Навiны
Улады Латвіі маюць намер поўнасцю спыніць аўтобусныя перавозкі ў Беларусь і Расію
Улады Латвіі плануюць з 2027 года поўнасцю спыніць пасажырскія аўтобусныя зносіны з Беларуссю і Расіяй. Адпаведныя папраўкі ў закон аб аўтаперавозках падало ў Кабмін латвійскае Міністэрства транспарту, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Ці будуць дажджы ў Беларусі 8 верасня, адказалі сіноптыкі
Ці будуць дажджы ў Беларусі 8 верасня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сярэдзіне тыдня па паўднёвым усходзе краіны чакаецца да 31 °C цяпла
Кароткае рэха лета
Указам Прэзідэнта ўрэгулявана работа фондаў і дабрачынная дзейнасць у ахове здароўя
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 верасня падпісаў указ № 304 «Аб фондах і дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя», якім урэгуляваны праваадносіны ў гэтай галіне і актуалізаваны агульныя палажэнні аб фондах. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусаў чакае пагодная ідылія? Сіноптыкі падзяліліся прагнозам на 8-13 верасня
Сіноптыкі падзяліліся прагнозам надвор’я на 8-13 верасня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Саўмін дапоўніў пералік арганізацый і праектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў
Урад дапоўніў пералік арганізацый і інвестыцыйных праектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў. Адпаведную пастанову «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2026 г. № 250» падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Рэкорд максімальных тэмператур за ўсю гісторыю метэаназіранняў: Белгідрамет падвёў вынікі летняга сезона
Якім было лета 2026 года і чым яно адрознівалася ад папярэдніх, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Цікавосткі Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах
Сталіцай Дня беларускага пісьменства сталі гасцінныя Касцюковічы на Магілёўшчыне — малая радзіма Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава, Алеся Пісьмянкова. На ўсе выхадныя горад акунуўся ў неверагодную святочную атмасферу з разнастайнай і сапраўды насычанай цікавымі падзеямі праграмай. Пабывалі там і карэспандэнты «Звязды».
Лукашэнка арыентуе дэпутатаў на ўважлівы разгляд бюджэтна-падатковага пакета на 2027 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе дэпутатаў на ўважлівы і крытычны разгляд бюджэтна-падатковага пакета на 2027 год. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, перадае БелТА.
Новы тэатральны сезон абяцае новыя пастаноўкі і... эканамічныя паказчыкі
Задачы, што датычацца раўнадолевага фінансавання, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі з гонарам выканаў, паведаміла напярэдадні адкрыцця сезона яго генеральны дырэктар Кацярына ДУЛАВА. Летась удалося выйсці на 51 %, а сёлета, хоць год яшчэ не скончаны, па выніках трох кварталаў ужо перасягнулі лічбу ў 50 %.