Top.Mail.Ru

Кветнік са шкла з’явіўся на ўездзе ў Бярозаўку, падарунак гораду зрабілі мясцовыя майстры

Яркія шкляныя кветкі «распусціліся» на пляцоўцы каля ўезду ў горад Бярозаўка Лідскага раёна, дзе працуе знакаміты шклозавод «Нёман». Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Кожны год мы ствараем арыгінальныя шкляныя кампазіцыі для ўпрыгожвання нашага горада, — адзначылі на заводзе. — Сімвалы горада са шкла ўстаноўлены ў цэнтры Бярозаўкі, арыгінальны вітраж — каля цэнтральнага ўвахода на прадпрыемства. Кветкі з’явіліся ў высокай лакацыі каля ўезду ў горад з боку Ліды».

Яркая каляровая кампазіцыя, якая складаецца з трох высокіх букетаў, заўважная здалёк. Днём шкло з каляровай ніткай і рыфленнем адсвечвае на сонцы. А ўначы глядзіцца дзіўна хораша дзякуючы падсвятленню. 

Мастакі шклозавода «Нёман» працавалі над кампазіцыяй, пачынаючы з сакавіка. Доўга выношвалі ідэю, абдумвалі выкарыстанне магчымых матэрыялаў, затым разам з механічным цэхам прадпрыемства ажыццяўлялі задуманае і размяшчалі букеты са шкла.

Кампазіцыю ўпрыгожваюць кветкі, шкляныя шары і дэкаратыўныя талеркі. Тут у асноўным пераважаюць цёплыя, сонечныя колеры. Лісце — зялёныя і чырвоныя (колеры дзяржаўнай сімволікі) з дабаўленнем кобальту. «Рыфлёнка», як яе называюць спецыялісты, дадае шклу шарму — дазваляе яму пералівацца. Вышыня шклянога кветніка ў верхнім пункце — каля двух метраў.

Новая кампазіцыя ўжо стала ўпадабаным месцам для сэлфі ў жыхароў Бярозаўкі і ўсіх, хто сюды прыязджае.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю