Цялец. Важна адэкватна ацэньваць уласныя рэсурсы і не спрабаваць ахапіць усё адразу. У першай палове тядня трымайце эмоцыі пад кантролем: ёсць рызыка занадта востра рэагаваць на тое, што адбываецца, што ў сваю чаргу можа прывесці да сварак. У сераду магчымыя прыемныя моманты ў рамантычнай сферы. Нядзеля — выдатны дзень, каб адмовіцца ад шкодных звычак.
Блізняты. Вам будзе лягчэй, чым звычайна, нягледзячы на рэтраградныя планеты. Пачатак тыдня абяцае быць прыемным і бесклапотным. Панядзелак і аўторак выдатна падыходзяць для сустрэч, спатканняў і перамоў.
У сераду не варта чакаць прарываў, але бягучыя задачы выканаеце паспяхова. У другой палове тыдня пазбягайце паспешных рашэнняў. Выхадныя найлепш правесці са сваякамі або блізкімі сябрамі.
Рак. Наперадзе неадназначны перыяд: задач будзе шмат, а энергіі можа не хапаць. Калі вы даўно планавалі пачаць нешта новае, то дзейнічайце без прамаруджання. Панядзелак і аўторак спрыяльныя для кароткіх паездак. Чацвер — для аднаўлення эмацыянальнай раўнавагі. У пятніцу могуць нагадаць пра сябе даўнія памылкі або з’явіцца чалавек з мінулага. У выхадныя ўважліва стаўцеся да дакументаў і фінансавых пытанняў.
Леў. Панядзелак будзе асабліва камфортным у кар’ерным плане — перамовы, сустрэчы і візіты ў розныя ўстановы прынясуць выдатныя вынікі. У аўторак і сераду бытавыя справы накшталт прыборкі, рамонту або пераезду не стомяць, а наадварот, дададуць энергіі. Пятніца і субота створаць выдатныя ўмовы для адпачынку і рамантычных момантаў. Таксама на працягу ўсяго тыдня значнае месца будуць займаць сябры: зносіны з імі будуць не толькі прыемнымі, але і карыснымі.
Дзева. Вам варта спакайней ставіцца да таго, што важныя справы не рухаюцца наперад. Затое для асабістага жыцця надыходзіць максімальна спрыяльны перыяд: не шкадуйце сродкаў і часу на радасць сабе і блізкім. У чацвер і пятніцу паспрабуйце не крытыкаваць навакольных і не звяртайце ўвагі на памылкі блізкіх. Успомніце пра свае абавязацельствы — як фінансавыя, так і асабістыя — і паспрабуйце іх выканаць. На выхадныя нічога не плануйце, проста адпачніце.
Шалі. На тыдні важна пазбягаць паспешных рашэнняў. Стрыманасць і самакантроль дапамогуць умацаваць упэўненасць і створаць добрае ўражанне ў навакольных. У сераду сканцэнтруйцеся і будзьце ўважлівыя — нават дробныя памылкі тояць у сабе вельмі непрыемныя наступствы.
У чацвер смела прыцягвайце да спраў аднадумцаў — будзе лёгка знайсці ўзаемаразуменне. У выхадныя будзьце асцярожныя: актыўны адпачынак і спорт могуць прывесці да траўм.
Скарпіён. Для вас тыдзень можа быць рэзультатыўным, але добрыя вынікі патрабуюць асцярожнасці. Будзьце ўважлівыя ў паўсядзённых справах і зносінах. У сераду магчымы прыступы рэўнасці або напружаныя сітуацыі ў адносінах з партнёрам. У пятніцу чакайце прыліву энергіі і ўпэўненасці, з’явіцца жаданне рэалізаваць маштабныя ідэі. У выхадныя эмацыянальны фон будзе нестабільным, а раздражняльнасць будзе перашкаджаць зносінам — старайцеся шукаць кампрамісы і не настойваць на сваім.
Стралец. Тыдзень пройдзе пад знакам вытрымкі і настойлівасці. У яго пачатку хатнія клопаты могуць адцягваць ад важных спраў — правільна расстаўляйце прыярытэты і сітуацыя паступова стабілізуецца. Чацвер спрыяльны для рамантыкі — схадзіце на спатканне або правядзіце вечар з блізкім чалавекам. У канцы тыдня будзённыя справы запатрабуюць больш намаганняў, але гэта закладзе аснову для будучых поспехаў.
Казярог. Працягвайце развівацца, але не забывайце аб неабходнасці адпачынку. У сярэдзіне тыдня магчымыя рамантычныя падзеі або новае пачуццё. Старыя знаёмствы могуць раскрыцца з нечаканага боку. У пятніцу верагодны невялікія рознагалоссі з навакольнымі. У суботу ўдзяліце ўвагу дзецям і пажылым сваякам. У нядзелю планы могуць парушыцца, але не варта апускаць рукі — рухайцеся да мэты паступова.
Вадаліў. Пачатак тыдня абяцае быць прадуктыўным і ўдалым. Вы даволі хутка разберацеся нават у нязвыклых для сябе пытаннях. Аўторак выдатна падыходзіць для адкрытых размоў і прызнанняў у пачуццях. У сераду важна быць уважлівымі: каштоўная інфармацыя можа прыйсці з нечаканых крыніц, таму прыслухоўвайцеся да навакольных.
У другой палове тыдня пазбягайце лішніх выдаткаў. Выхадныя спрыяльныя для творчасці.
Рыбы. У вас пачынаецца перыяд магутнага ўздыму сіл — бярыцеся нават за самыя складаныя задачы, гэта вам па сілах. У аўторак будзьце выбіральнымі ў зносінах і давярайце толькі блізкім людзям. У чацвер звярніце ўвагу на новыя ідэі — сярод іх могуць быць сапраўды перспектыўныя. Калі ў пятніцу здолееце справіцца з эмоцыямі, то з’явіцца шанц дамовіцца аб выгадным супрацоўніцтве. Выхадныя выдатна падыдуць для выезду на прыроду і актыўнага адпачынку.