У Лагойскім раёне ратавальнікі з дапамогай квадракоптара знайшлі пажылога мужчыну, які заблукаў у лесе, паведамілі БелТА ў МНС.
Увечары 11 ліпеня ў службу МНС паступіла паведамленне: як мяркуецца, у лясным масіве паблізу пасёлка Чарняхоўскі заблукаў пенсіянер.
Высветлілася, што каля 15.00 мужчына адправіўся ў лес. Тэлефона ў яго з сабой не было, таму звязацца з ім не ўдавалася.
Ратавальнікі аператыўна прыступілі да пошукавых мерапрыемстваў. У 00.04 работнікі ГААСУ «Авіяцыя» МНС з дапамогай квадракоптара выявілі вяскоўца ў лясным масіве.
Пенсіянера агледзелі медыкі, у шпіталізацыі ён не меў патрэбы.