Навiны
Нацыянальны мастацкі музей выкупіў у беларуса Слуцкі пояс
Слуцкі пояс выкупіў у прыватнай асобы Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
На вул. Нарачанскай могуць пабудаваць ФАК для экстрэмальных відаў спорту
Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр для экстрэмальных відаў спорту плануецца ўзвесці на вул. Нарачанскай. Да рэалізацыі праекта хочуць прыступіць у агляднай будучыні. Пра гэта расказаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, паведамляе «Минск-Новости».
Мастак з Навагрудка прадставіў цікавую знаходку
Мастак Віктар Васюкевіч з Навагрудка прадставіў цікавую знаходку — фрагмент пергамента XVIII стагоддзя са старажытнаяўрэйскімі пісьмёнамі. Артэфакт быў знойдзены на гарышчы хаты сваяка мастака. Якім чынам рэліквія трапіла да сям’і жывапісца — высветліць зараз складана.
Аншлаг на Дні адкрытых дзвярэй у БРУ
З раніцы ў адной з самых папулярных ВНУ Магілёва — Беларуска-Расійскім універсітэце — было не прапіхнуцца. Шмат моладзі, у тым ліку з бацькамі, малодшымі сёстрамі-братамі. Як сям’я са Слуцка. У суправаджэнні дарослых зусім маленькая дзяўчынка ў віар-шлеме робіць зварачныя швы. Як высветлілася, Надзея прыехала разам з бацькамі і братам Іванам.
Першакурснікі Акадэміі МУС 4 сакавіка адзначаюць першае прафесійнае свята — Дзень міліцыі
У БДУ адкрылі фізкультурна-аздараўленчы комплекс
Урачыстая цырымонія прайшла 30 студзеня. Павіншаваць галоўную ВНУ краіны са знамянальнай падзеяй прыбылі старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём ЦУРАН, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Наталля ЕЛІСЕЕВА, рэктар БДУ Андрэй КАРОЛЬ, кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі, студэнты і супрацоўнікі ВНУ.
У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі пры галалёдзе
30 студзеня, у многіх раёнах Беларусі захаваецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. У сувязі з гэтым у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях нагадалі аб фактарах небяспекі, паведамляе SB.by.
Чым запомніўся суперфінал юбілейнага сезона шоу «Фактар.by»
Пяты сезон самага рэйтынгавага музычнага шоу Беларусі ўчора, 23 студзеня, падышоў да свайго лагічнага завяршэння. У суперфінале за перамогу змагаліся двое падапечных Дзяніса Клявера, а таксама прадстаўніца каманды Вольгі Бузавай. Пераможцу па традыцыі выбіралі выключна гледачы. Як адзначылі ў прамым эфіры вядучыя, удзел у галасаванні сёлета прыняла рэкордная 151 тысяча чалавек! Такім чынам, пераможцам пятага сезону шоу стаў Ібрагім Карасаў. Другое месца заняў Клім Астрамовіч, трэцяе — у Аліны Гурэвіч.
Ратавальнікі нагадалі аб фактарах небяспекі пры галалёдзіцы
У МНС нагадалі фактары небяспекі з-за галалёдзіцы, паведамляе БелТА.
МНС папярэдзіла аб фактарах небяспекі пры тумане і моцных ападках
У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры тумане і моцных ападках, паведамляе БелТА.