Top.Mail.Ru

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэіі «Маладзечна-2026» адкрыты!

Прывітальнае слова ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям свята накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Яго на сцэне Летняга Амфітэатра зачытаў міністр культуры Марат Маркаў. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з адкрыццём культурнага форуму, які стаў знакавай падзеяй і ўжо дваццаць пяты раз збірае аматараў музыкі і роднага слова. 


«На некалькі дзён Маладзечна становіцца цэнтрам творчага жыцця краіны, дзе пераплятаюцца традыцыі і сучаснасць. На фестывальных сцэнах гучаць галасы знакамітых майстроў і маладых выканаўцаў, нараджаюцца цікавыя ідэі і праекты, якія адлюстроўваюць духоўную сілу і каштоўнасці беларускага народа», — гаворыцца ў прывітанні. 

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што юбілейнае мерапрыемства падорыць гасцям і ўдзельнікам святочны настрой і незабыўныя імгненні з сапраўдным мастацтвам.

Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў. 

Міністр культуры Марат Маркаў заўважыў, што фестываль у Маладзечна застаецца асноўным для беларускай культуры, беларускай паэзіі і музыкі. 

— Менавіта тут, у Маладзечна, 25 гадоў назад ён задумваўся як мерапрыемства, якое павінна дапамагаць развіваць беларускую культуру і, ў першую чаргу, сучасную беларускую паэзію і музыку. Фестываль задумваўся як пляцоўка, на якой маладыя выканаўцы без фанаграмы будуць выконваць беларускія песні. Тое, што задумвалася на працягу 25 гадоў, працягваецца і сёння. 

Марат Маркаў нагадаў, колькі зорак эстрады загарэлася на фестывальнай сцэне. Сярод іх — Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Наталля Тамела і іншыя. 

Міністр культуры ўпэўнены, што нягледзячы на шматгадовую гісторыю фестывалю перазагрузка яму не патрэбна. 

— Часам важна захоўваць пэўныя традыцыі. Кожны год тут праводзіцца конкурс маладых выканаўцаў, які насамрэч дапамагае і маладым выканаўцам, і нам лепш разумець сваю культуру. Навошта гэта мяняць? Лепей умець захоўваць і развіваць такія рэчы. 

У канцэртнай праграме «Калі песня збірае сяброў» у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя Міхаіла Фінберга пад кіраўніцтвам Максіма Расохі выступілі заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Качароўскі, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Наталля Тамела, дзяржаўны ансамбль «Песняры», Беларускі дзяржаўны ансамбль танца і іншыя.

Лізавета КРУПЯНЬКОВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю