Top.Mail.Ru

Нацыянальны мастацкі музей выкупіў у беларуса Слуцкі пояс

Слуцкі пояс выкупіў у прыватнай асобы Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.


Наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску хутка ўбачаць рэдкі слуцкі пояс узростам больш за 200 гадоў: установа культуры набыла гэтую рэліквію ў прыватнага ўладальніка. Суму здзелкі не раскрываюць, але ў ёй пяць нулёў, растлумачылі ў музеі.

Пояс даўжынёй 4,6 метра саткалі прыкладна ў 1807 годзе на знакамітай Слуцкай мануфактуры. У музеі яго называюць адным з найлепшых узораў свайго часу. Артэфакт амаль ідэальна захаваўся: цэлы, чатырохбаковы, з вялікай колькасцю залатых нітак. Пры правільным асвятленні ён літаральна ззяе.

Галоўная каштоўнасць гэтага пояса — сапраўдная махра на канцах. Як расказалі ў музеі, такія дэталі амаль ніколі не даходзяць да нашых дзён. Нават у аднаго з самых каштоўных паясоў у калекцыі арыгінальная махра не ацалела — яе замянілі пазнейшай устаўкай.

Савелій ЗУБАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю