Top.Mail.Ru

Навiны

Беларусь стала лідарам сярод экспарцёраў рапсавага алею ў Ізраіль
227

Беларусь стала лідарам сярод экспарцёраў рапсавага алею ў Ізраіль

Беларусь стала лідарам сярод экспарцёраў рапсавага алею ў Ізраіль. Пра гэта паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Юрый Ярашэвіч перад пачаткам семінара для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БелТА.

Ад савецкай спадчыны ЗіУ да беларускай сучаснасці: якімі былі тралейбусы ў гісторыі Мінска

Ад савецкай спадчыны ЗіУ да беларускай сучаснасці: якімі былі тралейбусы ў гісторыі Мінска

Ужо хутка мінскія «рагацікі» адзначаць сваё 64-годдзе. Першы тралейбус у беларускай сталіцы выехаў на маршрут 19 верасня 1952 года. За ўвесь перыяд свайго існавання тралейбус праходзіў праз перыяды росквіту і заняпаду, але ўжо ў наш час мінская тралейбусная сістэма стала самай вялікай у свеце па колькасці і даўжыні маршрутаў: больш як 60 маршрутаў з агульнай працягласцю сеткі 240 кіламетраў. Успомнім, хто вазіў мінчан па вуліцах сталіцы ў розныя перыяды часу.

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. У пачатку тыдня варта ўдзяліць асаблівую ўвагу здароўю, нават калі самаадчуванне добрае. Карысна заняцца спортам, перагледзець харчаванне — вынікі не прымусяць сябе чакаць. Пятніца і субота спрыяльныя для заключэння выгадных здзелак і завяршэння непатрэбных сувязяў. У нядзелю верагодная напружанасць у зносінах з блізкімі, таму лепш выбраць заняткі, якія не патрабуюць актыўных кантактаў.
Беларусы ўпершыню пасля адхілення згулялі на этапе Сусветнага тура па пляжным валейболе
1030

Беларусы ўпершыню пасля адхілення згулялі на этапе Сусветнага тура па пляжным валейболе

Беларускія спартсмены ўпершыню пасля чатырохгадовага адхілення згулялі на этапе Сусветнага тура ў катэгорыі Futures па пляжным валейболе, паведаміла БелТА.

Супрацоўніцтва ў рэалізацыі сумесных інавацыйных праектаў абмеркавалі падчас трэцяй секцыі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Супрацоўніцтва ў рэалізацыі сумесных інавацыйных праектаў абмеркавалі падчас трэцяй секцыі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У чацвер, 25 чэрвеня, на базе Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» адбылося пасяджэнне трэцяй секцыі XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Тэма пасяджэння — «Супрацоўніцтва ў рэалізацыі сумесных інавацыйных праектаў у мэтах умацавання тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы». Парламентарыі і запрошаныя эксперты падрабязна абмеркавалі пытанні сумеснага развіцця ў сферы інавацыі, навукі і тэхналогій, а таксама заключылі шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

Авен. На гэтым тыдні ў вашым настроі будуць панаваць летуценнасць і творчае натхненне, а паўсядзённыя клопаты адыдуць на другі план. Шукайце новыя ўражанні ў размовах з аднадумцамі. Спрыяльны час для наведвання тэматычных клубаў і сяброўскіх сустрэч. Тым, хто адчувае цяжкасці ў зносінах, варта выходзіць з зоны камфорту — знаёмствы ў гэты перыяд могуць прывесці да важных і нават лёсавызначальных падзей.
Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі

Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі

Ужо рэалізавана 82 % Мэт устойлівага развіцця
Алейнік: Беларусь і Расія ўмацоўваюць абаронны патэнцыял на фоне ваенна-палітычнай сітуацыі на Захадзе

Алейнік: Беларусь і Расія ўмацоўваюць абаронны патэнцыял на фоне ваенна-палітычнай сітуацыі на Захадзе

Беларусь і Расія ўмацоўваюць абаронны патэнцыял на фоне ваенна-палітычнай сітуацыі на Захадзе, адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік падчас пасяджэння Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, якое праходзіць у Таўрыцкім палацы ў Санкт-Пецярбургу, паведаміла БелТА.
У Санкт-Пецярбургу праходзіць сесія Міжпарламенцкай асамбеі СНД

У Санкт-Пецярбургу праходзіць сесія Міжпарламенцкай асамбеі СНД

Наша краіна актыўна ўключылася ў працу вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, мерапрыемствы якой праходзяць 21 і 22 мая ў Таўрычаскім палацы — штаб-кватэры арганізацыі. Па сутнасці, гэта адна з самых насычаных пляцовак міждзяржаўнага дыялогу ў рэгіёне. Парламенцкую дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю