Top.Mail.Ru

Беларуска Конрад узяла другое золата на чэмпіянаце Еўропы-U23 па веласпорце на трэку

Беларуска Паліна Конрад стала двухразовай пераможцай чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку сярод юніёраў і моладзі ў нямецкім Котбусе, паведамляе БелТА.



11 ліпеня прадстаўніцы маладзёжнай катэгорыі (U23) вызначалі прызёраў у омніуме — дысцыпліне веласпорту, якая складаецца з чатырох этапаў. Конрад паказала лепшыя рэзультаты ў скрэтчы і гонцы з выбываннем, стала другой у гонцы па ачках і была чацвёртай у тэмпавай гонцы. У агульнай колькасці беларуска набрала 135 балаў і з адрывам першынствавала ў падагульняючай табліцы, апярэдзіўшы немку Месане Бройцігам на 26 ачкоў. Тройку дапоўніла датчанка Іда Фіяла (107).

Раней Паліна стала чэмпіёнкай кантынента сярод моладзі ў гонцы з выбываннем. Акрамя таго, жаночая чацвёрка Беларусі ў складзе Конрад, Ксеніі Шынкарэнка, Адэліны Сакун і Аліны Кароткінай заваявала сярэбраныя ўзнагароды ў каманднай гонцы праследавання.

Таксама сёння ў заліку-U23 наша Варвара Басякова заняла шостае месца ў кейрыне (групавым спрынце). Паралельна ў Котбусе праходзіць першынство Еўропы сярод юніёраў да 18 гадоў, на якім пяцёрку мацнейшых у кейрыне замкнула Ангеліна Шастак. Напярэдадні беларуска выйграла бронзу ў спрынце. Кантынентальны форум па веласпорце на трэку завершыцца 12 ліпеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю