Навiны
Падпаліў жонку і знішчыў яе пашпарт: пракуратура накіравала крымінальную справу ў суд
66-гадоваму жыхару Брэсцкага раёна інкрымінаваны замах на забойства з асаблівай жорсткасцю і наўмыснае знішчэнне чужога пашпарта. Падрабязнасці расказалі ў пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Зборныя Беларусі і Буркіна-Фасо згулялі ўнічыю на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску
Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з нацыянальнай камандай Буркіна-Фасо ў таварыскім матчы, які адбыўся на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску.
У Казані ўшанавалі перакладчыка Купалы
У Беларусі і Татарстане добра вядомае імя паэта, перакладчыка, публіцыста, мастака народнага паэта Татарстана Рэната Харыса. Яго 85-гадовы юбілей адзначылі ў Музеі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы пад Казанню.
Кіраўнік НАК аб вяртанні беларускіх спартсменаў на міжнародныя старты
Нацыянальны алімпійскі камітэт заклаў фундамент для таго, каб прыбраць несправядлівасць, якая існавала ў адносінах да беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне. Такой думкай падзяліўся прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка наконт допуску беларускіх спартсменаў да міжнародных стартаў, паведамляе БелТА.
Новы шматпрофільны комплекс для катання і заняткаў спортам падарыў Светлагорску Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі
Адкрыццё скейт-ролер парку, як і ўрачыстую цырымонію адкрыцця фестывалю «Вытокі», упрыгожылі сваім майстэрствам лепшыя ролерысты, скейтбардысты і брэйкдансеры з Беларусі, Расіі і Амана.
Чаму змагацца з баршчэўнікам Сасноўскага, сумнікам канадскім і іншымі шкоднымі інвазіўнымі раслінамі на сваім участку — абавязак кожнага
У TіkTok новая хваля абмеркаванняў звязана са штрафамі за чужароднае пустазелле на ўласным участку. І не малымі. Мы разабраліся, за што караюць рублём і чаму выдаленне непажаданых зялёных гасцей — не проста патрабаванне закона, а рэальная неабходнасць для бяспекі людзей і захавання біяразнастайнасці. Гаворка пра інвазіўныя віды, якія наносяць вялікую шкоду. Найбольш небяспечныя з іх — баршчэўнік Сасноўскага і сумнік канадскі.
Хрэнін: Цяжка ўявіць сітуацыю з бяспекай у АДКБ, калі б краіны-ўдзельніцы не захавалі супрацоўніцтва
Ганчарэнка назваў склад футбольнай зборнай Беларусі на чэрвеньскія матчы
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка назваў склад на чэрвеньскія спарынгі, паведамляе БелТА.
Хрэнін на зборы ў Лідзе: У падрыхтоўку тэрытарыяльных войскаў інтэграваны вопыт сучасных канфліктаў у свеце
Удзельнікі збору «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» прайшлі тэарэтычную падрыхтоўку ў Лідскім райвыканкаме, паведамляе БелТА.
Дні дружбы БДУ і МДУ імя Ламаносава праходзяць гэтымі днямі ў Мінску
Урачыстае адкрыццё адбылося — у афлайн- і анлайн-фармаце. Яго ўдзельнікамі сталі рэктары Белдзяржуніверсітэта і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава Андрэй КАРОЛЬ і Віктар САДОЎНІЧЫ, дэканы, супрацоўнікі і студэнты двух універсітэтаў, паведамілі ў прэс-цэнтры Белдзяжрунівесітэта.