, ня­гле­дзя­чы на знеш­нюю па­спя­хо­васць, бы­лі роз­ныя ча­сі­ны. Зда­ра­ла­ся, што і па не­каль­кі га­доў не вы­хо­дзі­лі кні­гі, а ўда­чу пры­но­сі­лі вы­пад­ко­выя ста­сун­кі з вы­даў­ца­мі. Сло­вам, мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра не з'яў­ля­ец­ца і ў Фран­цыі да­ход­най спра­вай, а як для Мі­шэ­ля Луё — дык і, на­ад­ва­рот, су­цэль­ныя вы­дат­кі, пра якія ён на­ват ба­іц­ца га­ва­рыць сва­ёй жон­цы. Ка­неш­не ж, ёсць не­ка­то­рыя пісь­мен­ні­кі (іх вель­мі ня­шмат), якія жы­вуць за кошт вы­да­вец­тваў. Боль­шасць вы­дае кні­гі за свой улас­ны кошт.

Гэ­та ні ў якай ме­ры не пры­ні­жае сут­нас­ныя мас­тац­кія вы­шу­кі лі­та­ра­та­раў, не па­збаў­ляе іх пра­воў і жа­дан­няў вы­ка­зац­ца па са­мым роз­ным спект­ры гу­ма­ніс­тыч­ных па­ды­хо­даў да раз­віц­ця жыц­ця, эва­лю­цый­ных пра­цэ­саў у гра­мад­стве. За­раб­ля­ю­чы гро­шы на дып­ла­ма­тыч­най і ін­шых ні­вах, Мі­шэль Луё аб­раў за кло­пат у лі­та­ра­тур­най твор­час­ці па­мкнен­ні рас­ка­заць пра сваю род­ную Ла­та­рын­гію, якая ў роз­ныя ча­сы на­ле­жа­ла роз­ным дзяр­жа­вам, су­па­ста­віць яе з ін­ша­све­там. Асаб­лі­ва час­та по­гляд пісь­мен­ні­ка быў скі­ра­ва­ны на Ус­ход, Япо­нію.

— Ідэн­тыч­насць, якую ства­рае Мі­шэль Луё, — рас­каз­вае адзін з ар­га­ні­за­та­раў су­стрэ­чы з фран­цуз­скім пісь­мен­ні­кам у Мін­ску, пе­ра­клад­чы­ца Юлія Но­вік, — мож­на вы­зна­чыць як «аў­стра­зій­скую» (ус­ход­нія тэ­ры­то­рыі ка­ра­леў­ства фран­каў пад­час кі­ра­ван­ня ды­нас­тыі Ме­ра­він­гаў), але так­са­ма па­глыб­ле­ную ў гіс­то­рыі, да якой аў­тар, «ча­ла­век Ус­хо­ду», як ён сам ся­бе на­зы­вае, вель­мі пры­вя­за­ны. Па­мяць, якая ўяў­ляе, — вось як Мі­шэль Луё вы­зна­чае ства­раль­ную функ­цыю. Паэ­тыч­ная про­за, ка­рот­кія ра­ма­ны-ўво­дзі­ны і апо­ве­ды, поў­ныя лёг­ка­га гу­ма­ру, ха­рак­та­ры­зу­юць яго твор­часць, якая іс­нуе, у за­леж­нас­ці ад спо­са­баў і аб­ста­він, па­між свет­лым і цём­ным, імк­ну­чы­ся да не­ча­га на­кшталт ма­гіч­на­га рэа­ліз­му. Мі­шэль Луё — баць­ка паэ­та Аль­сі­да Ма­ра і пля­мен­нік мас­та­ка Эд­мо­на Луё.

Га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «По­лы­мя» Алесь Ба­дак, які так­са­ма пры­сут­ні­чаў на су­стрэ­чы, пры­маў чын­ны ўдзел у дыс­ку­сі­ях і раз­мо­вах, з за­да­валь­нен­нем кан­ста­та­ваў на­пры­кан­цы, што про­за Мі­шэ­ля Луё зной­дзе сваё мес­ца і на ста­рон­ках бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай пе­ры­ё­ды­кі. Яго шу­кан­ні ў ін­шых пра­сто­рах вар­тыя ўва­гі і ў на­шым на­цы­я­наль­ным све­це. За­ста­ло­ся не­ка­му пе­ра­клас­ці тво­ры Мі­шэ­ля Луё на бе­ла­рус­кую мо­ву, а на­шым ча­со­пі­сам на­дру­ка­ваць — і мы пе­ра­ка­на­ем­ся ў пра­віль­нас­ці гэ­тых мер­ка­ван­няў.

Сяр­гей Шыч­ко

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?