Навiны
На Бабруйшчыне адкрылі сучасны МТК
У Бабруйскім раёне запрацаваў малочнатаварны комплекс філіяла «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» на 756 галоў дойнага статка. Рашэнне аб яго будаўніцтве было прынятае на ўзроўні Міністэрства прамысловасці і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Будаўніцтва было распачатае летась.
Бізнес-цэнтр, музей горада, 16 рэстаранаў. Комплекс у будынках былога піўзавода ў Гродне адкрыецца ў 2027 годзе
Рэканструкцыя былых будынкаў піваварнага завода ў Гродне завяршыцца ў бягучым годзе, а ў наступным шматфункцыянальны комплекс прыме гасцей. Пра гэта расказаў журналістам намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент» Аляксандр Заглыбоцкі, перадае БелТА.
Кветнік са шкла з’явіўся на ўездзе ў Бярозаўку, падарунак гораду зрабілі мясцовыя майстры
Яркія шкляныя кветкі «распусціліся» на пляцоўцы каля ўезду ў горад Бярозаўка Лідскага раёна, дзе працуе знакаміты шклозавод «Нёман». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Жыхары Шабаноў пераканаліся, што многае залежыць ад іх саміх
Чатыры праекты, пяць тысяч рублёў ад жыхароў і перамога ў конкурсе — так у Заводскім раёне Мінска з’явілася сучасная дзіцячая і спартыўная пляцоўкі. Расказваем, як нараджаюцца грамадзянскія ініцыятывы, хто іх рэалізуе і чаму гэта выгадна ўсім.
Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў, работнікаў і ветэранаў ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» з 85-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Танцы трактароў і прэзентацыя талісмана. Як МТЗ плануе адсвяткаваць 80-годдзе
Як Мінскі трактарны завод плануе сустрэць сваё 80-годдзе, паведамляе БелТА.
Колькасць загінулых у выніку выбуху на заводзе феерверкаў у Кітаі ўзрасла да 37
Колькасць загінулых узрасла да 37, яшчэ адзін чалавек лічыцца зніклым без вестак пасля выбуху на заводзе па вытворчасці феерверкаў у кітайскай правінцыі Хунань, які адбыўся 4 мая, піша БелТА.
29 красавіка ў продаж паступяць першыя памятныя манеты, адчаканеныя ў Беларусі
Пра гэта і іншыя асаблівасці манеты, прысвечанай 80-годдзю Мінскага трактарнага завода, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі касавай работы галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Алег ФІЛІПАЎ.