Навiны
На сцэне Летняга амфітэатра прайшло ўрачыстае ўручэнне спецыяльных дыпломаў Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы
На сцэне Летняга амфітэатра ў межах гала-канцэрта «Юбілейны калейдаскоп Саюзнай дзяржавы» прайшло ўрачыстае ўручэнне спецыяльных дыпломаў Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы «За творчае ажыццяўленне ідэй сяброўства народаў Беларусі і Расіі».
Адкрыўся прэс-цэнтр ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Падчас адкрыцця прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХХХV Міжнароднаму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Удзел прынялі міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксей Героеў, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Гуйда, старшыня камісіі Парламенцкага сходу па культуры, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па развіцці грамадзянскага грамадства, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Казакоў, першы сакратар ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.
Чым быў адметны XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2026»
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэіі «Маладзечна-2026» адкрыты!
Прывітальнае слова ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям свята накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Яго на сцэне Летняга Амфітэатра зачытаў міністр культуры Марат Маркаў. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з адкрыццём культурнага форуму, які стаў знакавай падзеяй і ўжо дваццаць пяты раз збірае аматараў музыкі і роднага слова.
Новыя стратэгіі развіцця маладой літаратуры. Як прайшоў другі дзень Форуму маладых літаратараў
Многія лічаць, што егер — пасада выключна мужчынская. А ці так гэта на самай справе?
Змрочны лес, дзе ў кожным кутку можа падсцерагаць нечаканасць, падманлівая цішыня, у якой хаваецца дзікі звер, стрэльба, цяжар якой адцягвае руку, — здаецца, тут няма месца жанчыне. Аднак Наталля Філістовіч парушае ўсе стэрэатыпы пра слабы пол. 26 гадоў таму яна звязала сваё жыццё з лясной гаспадаркай і дагэтуль застаецца вернай свайму выбару. Як праходзяць будні жанчыны-егера, мы даведаліся, адправіўшыся на яе працоўнае месца — у лес.
Ці можна спрагназаваць і як пазбегнуць сутыкнення з дзікімі жывёламі на дарозе?
Наезды на дзікіх жывёл — адна з самых небяспечных і распаўсюджаных сітуацый на дарозе, асабліва ў начны час. За апошнія гады колькасць такіх ДТЗ павялічылася. Чаму жывёлы выходзяць на праезную частку? Ці можна гэта прагназаваць? І галоўнае — як пазбегнуць сутыкнення? На гэтыя пытанні адказвае начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.