Навiны
Унікальны музей пад адкрытым небам „Алея Памяці“ знаходзіцца ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна
«У імя захавання гістарычнай памяці».
Чжан Цінвэй: Кітай гатовы разам з Беларуссю адстойваць праўду аб выніках Другой сусветнай вайны
Кітай гатовы сумесна з Беларуссю цвёрда стаяць на варце вынікаў Другой сусветнай вайны і міжнароднай справядлівасці. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшыня Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая Чжан Цінвэй на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.
...Але ж галоўнае, што ён паспеў — гэта зваяваць фашыстаў
Калі пачалася вайна і родная вёска апынулася «пад немцамі», за плячыма ў майго цесця Сцяпана Пятровіча Клокава было сем класаў школы і 15 гадоў жыцця. З няпоўных 18 ён — партызан, трохі пазней — курсант стралковага палка, наводчык, камандзір гарматы.
Тэатральны фестываль «Перамога» назваў найлепшыя пастаноўкі на ваенную тэму
Сярод 15 спектакляў, якія ўваходзілі ў праграму, былі пастаноўкі гасцей — Нацыянальнага драматычнага тэатра Расіі (Александрынскага тэатра) з Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, сваю пастаноўку «А зоры тут ціхія» на кітайскай мове паказалі навучэнцы тэатра-студыі Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Дзякуючы ўдзельнікам з сяброўскіх краін фестываль становіцца міжнародным і дазваляе казаць пра подзвіг нашага народа на ўвесь свет. Прынамсі, пра гэта сказаў Руслан Чарнецкі, які з’яўляецца міністрам культуры Беларусі, але тэатралы яго ведаюць як дзеючага артыста. На фестывалі ў яго была асаблівая роля — адзначыць лаўрэатаў.
Загінуць, каб... Жыць у нашчадках
Год 1941-ы ў сям’ю Свістуновых прынёс шмат гора. Перад самай вайной здарыўся пажар, у ім загінула чатырохгадовая дачушка Надзя. Аднагадовую Ніну бацька паспеў тады вынесці з агню.
Іван Паўлаў: Адчуваю сябе чалавекам, які зрабіў правільны выбар
Рэжысёр, сцэнарыст Іван Паўлаў належыць да тых творцаў, для каго важна кожнай сваёй карцінай нагадваць гледачу пра значнае, вечнае, выклікаючы жывыя эмоцыі. З яго апошніх работ аўдыторыя прыгадае кінастужкі «Падрыў», «Час вярнуцца», якія апавядаюць пра лёсы людзей ва ўмовах вайны. Кожная з іх — не проста вандроўка ў гісторыю мінулага, але і магчымасць ацаніць учынкі герояў, натхніцца прыкладамі іх самаахвярнасці.
У сталічным Скверы 80-годдзя Перамогі высадзілі «Алею памяці»