Навiны
Размова з чалавекам, якому Герой Савецкага Саюза, першы ў свеце касманаўт Гагарын быў проста дзядзька Юра
Наталля Гагарына — родная пляменніца чалавека, які здзейсніў першы ў гісторыі чалавецтва касмічны палёт на караблі «Усход-1». Нарадзілася жанчына ў горадзе Гагарын, які да 1968 года насіў назву Гжацк. Скончыўшы школу, Наталля разам з сяброўкамі вырашыла пераехаць у Мінск. Паступіла ў тагачасны Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, а пасля 20 гадоў прысвяціла працы ў розных установах адукацыі. Чаму вырашыла працягнуць справу ў памяць аб дзядзьку Юру і які яго наказ памятае дагэтуль — у нашым эксклюзіўным матэрыяле, які атрымалася зрабіць акурат да 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас.
Мінская міліцыя стварыла чат-бот для праверкі ашуканскіх рэсурсаў
Жадаючыя могуць праверыць акаўнты ў сацсетках на махлярства з дапамогай чат-бота, распрацаванага сталічнымі міліцыянерамі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
Беларусы выйгралі мужчынскі і жаночы камандны турнір на ЧЕ па скачках на батуце
Беларускія спартсмены атрымалі перамогі ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце, які праходзіць у партугальскім Партымане, паведамляе БелТА.
Лукашэнка даручыў хутчэй завяршыць сяўбу і нагадаў аб задачах па ўраджаі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аграрыям хутчэй завяршыць сяўбу і нагадаў аб задачах па ўраджаі на бягучы год. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы Шклоўскага раёна, перадае БелТА.
Пасол Беларусі прыняў удзел у цырымоніі сыходжання Жыватворнага агню ў храме Гроба Гасподняга
Пасол Беларусі Юрый Ярашэвіч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі сыходжання Жыватворнага агню ў храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У святы дзень Вялікадня Прэзідэнт па традыцыі наведаў храм і пагутарыў з вернікамі
Сёлета такая сустрэча адбылася ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка наведаў богаслужэнне, запаліў велікодную свечку і звярнуўся да прыхаджан.
Лукашэнка: Пастаянна быць у баявой гатоўнасці — выбар і прызванне ваеннаслужачых войскаў СПА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў войскаў супрацьпаветранай абароны з прафесійным святам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з Вялікаднем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са святам Вялікадня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Веніяміна з Вялікаднем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Вялікаднем. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
З Пасхальнага паслання Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Узлюбленыя ў Хрысце архіпастыры, пастыры, манахі і ўсе верныя сыны і дочкі Беларускай Праваслаўнай Царквы!
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!